ГАЛОЎНАЯ » Archives by category » Памяць » Дзякуй, салдат!
Эстафета мужнасці

Эстафета мужнасці

НАШЧАДКІ БАЯВОЙ СЛАВЫ 15-га лютага ў Стоўбцах прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 29-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У нашай свядомасці гэта не проста адзнака навейшай гісторыі, а Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Па добрай традыцыі, з раніцы воіны-інтэрнацыяналісты раёна сабраліся ля райваенкамата, адкуль пад гукі духавога аркестра пачалося іх шэсце да плошчы Бессмяротнасці і помніка загінуўшым […]

Афіцэрскі свой наказ

Трымае цесную сувязь з раённай арганізацыяй воінаў-інтэрнацыяналістаў падпалкоўнік у адстаўцы Віктар Дзянісаў. – Быў адзін выпадак… – ухіляецца ад расказу пра геройскі ўчынак, за які атрымаў медаль «За адвагу», Віктар Фёдаравіч, сціпла тлумачыць: – Пра вайну можна расказваць многа, а можна нічога не сказаць… Пабачылі, наслухаліся рознага… Галоўнае – усе, за каго я адказваў, жывыя […]

Continue reading …
Урокі жыцця ад мужных настаўнікаў

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» налічвае 94 чалавекі. Па добрай традыцыі, раённая арганізацыя не пакідае без апекі бацькоў землякоў, якія загінулі. Акурат напярэдадні Дня памяці разам з супрацоўнікамі райваенкамата і райвыканкама воіны-інтэрнацыяналісты наведаліся з кветкамі і падарункамі да М. К. Янушкевіч у Хатоўку, М. В. Шалькевіч у Запольцы, З. Г. […]

Continue reading …
Доўжыць век ветэрана вайны

Напярэдадні Дня інвалідаў да жыхара Новага Свержаня Анатоля Дзягеля, інваліда Вялікай Айчыннай вайны, завіталі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў. Ад гэтай сустрэчы засталіся ў Анатоля Андрэевіча самыя цёплыя ўражанні. Перапаўняе яго сэрца і ўдзячнасць работнікам Навасвержанскай амбулаторыі, якія заўсёды побач і даюць магчымасць шаноўнаму ветэрану доўжыць свой век. Анатоль Дзягель з ахвотай адгукаецца на размову, сам […]

Continue reading …
Ён вызваляў Стоўбцы

95 гадоў споўнілася Фёдару Каржанкову, аднаму са старэйшых жыхароў нашага раёна, які 2-га ліпеня 1944-га на танку ўехаў у Стоўбцы. Фёдар Каржанкоў – легенда і гонар нашай зямлі. Ён адзіны на Стаўбцоўшчыне, хто яшчэ можа сказаць: «Я вызваляў Стоўбцы!» Мы дзякуем яму, вызваліцелю нашага горада, за падараваны мір і праяўлены гераізм, жадаем моцнага здароўя на […]

Continue reading …
Эстафета мужнасці

Давайце ўгледзімся ў твары гэтых мужчын, якія ідуць па вуліцах нашага горада цвёрдым крокам, адной згуртаванай калонай да мемарыяла ў гонар загінуўшых землякоў. Толькі пазвоньваюць на іхніх грудзях медалі, а позірк – засяроджаны, без лішніх эмоцый. Імя ім – воіны-інтэрнацыяналісты. Кожны з іх прайшоў свой баявы армейскі шлях у гарачай кропцы, губляў там баявых таварышаў, […]

Continue reading …
22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

МЫ ПАМЯТАЕМ ЦЯБЕ, НАШ САЛДАТ На электроннуюпошту Стаўбцоўскага патрыятычнага сайта «Голас ветэранаў» прыйшло пісьмо з Расіі, з уральскага горада Чалябінск. «Добры дзень. Я займаюся пошукам пахавання свайго дзеда Гусеўскага Барыса Парменавіча, які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Афіцыйна ён лічыцца прапаўшым без вестак, але было атрымана пісьмо, датаванае 18.03.1945, з Беларусі, ад жанчыны, якая пражывала […]

Continue reading …
Рэха свята

З ПЕСНЯМІ ПЕРАМОГІ Ужо другі год запар падчас святкавання Дня Вялікай Перамогі ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Горкаўскага дома культуры запрашаюць на мемарыяльны комплекс «Курган Славы» для ўдзелу ў тэатралізаванай пастаноўцы. У стылізаваных уборах таго часу, ваенных гімнасцёрках Зоя Аўласіна, Аксана Агароднік і акампаніятар Яўген Цвірка выконвалі песні ваенных гадоў, песні Вялікай Перамогі. Яны будзяць ва ўсіх […]

Continue reading …
У квецені мірнага мая

Май – самы прыгожы месяц года. І няхай вясна сёлета запазнілася, радуе белы вэлюм вішнёвых садоў, яркі пурпур цюльпанаў. І ў руках людзей, якія ідуць да плошчы Бессмяротнасці, – кветкі. Светлае свята, толькі са слязамі на вачах, бо ў кожнай сям’і жыве ўспамін аб ваенным ліхалецці, аб тых, хто не вярнуўся дамоў. Памяць вечная, бясконцая […]

Continue reading …
Page 1 of 512345