• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў
ГАЛОЎНАЯ » Archives by category » У калектывах Стаўбцоўшчыны
Да пакупнікоў – са свежай выпечкай

Да пакупнікоў – са свежай выпечкай

Не адзін дзясятак гадоў на філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г . Стоўбцы паспяхова арганізаваны свой гандаль. Сярод пакупнікоў – не толькі работнікі завода, а і многія іншыя. Гэта жыхары Стоўбцаў і раёна, і госці, людзі камандзіровачныя і т. п. Адзін з магазінаў працуе непасрэдна на прадпрыемстве, другі – у ведамасным інтэрнаце. На […]

Усё можа муляр

No Comment
Усё можа муляр

Аляксандр Фенька носіць званне «Ганаровы будаўнік» і, разам са сваімі калегамі, фактычна пабудаваў увесь новы шматпавярховы мікрараён Стоўбцаў. Па абноўленай магістральнай вуліцы райцэнтра, вуліцы Цэнтральнай, прайшло нядаўна святочнае шэсце з нагоды 425-годдзя Стоўбцаў. Прыгожае відовішча было дапоўнена інфармацыяй аб тым, што ў калоне ПМК-233 крочыў і Аляксандр Фенька, уладальнік нагруднага знака Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва […]

Continue reading …
Лічыць кожную капейку – таксама навука

Калі Марыя Курыльчык заканчвала Навагрудскі гандлёва-эканамічны тэхнікум, было саюзнае размеркаванне, і яе накіроўвалі на працу ў далёкую расійскую Астрахань. Аднак яе бацька ўсё ўзважыў і прапанаваў дачцэ надоўга далёка ад дому не ехаць. Аўтарытэт яго быў высокі. Ігнатовіч Уладзімір Яфімавіч многія гады адпрацаваў у камбінаце бытавога абслугоўвання майстрам швейнай вытворчасці, узначальваў цэх масавага пашыву. Паўстагоддзя […]

Continue reading …
Па піражкі – у «Спатканне»

Повар Марына Бохан пячэ піражкі з самымі рознымі начынакамі – для ўсіх буфетаў аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства, якія працуюць у раёне: у райбальніцы, МРЭА, на рынку «Кірмаш», для ведамасных кулінарыі і кафэ. Кожны дзень не менш за 300 штук. А калі ёсць заказы, напрыклад, у час правядзення святаў вёсак ці нават на абласныя «Дажынкі», піражкі […]

Continue reading …
У заўтрашні дзень – пад стук колаў

Работнікі чыгуначнай станцыі Стоўбцы клапоцяцца аб бяспецы руху паяздоў і пасажыраў па станцыі. Працуюць зладжана, як дакладны гадзіннік, і, як сведчаць паказчыкі, з нарастаючымі тэмпамі. Па выніках работы за першае паўгоддзе 2018 года аб’ёмы пагрузкі і выгрузкі грузаў на станцыі склалі 101 працэнт у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Кругласутачна вядзецца абслугоўванне пасажыраў. На працягу […]

Continue reading …
Маладосць і традыцыі філіяла ММЗ

Гэтымі ліпеньскімі днямі адно з самых буйных прадпрыемстваў Стаўбцоўшчыны адзначае свой 25-гадовы юбілей. Яго ўзрост – гэта пара маладосці, вялікай працаздольнасці, амбіцыёзных праектаў і перспектыў. З такімі памкненнямі і крочыць у заўтрашні дзень калектыў завода, які славіцца сваімі вытворчымі традыцыямі, моцнымі працоўнымі дынастыямі. Адчувальны яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Стаўбцоўскага раёна. Вельмі сімвалічна, што 2018 […]

Continue reading …
Смак стаўбцоўскага хлеба

У нашым раёне нямала людзей, якія салідарныя са мною, што стаўбцоўскі хлеб – самы смачны. А ў батонаў дык і наогул рэйтынг непераўзыдзены. Хоць у пакупніка ёсць магчымасць выбраць хлебабулачныя вырабы сталічных хлебазаводаў, прадпрыемстваў Мінскай, Гродзенскай і  іншых абласцей. Геаграфічна Стоўбцы размешчаны так, што вытворцы на шляху да спажыўцоў у розныя гарады праязджаюць са сваім […]

Continue reading …
Перавага – спартыўным і творчым

Камплектаваннем асабовага саставу ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях займаюцца на сур’ёзным узроўні. «Жадаючых служыць сярод моладзі шмат. Перавагу аддаём спартыўным, творчым і дысцыплінаваным», – акрэслівае крытэрыі начальнік райаддзела Валерый Ілюшын. Пацвярджэннем такому падыходу да кадраў – кубак раёна па міні-футболе, які каманда пажарных заваёўвае ўжо другі год запар, другое месца ў чэмпіянаце Мінскай вобласці […]

Continue reading …
На беразе  хуткаплыннага Нёмана

На турбазе «Высокі бераг», на маляўнічым беразе хуткаплыннага Нёмана, прайшла ІІІ-я летняя спартакіяда работнікаў РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру», прысвечаная Году малой радзімы. Пасля ўрачыстага шэсця каманды-ўдзельніцы спартакіяды ўсіх філіялаў і бюро Мінскай вобласці пастроіліся ля імправізаванай мізансцэны. Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Падняць сцяг спаборніцтваў прадстаўляецца капітанам каманд. Трапяткое […]

Continue reading …
Page 1 of 22123Next ›Last »