• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Абслугоўванне

Filed under: Нумары,Соцыум,Таленты Стаўбцоўшчыны |

«НЕ МОЖАМ ДАЗВАНІЦЦА…»

Праблема, што  ўзнікла і ў горадзе, і ў раёне. «Падкажыце, як дазваніцца ў арганізацыю, усё тэлефаную, ды або кароткія гудкі ідуць, або чую аўтаматычную заўвагу, што нумар набраны некарэктна».

Тлумачым тое, што, відаць, яшчэ не ўсе ведаюць. Стаўбцоўскім вузлом электрасувязі вядзецца маштабны пераход на валаконна-аптычныя кабелі сувязі, адпаведна праходзіць і замена састарэлых тэлефонных станцый. Новаўвядзенне дазваляе палепшыць якасць сувязі, забяспечваць спажыўцоў высокахуткасным інтэрнэтам. Безумоўна, прагрэс. А нязручнасці часовыя, як, скажам, падчас рамонту. Пацярпіце, затое далей будзе лепш.

Усё гэта так. Але, атрымаўшы новыя тэлефонныя нумары, што пачынаюцца з сямёркі, і самі ўладальнікі, і іх сябры, знаёмыя, кліенты, так бы мовіць, заблудзіліся ў інфармацыйным полі. Дзеючы тэлефонны даведнік ужо не заўсёды можа дапамагчы. Выпускаць новы, пакуль не закончыўся ўвесь працэс абнаўлення, немэтазгодна. Якое ж выйсце? Найперш спадзяванні на службу даведак РВЭС. Аднак жа: «Звонім, звонім, а там усё кароткія гудкі». Зразумела, лінія запатрабаваная, і часта занятая. «Дазваніліся на нумар сто дзявяты, а там кажуць: паведамленне платнае».

Што ж, платныя паслугі – сённяшнія рэаліі, ява рыначнай эканомікі. Канкрэтна можам параіць так: «Выпісвайце і чытайце газету «Прамень». У ёй рэгулярна змяшчаюцца аб’явы, паведамленні аб новых нумарах арганізацый, прадпрыемстваў, службаў. Нагадваем і тым калектывам, якія, змяніўшы нумары, ніяк не абвяшчаюць аб гэтым. І вас не могуць знайсці, і вы самі адрэзаны ад кліентаў.

Звяртайцеся ў рэкламны аддзел рэдакцыі, заказвайце свае аб’явы аб змяненні нумароў тэлефонаў. Такія аб’явы некаторыя арганізацыі, якія дбаюць аб сваіх кліентах, даюць і паўторна. Напамінаем і нумар тэлефона-факса галоўнага бухгалтара і спецыяліста па рэкламе  – 7-33-90. «Прамень» пад рукамі, прадбачлівыя нават выразаюць такія аб’явы і складаюць, так бы мовіць, уласны тэлефонны даведнік. А некаторыя… Часам і цяпер той-сёй папракае несуцяшальным голасам: «Дзе вы падзеліся? Званю па ўсіх кабінетах, а рэдакцыя не адказвае».  Трэба адказваць. «Дарагі наш…» А слова «чытач» ужо не скажаш, бо, магчыма, і карыстаецца грамадзянін звесткамі з выхадных даных нумара газеты пазамінулай даўніны. А ўжо з леташняга сакавіка ў рэдакцыі новыя нумары, якія пачынаюцца з сямёркі, аб чым і напамінаецца ў кожным выпуску раёнкі на апошняй старонцы. Калі ласка, тэлефануйце, паведамляйце аб усім, што лічыце важным, задавайце пытанні. У тым ліку і тыя, што ў кампетэнцыі адпаведных службаў, з адказнымі работнікамі якіх звяжамся, пастараемся вам дапамагчы. Таму зноў гаворым: «Калі хочаце быць у курсе ўсіх навін Стаўбцоўшчыны, чытайце і выпісвайце газету «Прамень»!

Фёдар БАНДАРОВІЧ

 

ТАВАРААБАРОТ ВЫРАС

Рознічны тавараабарот Стаўбцоўскага раёна ў 2015 годзе склаўся ў памеры 1048,8 мільярда рублёў, ці 101,7 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню 2014 года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю летась склаў 868,5 мільярда рублёў і вырас у параўнанні з мінулым годам на 1,4 працэнта. Насельніцтву прададзена харчовых прадуктаў і тытунёвых вырабаў на 526,9 мільярда рублёў (60,7 працэнта ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту гандлю), нехарчовых тавараў – на 341,6 мільярда рублёў, што склала адпаведна 103,4 і 98,4 працэнта да ўзроўню мінулага года. Арганізацыямі спажывецкай кааперацыі ў 2015 годзе рэалізавана тавараў праз рознічную гандлёвую сетку на 224,2 мільярда рублёў, ці ў супастаўных цэнах 97,2 працэнта да ўзроўню 2014 года.

Рознічны тавараабарот грамадскага харчавання склаў у 2015 годзе 38,4 мільярда рублёў, ці 90,4 працэнта да ўзроўню 2014 года.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>