ГАЛОЎНАЯ » Archives by category » Моладзь Стаўбцоўшчыны (Page 21)
Разам з павесткай – новы этап у жыцці

На Стаўбцоўшчыне прайшоў раённы Дзень прызыўніка. 43 хлопцы часова зменяць у гэтыя цудоўныя майскія дні свой звычны род заняткаў і папоўняць беларускае войска. Прызыўнікі падзяліліся думкамі, падвялі своеасаблівую рысу перад новым, надзвычай важным і адказным, этапам у жыцці кожнага мужчыны. Іван Шкуцько: – Акурат перад службай я адвучыўся на вадзіцеля ў раённым вучэбным цэнтры, куды […]

Continue reading …
Паўгода, як майстар лесу

Крыху больш як паўгода працуе ў Стаўбцоўскім доследным лясгасе Аляксандр Ігнатчык. Малады спецыяліст прыехаў на Стаўбцоўшчыну па размеркаванні пасля вучобы ў Барысаўскім дзяржаўным лесаагратэхнічным прафесійным каледжы. Накіравалі яго майстрам лесу ў Хатаўское лясніцтва, адно з самых аддаленых на Стаўбцоўшчыне. Першыя дні, месяцы самастойнай працы –  няпростыя! Яны падкідваюць столькі незнаёмага, цягнуцца доўга… Зіма з яе […]

Continue reading …
Хрызантэмы для каханай

Прыгожая і абаяльная. Любячая жонка і клапатлівая маці. Вясёлая і жартаўлівая сяброўка. Добрая гаспадыня і шчырая руплівіца. І гэта не звычайная чарада простых сказаў  – такая яна на самой справе. У Людмілы, а калі карацей – Мілы, і сугучнае для яе імя прозвішча – Мілаванава, якое так дапасуе ёй. Людміла Аляксандраўна звычайная вясковая жанчына, і […]

Continue reading …
Маладая змена

Добрая традыцыя: кожны год філіял «Стоўбцы» УП «Мінскі мясакамбінат» прырастае інвестыцыямі ў асноўны капітал і – цікавая адметнасць – жанчынамі-»дэкрэтніцамі». – Летась камбінатам была закуплена новая лінія абвалкі, з уводам якой значна палепшыліся ўмовы працы, вырасла яе прадукцыйнасць і аб’ёмы вытворчасці, – звяртае ўвагу дырэктар філіяла Рамуальда Бурдукевіч. – Удала запрацаваў наш новы кансервавы цэх, […]

Continue reading …
Вяснянка з іменем Марта

Сціплая прыгажуня з іменем вясны. Яна – сама вясна, у яе натуральнай красе, маладой свежасці, з «каронай» шаўкавіста-льняных валасоў і прагай дабіцца ў жыцці многага…   Свой дзень нараджэння Марта Кардзіс адзначае 14 сакавіка. А сёлетняя вясна ў яе асаблівая, дваццаць пятая. Першы свядомы жыццёвы юбілей. З чым падыйшла да яго летуценная дзяўчына-»вяснянка»? У 2012 годзе […]

Continue reading …
<strong>Ініцыятывы «маторнікаў» на слыху</strong>

Філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы адзначаны Падзякай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў галіне рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. – Уручыў Падзяку начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Руслан Трухан падчас выязнога семінара, які праходзіў у Доме культуры ААТ «БелАЗ» у горадзе Жодзіне. На семінары разам […]

Continue reading …
<strong>Выбрала нялёгкую прафесію</strong>

У жывёлагадоўлі ўсе прафесіі важныя, але справа тэхніка-асемянатара асаблівая і, без перабольшвання, з’яўляецца асновай галіны. Гэтыя спецыялісты працуюць на перспектыву, на будучае малако. І значнасць іх работы сёння цяжка пераацаніць. У гаспадарках, дзе ёсць кваліфікаваныя, верныя сваёй справе людзі, як правіла, работа па ўзнаўленні статка праводзіцца на высокім узроўні. Там заўсёды добрая захаванасць маладняку, ёсць […]

Continue reading …
<strong>Дзень усіх Таццян</strong>

Настрой у Таццяны Лук’янёнак светлы, сонечны, падмацаваны эліксірам студзеньскага марозіку, які пяшчотна шчыпле шчокі, нібы напамінаючы аб сённяшнім свяце ўсіх Таццян, асабліва тых, чыё маладое жыццё падкрэслена студэнцтвам. Менавіта ў гэты дзень студэнты адзначаюць сваё свята. Таццяна зараз працуе ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі і вучыцца завочна ў БДУ. Васіль ЗЯНЬКО

Continue reading …

З адной вёскі

No Comment
З адной вёскі

Маладыя спецыялісты Алеся і Мікіта Зубовічы скончылі ў мінулым годзе сталічныя навучальныя ўстановы і працуюць у ААТ “Агранёманскі”. Алеся навучалася ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы, дзе атрымала спецыяльнасць бухгалтара. У таварыстве ёй прыйшлося перакваліфікавацца на эканаміста. Яна падсумоўвае вынікі работы малочнага і мяснога цэхаў. Мікіта – выпускнік Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, дзе набыў спецыяльнасць інжынера-энергетыка. […]

Continue reading …