ГАЛОЎНАЯ » Archives by category » Навіны Стаўбцоўшчыны » Раённыя навіны (Page 3)
Абліўся вадой і – у агонь

На Стаўбцоўшчыне зафіксаваны яшчэ адзін высакародны ўчынак, звязаны з выратаваннем чалавечага жыцця на пажары. Стаяў летні поўдзень, калі на пульт упраўлення раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў трывожны званок з вёскі Ячонка. Паводле інфармацыі, пажар здарыўся ў летняй кухні, і там знаходзіцца чалавек. І пакуль пажарныя машыны імчалі да месца пажару, неабыякавыя відавочцы штомінутна званілі […]

Continue reading …

Спаборніцтвы

No Comment
Спаборніцтвы

Выратавальнае шматбор’е На базе Мядзельскай выратавальнай станцыі прайшлі абласныя спаборніцтвы па выратавальнаму шматбор’ю. У асабістым першынстве праводзіліся наступныя віды: падача выратавальнага круга, грэбля на выратавальнай лодцы, плаванне з пераадольваннем перашкод на 100 метраў, буксіроўка з вады манекена. У камандных – выхад кацера па выратавальнай трывозе. – Стаўбцоўскую выратавальную станцыю прадстаўлялі матрос-выратавальнік выратавальнага паста Сяргей Стромскі […]

Continue reading …
100 балаў Кацярыны Бязушка

Вось гэтая прыгожая дзяўчына – адзіная з выпускнікоў нашага раёна ў гэтым годзе, якая здала цэнтралізаванае тэсціраванне на 100 балаў. Такі максімальны вынік Кацярына атрымала па рускай мове. Гэта асабліва звярнула ўвагу, Кацярына Бязушка – выпускніца сельскай Нававёскаўскай школы. Пры сустрэчы з ёю, пытаемся, што яна адчула, калі прачытала SMS з такім вынікам. Расказвае, што […]

Continue reading …
На Стаўбцоўшчыне

Дапамагаюць школьнікі Распачынаюць работу лагеры працы і адпачынку на базе Цясноўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага, Вішнявецкай і Старасвержанскай сярэдніх школах. Усяго будуць задзейнічаны 30 старшакласнікаў. На іх ускладваецца важная задача дапамогі працаўнікам сельскагаспадарчых таварыстваў на прасушцы зерня і іншых падсобных работах на збожжаскладах, а таксама праполцы агароднінных і […]

Continue reading …
Галоўны экзамен года

Найпершая і важная задача, якая ставіцца перад хлебаробамі раёна, і яна актуальная штогод, – убраць хлеб без страт. Ураджай вырашчаны, яго трэба спаўна зжаць і засыпаць у засекі. А дзеля гэтага, як вядома, неабходна як след падрыхтаваць уборачную тэхніку. Менавіта пытанням тэхналагічнай настройкі і рэгуліроўкі збожжаўборачных камбайнаў і быў прысвечаны семінар-вучоба, які прайшоў у мінулую […]

Continue reading …
На Стаўбцоўшчыне

З ВЫСОКІМІ БАЛАМІ Выпускнікі школ нашага раёна прайшлі адказны перыяд здачы ўступных экзаменаў і многія ўжо маюць радасць паспяховага паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Тамара Францкевіч таксама падзялілася з намі радасцю – у гэтым годзе 38 вынікаў тэстаў па розных прадметах ацэнены 90 і вышэй баламі, гэта […]

Continue reading …
На Стаўбцоўшчыне

СТОЎБЦЫ ЛЕТАМ 41-ГА У час святкавання Дня горада адкрылася фотавыстаўка «Стоўбцы летам 1941 г.». На фотаздымках, зробленых салдатамі вермахта у чэрвені – ліпені 1941 года, мы можам убачыць мост праз раку Нёман, чыгуначны вакзал, разбітую тэхніку, разбураныя і спаленыя хаты на стаўбцоўскіх вуліцах. Таксама ўражваюць здымкі ваеннапалонных чырвонаармейцаў, для якіх у Стоўбцах быў створаны часовы […]

Continue reading …
Каманда не падвяла

Добраахвотная пажарная каманда ВУ «Стоўбцыгаз» дастойна прадставіла Стаўбцоўшчыну на спаборніцтвах сярод добраахвотных каманд і дружын Мінскай вобласці, якія праходзілі на базе Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Члены добраахвотнай пажарнай каманды газавікоў Станіслаў Бурдукевіч, Андрэй Кутас, Аляксей Рослік, Алег Самахвал, Андрэй Фамін, Іван Якусік паказалі добрыя вынікі ў праходжанні 100-метровай […]

Continue reading …
Віншавалі ў Палацы Рэспублікі

Стаўбцоўскія лесаводы заслужылі права прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах па ўшанаванні ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў урагану, які пашкодзіў лясны фонд летам мінулага года. Комплекс аднаўленчых работ на ветравальна-бураломных дзялянках, з улікам маштабнага характару стыхіі, быў завершаны адносна нядаўна – у красавіку 2017 года. Гэты знішчальны ўраган закрануў і Стаўбцоўшчыну. Сярод найбольш пацярпелых было Рубяжэвіцкае лясніцтва, дзе […]

Continue reading …