ГАЛОЎНАЯ » Archives by category » Эканомiка (Page 2)
Прадвесне ажыўляе гандаль

У сельскіх магазінах невялікіх вёсак, як Вялікая Гуменаўшчына, зіма – час перадыху перад сезонам. Многія пажылыя людзі, якія складаюць асноўную частку насельніцтва, пераехалі на зімовыя кватэры да дзяцей у горад. Хоць пакупнікоў і паменшала, аднак без крамы вёсцы не абысціся. Гэта адзінае грамадскае месца, куды сцякаюцца навіны, дзе вяскоўцы могуць перакінуцца словам. Юзэфа Рагоза нязменна […]

Continue reading …
Стаўбцоўскі мясакансервавы – на міжнароднай выстаўцы

На гэтым тыдні дэлегацыя ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» на чале з дырэктарам Рамуальдай Бурдукевіч знаходзілася ў Маскве, на юбілейнай 25-й Міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і сыравіны для іх вытворчасці «Прадэкспа-2018″. – Гэтая выстаўка ў расіян у ліку самых вялікіх і прэстыжных, – адзначае намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Аляксандр Макарэвіч. –   Стаўбцоўскія перапрацоўшчыкі выстаўлялі на […]

Continue reading …
Сярод пакупнікоў – не толькі стаўбчане

Мясныя прысмакі» – адзін з першых магазінаў, які з’явіўся ў фірменнай гандлёвай сетцы ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат». Яго інакш яшчэ называюць міні-маркетам – за багацце асартыменту. Сярод пакупнікоў – не толькі мясцовыя жыхары. Блізкае суседства магазіна з транзітнай вуліцай Магістральнай прыцягвае шмат тых, хто проста праязджае праз Стоўбцы. Калі турыст спыніцца і зойдзе ў «Мясныя […]

Continue reading …
Такі важкі працэнт

Прафсаюзная арганізацыя Cтаўбцоўскага мясакансервавага камбіната, якую ўзначальвае Наталля Кузьміч, заняла другое прызавое месца ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшую прафсаюзную пярвічку. Прафсаюзная арганізацыя гэтага прадпрыемства мае такія «козыры», як уменне арганізаваць сумесны вольны адпачынак членаў прафсаюза. Гэта можна прасачыць на наступных падліках. Летась былі набыты білеты на дзевяць канцэртаў, якія наведалі 216 працаўнікоў. Адбылася аўтобусная паездка […]

Continue reading …
Запатрабаваны сокі

Сокі, нектары, джэмы, кансерваваная гародніна, якія сыходзяць з вытворчых ліній Стаўбцоўскага філіяла Гарадзейскага цукровага камбіната, у гэтую зімовую пару на самым піку гандлёвай запатрабаванасці. Гэты здымак зроблены ў цэху па разліве сокаў, дзе працуе Валянціна Лапкоўская. Фота Васіля ЗЯНЬКО

Continue reading …
Інвестыцыі будуць утроены

У мінулым годзе ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» інвесціраваў у вытворчасць 726 тысяч рублёў. Планы на 2018 год – павялічыць суму ўкладанняў амаль да двух мільёнаў рублёў. За гэтыя сродкі мяркуецца правесці мадэрнізацыю мясатлушчавага, каўбаснага і іншых участкаў прадпрыемства. На стадыі прапрацоўкі застаецца стратэгічны праект – будаўніцтва новага каўбаснага цэха. Інвестыцыі на яго ў бягучым годзе […]

Continue reading …
І прыгожа, і даступна

Новы каляндарны год для калектыву самай вялікай установы адукацыі раёна – сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы – пачаўся з вельмі прыемнай навіны: школа прызнана пераможцай раённага этапу абласнога конкурсу «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» ў намінацыі «Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці». З гэтай нагоды мы запрашаем на інтэрв’ю […]

Continue reading …
З саленнямі, квашаным

Райспажыўтаварыства ў перадсвяточныя дні прыняло ўдзел у кірмашах у Нясвіжы і Салігорску. Да спажыўцоў адправіліся машыны, нагружаныя агароднінай, яблыкамі, а таксама саленнямі, квашаным уласнай вытворчасці. Камеры захоўвання з лічбавым кіраваннем, якія ўстаноўлены ў аддзеле нарыхтовак, даюць магчымасць максімальна захаваць высокую якасць прадукцыі. У нарыхтоўшчыкаў ёсць свае правераныя рэцэпты квашання капусты, засолкі агуркоў, мачэння яблыкаў, якія […]

Continue reading …
Беларускае – надзейнае, зручнае, таннае

З кожным днём лісткі календара ўсё больш настойліва напамінаюць аб набліжэнні Новага года, Калядных свят, падказваюць нам аб неабходнасці скіраваць крокі да гандлёвых кропак, якія загадзя папоўнілі свае таварныя асартыменты. На гэтым здымку бачна, як прадаўцы аддзела «Мэбля» магазіна «Гаспадарчыя тавары» Ала Камейша і Алена Бондар рупяцца аб перадсвяточным афармленні залы, падказваючы пакупнікам, што ўсё […]

Continue reading …