Хараство, якое цешыць вока

Так атрымалася ў жыцці, што настаўніца пачатковых класаў Ганна Мартыненка выкладае  сельскім дзецям мастацкія дысцыпліны. Больш за 10 гадоў яна працуе ў Шашкоўскай дзіцячай школе мастацтваў. І ўвесь гэты час дадаткова да выкладчыцкай дзейнасці кіруе студыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сузор’е», якая ўжо 10 гадоў носіць званне народнай.

У самой  Ганны Пятроўны цяга да творчасці праявілася яшчэ ў дзяцінстве. Яе маці Ванда Салоха калісьці абшывала жыхароў вёскі Шашкі. Малыя любілі назіраць за гэтым заняткам матулі, дзівіліся, якія прыгожыя касцюмы і сукенкі яна магла прыдумаць і пашыць. Свае творчыя здольнасці Ганна Мартыненка пачала развіваць будучы студэнткай – настаўнікаў пачатковых класаў рыхтуюць і да ўрокаў працы.

Калі ж стала выкладаць у школе мастацтваў, прапанавала дзецям не толькі ўрокі жывапісу, малюнка, але і вышыванне крыжыкам і атласнымі стужкамі. Прычым, як і іншыя віды творчасці, вышыванне стужкамі Ганна Пятроўна асвоіла па кнігах. Па жаданні вучні могуць займацца бісерапляценнем. Педагог адкрыла дзецям прыгажосць беларускай лялькі. Цяпер сама захапілася беларускімі паясамі. З’ездзіла на курсы ў Мінск. Выконвае паясы ў розных тэхніках – пляце іх уручную і з дапамогай спецыяльных інструментаў, якія па яе заказе выканалі майстры-ўмельцы. Аднаўляючы і прапагандуючы старадаўнія віды народнага ўмельства, Ганна Пятроўна з інтарэсам ставіцца і да новых сучасных відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, напрыклад, вырабу інтэр’ерных лялек у стылі тыльда.

Ганна Мартыненка прызнаецца, што для яе прафесійны занятак і хобі зліліся ў адно – у свабодны час дома яна пастаянна нешта стварае. Выдатна вяжа кручком і на прутках. Можа звязаць усё – ад шкарпэтак да паліто. Работа з тэкстылем – асноўны накірунак яе мастацкай творчасці. Аздабляе бісерам дэкарытыўныя яйкі. Можна гадзінамі любавацца на яе лялькі. Пастаянна ўдзельнічае ў мастацкіх выставах з аўтарскімі работамі.

Зацікаўлена, каб і дзеці прымалі ўдзел у пленэрах і конкурсах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта стымул для развіцця іх творчасці і задаткаў. Неаднаразова народная студыя «Сузор’е» гучала ў імёнах пераможцаў творчых конкурсаў.

Няма нічога незвычайнага ў тым, хутчэй – гэта заканамерна, што і дачка Ганны Пятроўны Хрысціна пайшла па слядах маці. У дзяцінстве яна займалася ў студыі «Сузор’е», дома пастаянна была сведкай, а часцей – удзельніцай творчага працэсу. Вельмі адметна, што Хрысціна паступіла ў тую ж навучальную ўстанову – Нясвіжскі педагагічнгы каледж, толькі на аддзяленне дызайну і, паспяхова яго закончыўшы, выкладае разам са сваёй маці на мастацкім аддзяленні. Завочна вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на аддзяленні народай творчасці. Хрысціна Алегаўна сур’ёзна займаецца вышыўкай, скрапбукінгам – вырабам мастацкіх паштовак, рамак, альбомаў. Яна таксама выгадна выдзяляецца на выставах дэкаратыўна-прыкладной творчасці сваімі арыгінальнымі аўтарскімі мастацкімі работамі.

Эстэтычнае выхаванне вучняў – вельмі важны накірунак работы. Многія бацькі скарыстоўваюць магчымасць акунуць сваіх дзяцей у свет прыгожага і з удзячнасцю прымаюць паслугі мясцовай школы мастацтваў. А такія творчыя, таленавітыя педагогі, як Ганна Мартыненка, прафесійна робяць сваю справу – далучаюць маладое пакаленне да нацыянальнай культурнай спадчыны, развіваюць у іх творчыя навыкі, што прыўносіць у іх душы светлыя і чыстыя фарбы.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымку: Ганна Мартыненка са сваімі мастацкімі работамі.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

Святло Ражджэственскіх сустрэч

Традыцыяй для Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў стала збіраць сяброў на каталіцкае Ражджаство, каб разам сустрэць гэтае светлае свята. Педагогамі і навучэнцамі школы было пастаўлена тэатралізаванае прадстаўленне. Рэжысёр Наталля Сіняўская падрыхтавала спектакль «Гісторыя маленькага Анёла». Анёл спусціўся на зямлю напярэдадні Ражджаства, каб дапамагчы людзям стаць лепшымі і дабрэйшымі. Ролю маленькага Анёла выконвала Надзея Пугач, натхнёна стараліся праявіць сябе на сцэне ўсе вучні. Аздобілі пастаноўку калядныя песні ў выкананні Аляксандры Ліпніцкай, Эвяліны Бандарэнка, Таццяны Касцюкевіч, вакальных груп «Беларускі Вяночак»,  «Вясёлыя свавольнікі», «Світанне» і хору малодшых класаў «Калярыкі».

На праваслаўнае Ражджаство прайшоў канцэрт інструментальнай музыкі «Ражджэственскія сустрэчы». Сваё майстэрства прадэманстравалі вучні і настаўнікі школы мастацтваў. Закончыліся калядныя сустрэчы выступленнем ансамбля настаўнікаў, якія выканалі папуры папулярных песень.

Святочны настрой немагчымы без радасці. Такую радасць падарылі ўдзельнікі ўзорнага тэатра «На-Дзея» Дзіяна Дошчачка, Дзіяна Бычкевіч, Надзея Канапацкая, Таццяна Касцюкевіч і настаўнікі школы мастацтваў Марына Авязава, Максім Авязаў, Валерыя Бяляева, Дзмітрый Дошчачка, Марына Камароўская, якія паказалі вясёлае навагодняе прадстаўленне «Пра Бабу-Ягу, яе сына Цыпу, пра царэўну Мацвееўну і скрынку з венікамі» (рэжысёр Алена Шуцько). Дзеці і іх бацькі атрымалі вялікае задавальненне ад чароўных пераўтварэнняў, гульняў, песень Ёлачкі і Новага Года, салодкіх падарункаў ад Снягуркі і Дзеда Мароза.

Сюрпрызы і падарункі любяць не толькі дзеці. Для жыхароў аграгарадка Дзераўная было пастаўлена незвычайнае тэатралізавана-музычнае прадстаўленне «У некаторым царстве», у якім удзельнічалі настаўнікі і работнікі школы.

Прысутныя дзякавалі артыстам за прыемныя ўражанні і светлы настрой. А як жа інакш! Гледачы ж мала чым адрозніваюцца ад артыстаў на сцэне. Яны былі ўдзельнікамі карагодаў, танцаў, займальных гульняў і конкурсаў. У сваю чаргу адміністрацыя і персанал школы выказваюць шчырую падзяку спонсарам ражджэственскіх і навагодніх ранішнікаў: старшыні ГА «Саюз палякаў на Беларусі» Мечыславу Лысаму, старшыням прафкамаў ААТ «Дзераўное» і Аграбудфірмы «ПМК-74 – Налібакі» Галіне Карповіч і Леаніду Банцарэвічу за салодкія падарункі.

 

ЗАНЯТАК ДАСПАДОБЫ

187 клубных фарміраванняў у раёне адкрываюць дзверы перад таленавітымі людзьмі. Карыснымі відамі мастацкай дзейнасці ў іх ахоплены дзве з паловай тысячы чалавек, палова з гэтага ліку – дзеці і падлеткі.

У ліку фарміраванняў – мастацкія калектывы, якія працуюць дзесяцігоддзі. У нашым раёне 20  калектываў народных і 12 – узорных.

У мінулым годзе работнікамі культуры раёна было падрыхтавана больш за чатыры тысячы святаў, канцэртаў, спектакляў і іншых мерапрыемстваў. Гасцінна і прыветна свяціліся вокны сельскіх клубаў, бібліятэк, цэнтраў культуры, збіраючы народ на святы.

пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>