Папярэджванне надзвычайных сітуацый – задача ўсіх і кожнага

Filed under: Нумары,У райвыканкаме |

Пытанне прафілактыкі пажараў і гібелі людзей на іх – актуальнае і злабадзённае. Здавалася б, год толькі пачаўся, а ў раёне ўжо адбыліся пажары са смяротным зыходам. Нездарма першае пасяджэнне райвыканкама ў 2016 годзе было прысвечана пытанню «Аб мерах па папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх у 2015 годзе і задачах на 2016 год».

З інфармацыяй па гэтым пытанні перад прысутнымі выступіў намеснік начальніка Стаўбцоўскага РАНС Аляксандр Полацкі. Ён адзначыў, што ў 2015 годзе на тэрыторыі раёна адбылося 46 пажараў, на якіх загінулі чатыры чалавекі. У асноўным гарэлі жылыя і дачныя дамы, гаспадарчыя пабудовы. Прычыны пажараў – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вывучаючы абставіны гібелі людзей на пажарах за апошнія пяць гадоў, выяўлена, што асноўнай прычынай трагедыі з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінуўшага ў стане алкагольнага ап’янення. Так, у 2015 годзе з чатырох загінуўшых тры знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Напрыклад, 25 кастрычніка 2015 года ў дзве гадзіны ночы на пост Стаўбцоўскага РАНС на нумар 101 паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў Сцяцках. На момант прыбыцця першага пажарнага аварыйна-выратавальнага падраздзялення назіралася адкрытае гарэнне. Дах ужо абваліўся ўнутр дома. У ходзе ліквідацыі пажару  ў куце дома быў знойдзены труп мужчыны, грамадзяніна Н. 1985 года нараджэння. Праз некаторы час у другім пакоі быў знойдзены другі труп, гаспадыні дома Ж., 1938 года нараджэння. Пры апытванні суседзяў высветлілася, што грамадзяніна Н. характарызавалі адмоўна: курыў, злоўжываў спіртнымі напіткамі, знаходзіўся на ўліку ў органах унутраных спраў як раней асуджаны. Устаноўлена, што напярэдадні яго бачылі п’яным. Зыходзячы з абставін пажару, прымаючы да ўвагі тэрмічныя пашкоджанні ў памяшканнях дома, можна зрабіць вывад, што прычынай трагедыі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні грамадзяніна Н.

Аляксандр Іосіфавіч прапанаваў спланаваць работу суб’ектаў прафілактыкі з улікам поўнага ахопу грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць спіртнымі напіткамі, разгледзець такіх грамадзян на саветах АПОП з давядзеннем да іх прыкладаў гібелі людзей на пажарах. Даная катэгорыя людзей знаходзіцца ў першачарговай групе рызыкі.

Па тэрытарыяльнай прыкмеце найбольшая гібель людзей (за апошнія пяць гадоў) дапушчана на тэрыторыях Заямнаўскага (8), Шашкоўскага (6), Рубяжэвіцкага (5) сельсаветаў. У 2015 годзе на тэрыторыі раёна на суб’ектах гаспадарання зарэгістравана чатыры пажары (ТАК «Высокі бераг», ААТ «Дзераўное», СТАА «АИС-Бихест», ТАА «СЖК «Налібакі»).

У канцы пасяджэння райвыканкама былі прыняты канкрэтныя рашэнні па папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і пажараў на тэрыторыі раёна.

У рабоце пасяджэння Стаўбцоўскага райвыканкама прымаў удзел начальнік аддзела нарматыўна-тэхнічнай работы і папярэджвання надзвычайных сітуацый установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» Аляксандр Кучко.

Н. ЛЕАНІДАВА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>