З рэдакцыйнай пошты

Filed under: На сувязі - рэдакцыя,Нумары |

СУБОТНІ ДЗЕНЬ

Сёння адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічнымі калектывамі ўстаноў сістэмы адукацыі, з’яўляецца арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень тыдня. Так і ў СШ № 3 г. Стоўбцы запоўнены ўвесь суботні дзень. Праводзяцца розныя мерапрыемствы, спартландыі, аб’яднанні па інтарэсах, заняткі ШЮІ, арганізаваны платныя заняткі. Пачынаючы з самай раніцы ў школе гучаць дзіцячыя галасы.

Я хачу расказаць пра некаторыя заняткі па інтарэсах. Л. І. Валіцкая вядзе заняткі, якія называюцца «Школа вядучых», гэтак жа яна вядзе аб’яднанне па інтарэсах «КВЗ». Наступны гурток называецца «Майстэрня творчасці», вядзе яго В. І. Суднік. Дзеці, якія ходзяць да яе на заняткі, далучаюцца да прыгожага праз выяўленчае мастацтва. Малюнкі дзяцей здаюцца жывымі. Вераніка Іванаўна часта праводзіць выставы, на якіх можна ўбачыць работы яе таленавітых вучняў.

 Гурток «Чароўны квілінг» праводзіць Л. А. Скакун. Займаюцца ў яе дзеткі ва ўзросце 7-9 гадоў. Яны хоць і маленькія, але затое вельмі добра авалодалі тэхнікай квілінгу. Мэта гуртка – усебаковае інтэлектуальнае і эстэтычнае развіццё дзяцей у працэсе авалодання элементарнымі прыёмамі квілінгу. А. В. Смірнова вядзе аб’яднанне па інтарэсах «Чароўны свет паперы». Дзеці, якія ходзяць у гурток, развіваюцца праз засваенне розных тэхнік работы з паперай.

І гэта толькі тыя заняткі, якія праводзяцца з раніцы, але наперадзе яшчэ ўвесь дзень, напоўнены прывабным і цікавым правядзеннем вольнага часу.

Ульяна МІЛАШЭЎСКАЯ, член гуртка па інтарэсах «Юны журналіст» СШ № 3

 

І ЗІМОЮ СВЕЦІЦЬ «СОНЕЙКА»

Для вучняў пачатковых класаў Шашкоўскай школы, як заўсёды на канікулах, быў арганізаваны лагер адпачынку » Сонейка», дзе дзятва магла з карысцю і цікавасцю правесці зімовы час. Шматлікія гульні, конкурсы і забаўляльныя праграмы давалі магчымасць кожнаму вучню праявіць свой талент і майстэрства. Якраз і зіма парадавала, каб гарэзлівая дзетвара магла весела вабіць час на школьнай гульнявой пляцоўцы, а затым з апетытам есці смачныя абеды і сняданкі ў школьнай сталовай.

На вялікую радасць дзятвы, увесь першы тыдзень канікул прыпаў на навагоднія святочныя ранішнікі. Ніводзін з вучняў школы не застаўся без падарунка. І адкрылі гэтую нядзелю дзівос і падарункаў піянеры школы, якія для вучняў малодшых класаў і менавіта для школьнага лагера «Сонейка» ў рамках акцыі » Цуды на Ражджаство» падрыхтавалі прыгожыя падарункі: мяккія цацкі, канструктары, журналы-размалёўкі. А напярэдадні Новага года, для вучняў 1-7 класаў і ўсіх жадаючых малышоў Шашкоў, у актавай зале ладзіўся святочны ранішнік «Навагоднія прыгоды».

 На пачатку канікул вучні школы пабывалі ў горадзе Бярозаўка, які сустрэў іх чароўнай казкай на шклозаводзе «Нёман». Тут дзеці пазнаёміліся з рэцэптамі і тэхналогіяй вырабу каляровага шкла і крышталю, пабывалі ў завадскім музеі, дзе прадстаўлены работы майстроў – мастакоў-шкладуваў, і ўсё лепшае, што было створана на заводзе.

Казка пад назвай «Сонейка» чакае вучняў і на наступных канікулах.

Лідзія МАЗУРКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>