• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў
ГАЛОЎНАЯ » Archives by category » Спецвыпускі «Праменя» » Сям’я
Такое пазітыўнае слова – усынаўленне

Такое пазітыўнае слова – усынаўленне

Выказванне «чужых дзяцей не бывае» яскрава характарызуе дзейнасць службы аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Аб тым, як дапамагае дзяржава дзецям, што засталіся без апекі бацькоў, жыць і выхоўвацца ў паўнацэнных сем’ях, расказвае галоўны спецыяліст аддзела Алена Гамза. –У 2017 годзе ў нашым раёне без бацькоўскай апекі засталіся 13 хлопчыкаў і дзяўчынак, – […]

Пабудавана любоўю

Прыгожая сям’я стаўбчан Віктара і Софіі Цярэшкаў у цэнтры ўвагі – іх наведвала нават сталічнае тэлебачанне. Для святочнага нумара з нагоды Дня сям’і іх кандыдатуру нам прапанавалі ў раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе Софія Цярэшка працуе бухгалтарам. Чым жа гэтая сям’я такая прыкметная? Прыгажосцю адносін, хрысціянскім светапоглядам, адказнасцю перад грамадствам і перад Богам […]

Continue reading …
Уручэнне ордэна Маці

На свяце з нагоды Дня жанчын у раённым Цэнтры культуры адбылося ўручэнне высокай дзяржаўнай узнагароды – ордэна Маці – Марыне Андроцкай. У сям’і Андроцкіх з вёскі Мархачоўшчына – шасцёра дзяцей. Яны растуць у атмасферы любові, дабра, належнага догляду. У Алега Аркадзьевіча і Марыны Мікалаеўны – шасцёра сыноў. Старэйшы Дзмітрый – вучань чацвёртага класа Вішнявецкай сярэдняй […]

Continue reading …
Дзядуля і ўнук – у лёсе адзіным

Стасіку было восем дзён, калі яго забралі да сябе дзядуля і бабуля, – адразу ж з радзільнага дома. У гэты час яго маці была ўжо хворая, з парушэннем псіхікі пасля свайго замужжа. Муж яе ў нецвярозым стане прыкладваў рукі, і яе цяперашняе становішча – цяжкі вынік такіх фізічных распраў. Калі ў доме з’явілася немаўля, Антону […]

Continue reading …
Будаўнікі, яны ж – стваральнікі

Узводзіць жылыя дамы, аб’екты сацыяльнай сферы, у іх ліку Нацыянальную бібліятэку Беларусі, і нават храмы – будаваць будучае нашай Радзімы. У поўнай меры ў рабочых буднях прыватнай будаўнічай фірмы «ГрынАнд», якая ажыццяўляе дзейнасць у нашым раёне, былі такія важныя і важкія аб’екты. Пачынальнікам спадчыннай будаўнічай дынастыі ў гэтай сям’і з’яўляецца Ларыса Грынёк. У юнацтве жыццёвыя […]

Continue reading …
Свята для «Уладароў Стаўбцоўшчыны»

У мінулы нядзельны дзень на стадыёне «Юнацтва» ў Стоўбцах сабраліся сем’і, якія жывуць у вёсцы, каб у адкрытым спаборніцтве пазмагацца за званне «Уладара Стаўбцоўшчыны». Нягледзячы на тое, што званне атрымала толькі адна сям’я – Віталя і Вольгі Калдузавых з ААТ «Агранёманскі», – пераможаных у гэтым конкурсе не было. Для ўдзелу ў раённым этапе рэспубліканскага сямейнага […]

Continue reading …
Абняць у сваім сэрцы

За апошнія тры гады ў нашым раёне ніводнае з 27 дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, не былі накіраваны ў інтэрнатную ўстанову – усе яны прыняты ў замяшчаючыя сем’і. За гэты перыяд 17 дзяцей рашэннем суда Стаўбцоўскага раёна ўсыноўлены, пяць з іх – у бягучым годзе. Гэтая статыстыка – яскравая ацэнка работы службы аховы дзяцінства […]

Continue reading …
Юбілейны нованароджаны – у шматдзетнай сям’і Шаўчэнкаў

Гэтымі майскімі днямі, калі адзначаецца Дзень сям’і, аддзелам ЗАГС райвыканкама зарэгістраваны юбілейны ў гэтым годзе, пад лікам 100, маленькі жыхар Стоўбцаў. Ім стаў Данііл Шаўчэнка, чацвёртае дзіця ў сям’і, доўгачаканы сынок для бацькоў. З яго з’яўленнем на свет маладая сям’я стала яшчэ больш шматдзетнай. На ўрачыстую рэгістрацыю нараджэння, якую правяла начальнік аддзела ЗАГС Надзея Картузава, […]

Continue reading …
Несла радасць у дамы

Сярод нас ёсць людзі, па працоўнай біяграфіі якіх можна пісаць гісторыю нашага горада. Як Любоў Марцінаўна Манцывода. Яна працавала ў медыцыне тады, калі стацыянарныя аддзяленні былі ў былым будынку стаматалагічнай паліклінікі (цяпер ён абсталяваны пад сямейны інтэрнат для медыкаў), і калі раддом знаходзіўся ў цяперашнім будынку цэнтральнай аптэкі № 7. Стаж акушэркі Любові Манцывода складае […]

Continue reading …
Page 1 of 41234