ГАЛОЎНАЯ » Archives by category » Спецвыпускі «Праменя» » Апавяшчальнік. Служба 101, 112
Дзіцячая бяспека

Дзіцячая бяспека

ВЫТРЫМАЛІ ВЫПРАБАВАННІ Вучні Дзераўнянскай школы дастойна прадставілі Стаўбцоўшчыну на ХV, юбілейным, абласным палявым лагеры «Юны выратавальнік». На Плешчаніцкім вадасховішчы ў Лагойскім раёне яны вытрымалі ўсе выпрабаванні і ўвайшлі ў дзясятку мацнейшых, а ў спаборніцтвах па валейболе не пакінулі сапернікам шанцаў – былі першымі. Як расказала інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей, на працягу […]

Спаборнічаюць санітарныя дружыны

14 камандаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна сустрэліся на пляцоўцы ў лясным масіве Караліна, каб праверыць сваю гатоўнасць да работы ў выпадку розных надзвычайных сітуацый. Традыцыйна спаборніцтвы пачаліся з жараб’ёўкі і праходзілі ў пяць этапаў. Кожная санітарная дружына атрымала свой нумар і ацэначны маршрутны ліст. У ходзе першага этапу было прадэманстравана табельнае аснашчэнне грамадзянскіх фарміраванняў і […]

Continue reading …
Агонь у вагончыку і на пілараме

У выхадны дзень, на Радаўніцу, выратавальнікам раёна прыйшлося двойчы выязджаць на пажары. У гэты дзень у Стоўбцах па вуліцы Машынабудаўнікоў гарэў будаўнічы вагончык, а ў вёсцы Зарэчча (Дзераўнянскі сельсавет) пажар здарыўся ў памяшканні прыватнай піларамы. Для высвятлення прычыны загарання вагончыка матэрыял перададзены ў райаддзел міліцыі. На пілараме, згодна з папярэдняй версіяй, агонь узнік з-за парушэння […]

Continue reading …
З агнём не жартуюць

У ДОМ ПРЫЙШОЎ ІНСПЕКТАР З пачатку пажарна-прафілактычнай акцыі «За бяспеку разам!» супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі 83 дамы, у якіх пражываюць сацыяльна неабароненыя катэгорыі грамадзян. Асноўная ўвага ўдзелена сем’ям, дзе становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным. Бацькам указана на неабходнасць прывядзення ў пажарабяспечны стан пячнога ацяплення і падтрыманне ў рабочым стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Былі […]

Continue reading …
Навасвержанская “венецыя”

На гэтым тыдні на Стаўбцоўшчыну прыйшла другая хваля веснавой паводкі. У Новым Свержані ізноў падтапіла вуліцу Стаўбцоўскую. Для людзей – нязручнасці, але сітуацыя не з’яўляецца крытычнай і не выходзіць з-пад кантролю. У зоне падтаплення, згодна з данымі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, знаходзяцца 45 падворкаў у Новым Свержані і 17 – у Стоўбцах. Акружаныя вадой, […]

Continue reading …
Скочыла ў калодзеж

11-га красавіка прыкладна ў 14 гадзін у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне з Новага Свержаня: у калодзежы знаходзіцца жанчына. Выратавальнікам паведаміў пра гэта муж пацярпелай. Калі ён вярнуўся дамоў, то знайшоў жонку на ўласным падворку ў… калодзежы. Побач стаяла крэсла і ляжалі шкарпэткі… На шчасце, вады ў калодзежы аказалася па грудзі, таму жанчыну, […]

Continue reading …
Разгуляліся «Вогненныя жудзікі»

Як вядома, смех дазваляе нам жыць доўга. А вось юныя выратавальнікі Стаўбцоўшчыны лічаць, што, акрамя даўгалецця, ён робіць наша жыццё яшчэ і бяспечным. Менавіта такую думку імкнуліся данесці да гледачоў і членаў журы ўдзельнікі раённага этапу фестываля КВЗ «Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім!». Удзел у гэтым фестывалі ўзялі 15 камандаў вясёлых, крэатыўных і знаходлівых хлопчыкаў […]

Continue reading …
Калі тавар загрувашчвае выхад

У якой ступені бяспечныя паходы ў магазіны сеткі «Еўраопт» ТАА «Еўраторг» і гандлёвы цэнтр «Арманда» праверылі выратавальнікі раёна. Прыняць усе неабходныя для бяспекі наведвальнікаў меры павінны кіраўнікі (уладальнікі, уласнікі) аб’ектаў, прычым не толькі аб’ектаў гандлю. У ходзе праверак выяўлена, што ў магазіне № 563 «Еўраопт» на першым паверсе дапускаецца загрувашчванне таварам эвакуацыйнага калідора і тамбура, […]

Continue reading …
Дзе знаходзяцца ключы бяспекі

Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях пачалося з разгляду пазапланавага пытання, якое абумоўлена наступствамі жудаснай трагедыі ў расійскім горадзе Кемерава. У гандлёвым цэнтры «Зімняя вішня» здарыўся пажар, падчас якога загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця. Прэзідэнтам Беларусі дадзена даручэнне адносна правядзення на тэрыторыі рэспублікі праверак і маніторынгаў аб’ектаў з масавым і кругласутачным […]

Continue reading …
Page 1 of 512345