ГАЛОЎНАЯ » Archives by category » Моладзь Стаўбцоўшчыны (Page 2)
Наша моладзь

З ЧЛЕНСКІМ БІЛЕТАМ… І Ў МАГАЗІН Члены БРСМ, вылучаныя дэлегатамі 43-га з’езда гэтай грамадскай арганізацыі, у ліку першых атрымалі маладзёжныя білеты новага ўзору. – Да канца 2018 года на Міншчыне плануецца забяспечыць білетамі новага ўзору ўсіх членаў БРСМ. Для нашай раённай арганізацыі неабходна больш за 1200 білетаў, – адзначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія […]

Continue reading …
У цэнтры ўвагі – маладзёжная палітыка

У аграгарадку Ждановічы, на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі» прайшоў VІІІ Мінскі абласны форум маладых спецыялістаў. Ад нашага раёна ў мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара ААТ «Жацерава» Карына Аруцюнян, галоўны энергетык Міхаіл Турко і заатэхнік-селекцыянер Таццяна Царык з ААТ «Агранёманскі», ветфельчар ТАА «СЖК «Налібакі» […]

Continue reading …
Пад крыламі ангела

Заўсёды прыцягваюць увагу людзі, якія прыносяць у ахвяру грамадству свае сілы, час, веды. Вось гэты 19-гадовы малады чалавек, якога вы бачыце на здымку, у Стоўбцах з’яўляецца каардынатарам групы рэспубліканскага пошукава-выратавальнага атрада «Ангел». Выпускнік сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы Сяргей Купчунас цяпер працуе апрацоўшчыкам птушкі на птушкакомплексе «Любкаўшчына» агракамбіната «Колас», а валанцёрскую работу ў пошукавым […]

Continue reading …
Старт, які шмат абяцае

Святлана Бурак папрацавала толькі адзін год і ўжо ўдастоена да Дня медыцынскай сястры, які адзначаўся 12 мая, быць узнагароджанай падзякай упраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама. Факт гэты аб многім гаворыць. Прыемную, ветлівую, жыццярадасную, гатовую прыйсці на дапамогу дзяўчыну многія, хто звяртаўся ў хірургічны кабінет райпаліклінікі, запомнілі і адрасоўвалі ёй нямала ўдзячных слоў. Яна прыгожа, дакладна, […]

Continue reading …
Думка прызыўнікоў. Чакае армейская школа

Гэтымі майскімі днямі, калі наша краіна адзначае Дзень Перамогі, атрымалі павесткі на тэрміновую службу прызыўнікі раёна. Наперадзе ў іх – адказная пара, перыяд сталення, асаблівая жыццёвая школа. Чаго яны ад яе чакаюць? З чым ідуць служыць? Як увогуле плануюць свой лёс? Пра гэта мы запыталіся ў саміх прызыўнікоў, з якімі сустрэліся ў райваенкамаце. Анатоль Бандаровіч, […]

Continue reading …
Па заказе моладзі

Актывісты раённай арганізацыі БРСМ у ліку першых на Стаўбцоўшчыне прынялі ўдзел у добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2018″. Літаральна ў першы дзень акцыі яны адправіліся ў Акінчыцкае лясніцтва, дзе іх ужо чакаў пасадачны матэрыял і неабходны інвентар. Своеасаблівы майстар-клас для моладзі правёў галоўны ляснічы Сцяпан Явід. – Садзілі елку. Свяціла сонца, што прыносіла асаблівую асалоду ад работы, […]

Continue reading …
Моладзь і справы

АДНАЎЛЕННЕ СВЯТЫНЯЎ МІНШЧЫНЫ Падчас Велікоднага тыдня моладзь Стаўбцоўшчыны прыняла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай дабрачыннай працоўнай акцыі «Аднаўленне святыняў Міншчыны». На гэты раз працоўная акцыя праходзіла ў вёсцы Магільнае Уздзенскага раёна, адкуль бярэ пачатак Нёман. Адраджаецца ў гэтай мясцовасці і жыццё храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца, які быў узведзены з дрэва. Навокал – шмат кары, апілак, […]

Continue reading …
«Казкі жыцця» – зноў на Стаўбцоўшчыне

Вясна для творчай моладзі Стаўбцоўшчыны пачалася вельмі прыемна. Спачатку ўдзел у I Міжнародным форуме духавога мастацтва «Фанфары Наднямоння – 2018″, які прынёс нам жаданыя ўзнагароды. Цяпер жа – удзел у 24-м Адкрытым рэгіянальным фестывалі дзіцячага тэатра «Казкі жыцця». Традыцыйны фестываль адкрыўся пад мелодыю песні «Зерне хараства» ў выкананні народнага вакальнага ансамбля «Берагіня», якая стала гімнам […]

Continue reading …
Пашпарт грамадзяніна з пажаданнямі

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, у раённым выканаўчым камітэце прайшло ўрачыстае ўручэнне пашпартоў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь. Свой асноўны дакумент падчас мерапрыемства, арганізаванага раённым камітэтам БРСМ сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, атрымалі 47 вучняў школ раёна. 15 сакавіка 1996 года была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Гэтая дата святочная ў […]

Continue reading …