ГАЛОЎНАЯ » Archives by category » Крочым па раёне (Page 2)
Жыві, цудоўная вёсачка Падгорная, жыві!

На Стаўбцоўшчыне склалася добрая традыцыя – праводзіць святы вёсак. Па добрай народнай звычцы, гаспадыня, перш чым запрасіць гасцей, наводзіць парадак у хаце. Так і тут. Перш чым правесці свята, патрэбна навесці парадак у вёсцы і навокал: добраўпарадкаваць дарогі, прыбраць на фермах, на мехдвары, абкасіць вакол дамоў і прысядзібных участкаў… Цяпер можна і святкаваць. На гэты […]

Continue reading …
Умець любавацца радзімаю

Свята вёскі – гэта больш, чым урачыстасць. Гэта яднанне пакаленняў, дэманстрацыя нацыянальных традыцый, ушанаванне людзей і гісторыі, змацаваных духам паселішча. Назва вёскі Кляцішча пайшла ад слова «клеці», у іх складваліся дровы для доменных печаў – у сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя тут працаваў ліцейны завод князя Льва Вітгенштэйна. Сыравінай для жалезаробных прадпрыемстваў служылі багатыя залежы мясцовай балотнай […]

Continue reading …
Край людзей працавітых

На любое свята заўсёды прапануецца ўсё лепшае, чым можна пахваліцца перад гасцямі. Менавіта так паступілі дзераўнянцы, пачынаючы фэст свайго аграгарадка, які раскінуў гаманлівыя вуліцы ўдоўж і ўшыр. Свята стартавала на новай вуліцы, уздоўж якой стаяць сучасныя прыгожыя катэджнага тыпу дамы-харомы. Тут пачастункамі і сустракалі гасцей, сярод якіх старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі, старшыня Дзераўнянскага […]

Continue reading …
Старажытная і маладая Атцэда

У мінулую майскую суботу ў раёне ладзілася чарговае свята вёскі. Такія мерапрыемствы сталі традыцыйнымі і праводзяцца чацвёрты год запар. Сёлета эстафету прыняла Атцэда. Першы ўспамін пра гэтае паселішча датуецца 1560 годам. Два стагоддзі валодалі мястэчкам князі Радзівілы. Тутэйшыя землі некалі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі і Польшчы. Вёска двойчы была акупіравана немцамі – у 1917 […]

Continue reading …
Пасёлак з вайсковай выпраўкай

Сярод старадаўніх вёсак і невялікіх вёсачак ёсць на Стаўбцоўшчыне асаблівы населены пункт – гэта былы ваенны гарадок, а цяпер – пасёлак Наваколасава. Жыхары Наваколасава адзначылі ў мінулую суботу 62-ю гадавіну яго ўтварэння. Пасёлак Наваколасава хаваецца сярод ляснога масіву, і сама назва красамоўна гаворыць пра яго навізну і маладосць. 62 гады таму, акурат у верасні, быў […]

Continue reading …
Дружна жывуць, па-суседску

Дружная, што ў Шашкоўскім сельсавеце, дзявятая ў сёлетняй праграме святаў вёсак. Аб гэтым нагадаў у слове да вяскоўцаў старшыня райсавета дэпутатаў Аркадзій Казякоўскі. На Стаўбцоўшчыне такія святкаванні ладзіліся і раней, падкрэсліў Аркадзій Расціслававіч, але яны адноўлены, сталі традыцыйнымі ў апошнія тры гады. І яшчэ раз пацвердзілася, што з асаблівай адказнасцю людзі стараюцца навесці адмысловы парадак. […]

Continue reading …
Па вуліцы Дзяржынскага, завулку Івянецкім

Усяго адной вуліцай і невялікім завулкам прадстаўлена вёска Пятрылавічы, што раскінулася сярод лесу на ўскраіне Стаўбцоўшчыны. Зарэгістраваны ў ёй 84 жыхары, аднак на свята вёскі, якое ладзілася тут у мінулую суботу, колькасць іх  вырасла не менш чым у два разы. З’ехаліся на малую радзіму дзеці і ўнукі – нашчадкі гэтай самабытнай і адметнай вёскі. Пра […]

Continue reading …
Хатаву накрыла песенная хваля

Вёска Хатава, як і ўсе населеныя пункты Стаўбцоўшчыны, мае своеасаблівую гісторыю. Васямнаццаць гадоў яна была ў складзе Польшчы, што таксама пакінула след у культурнай спадчыне мясцовага насельніцтва. Пастаянна пражываюць у вёсцы 182 чалавекі, не лічачы дачнікаў. Прыгожыя душой, сваімі ўмелымі рукамі, мудрай разважлівасцю і сардэчнай шчырасцю. У мінулую суботу ў гэтай вёсцы пушчанскага краю ладзілася […]

Continue reading …
Саванёў не пазнаць – такія прыгожыя!

Тут мой пасаг – не золата да столі, А мары юнака, спачын радні… Мае вы любыя і родныя Савоні, Такія ў свеце ёсць адны! Андрэй Жыбуль Адзіныя ў свеце Савані — гэта невялікая вёсачка, першыя збудаванні ў якой з’явіліся побач з рэчкай Жацераўкай 400 гадоў таму. Яна памятае асаднікаў, салдат польскай арміі, узнагароджаных за добрую […]

Continue reading …
Page 2 of 41234