ГАЛОЎНАЯ » Archives by category » Крочым па раёне
Па брукаванцы, гравійцы, пушчанскай дарожцы

Па брукаванцы, гравійцы, пушчанскай дарожцы

Каля 30-ці кіламетраў намецілі і праехалі па адмысловым маршруце ўдзельнікі ІVраённага велапрабегу. Прысвечаны Сусветнаму дню турызма, ён пралягаў па экалагічнай веласцяжыне, пракладзенай стаўбцоўскімі лесаводамі сярод Налібацкай пушчы. Маршрут вельмі ўдалы, багаты на маляўнічыя пейзажы, вартыя пэндзля ці хоць бы фотакамеры. Гэта заўважылі ўсе ўдзельнікі велапрабегу і, безумоўна, у думках не раз выказалі ўдзячнасць адкрывальніку такой […]

«Вёсачка мая, мая чараўніца…»

Наваколле паціху пачынае мяняць сваё аблічча, сонейка ўжо так моцна не грэе, а людзі на падворках збіраюць свой ураджай і адчуваюць набліжэнне халадоў. Аднак святу, якое стала ўжо добрай традыцыяй у нашым раёне, гэта не перашкода. Чарговы раз на свята вёскі мы завіталі ў маляўнічы куточак Мясёнкаўшчына. На сёння ў вёсцы налічваецца 29 гаспадарак з […]

Continue reading …
Завітайце ў Ручын, ды прыедзьце ў Даўнары!

Не прадавайце дом бацькоў, Вы без яго не пражывеце: Ён будзе сніцца зноў і зноў, Пакуль вы ёсць на гэтым свеце. Павел Саковіч Вёскі Ручын і Даўнары размешчаны ў цудоўным, маляўнічым кутку. Вакол прыгажосць: спяваюць птушкі, буслы збіраюцца да адлёту, шуміць калоссе на палях, а прырода тутэйшых мясцін заварожвае. Зусім маленькія гэтыя вёсачкі, але ў […]

Continue reading …
Казка, куды хочацца вярнуцца

Святы вёсак у нашым краі сталі добрай традыцыяй. На гэты раз гасцей сустракала вёска Жацерава. Першыя згадкі аб вёсцы адносяцца да 1495 года. У 1756 годзе тут дзейнічалі млын, бровар, карчма. У пачатку 20 стагоддзя вёска і фальварк паблізу Жацерава ставіліся да Свержанской воласці Мінскага павета і тут налічвалася 98 двароў, якія засялялі 485 чалавек… […]

Continue reading …
Прасвятая Багародзіца побач

Жыццё жыхароў аграгарадк аАталезь і навакольных населеных пунктаў напоўнена радасцю ад таго, што стаў дзейнічаць праваслаўны храм. Можна на месцы адслужыць паніхіду, пахрысціць дзяцей, павянчацца, заказаць малебен. Хоць будаўніцтва царквы яшчэ працягваецца, аднак ужо праходзяць богаслужэнні – па суботах служыцца Літургія. Храм гэты з’яўляецца пераемнікам былой царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Жукавым Барку. У хрушчоўскі […]

Continue reading …
Край мой родны,  край цудоўны!

Cлова «вёска» вельмі   шматграннае, і не хопіць прыметнікаў, каб апісаць усю яе прыгажосць, чысціню, добразычлівасць. Нездарма столькі паэтаў прысвяціла ёй свае вершы. Тэма вёскі заўсёды заставалася адной з галоўных для беларускіх пісьменнікаў. Усе яны паказвалі нам яе па-рознаму, але часцей за ўсе яна для іх была аднолькава ў адным – яна іх Радзіма, родны куток, […]

Continue reading …
Родная вёсачка, любы куток…

Гэтая беларуская вёсачка адразу зачароўвае сваёй прыгажосцю. Шырокія залатыя палі, пашы, невысокія хаты ўздоўж вуліцы… Цудоўны край з цікавай гісторыяй. Спачатку мясцовасць пад назвай Гавязна ўваходзіла ў склад Слуцкага княства, затым была перададзена нясвіжскаму манастыру бенедыктынак. Хочацца заўважыць, што ў пісьмовых крыніцах ХVII стагоддзя Гавязна згадваецца як мястэчка пад крыжам. Мясцовы святар – айцец Генадзь […]

Continue reading …
Жыві, цудоўная вёсачка Падгорная, жыві!

На Стаўбцоўшчыне склалася добрая традыцыя – праводзіць святы вёсак. Па добрай народнай звычцы, гаспадыня, перш чым запрасіць гасцей, наводзіць парадак у хаце. Так і тут. Перш чым правесці свята, патрэбна навесці парадак у вёсцы і навокал: добраўпарадкаваць дарогі, прыбраць на фермах, на мехдвары, абкасіць вакол дамоў і прысядзібных участкаў… Цяпер можна і святкаваць. На гэты […]

Continue reading …
Умець любавацца радзімаю

Свята вёскі – гэта больш, чым урачыстасць. Гэта яднанне пакаленняў, дэманстрацыя нацыянальных традыцый, ушанаванне людзей і гісторыі, змацаваных духам паселішча. Назва вёскі Кляцішча пайшла ад слова «клеці», у іх складваліся дровы для доменных печаў – у сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя тут працаваў ліцейны завод князя Льва Вітгенштэйна. Сыравінай для жалезаробных прадпрыемстваў служылі багатыя залежы мясцовай балотнай […]

Continue reading …
Page 1 of 3123