Вынікі праверак лесагаспадарчых устаноў Мінскай вобласці

Filed under: Нумары,У Камітэце дзяржкантролю |

Вынікі праведзеных Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці ў 2015 годзе кантрольных мерапрыемстваў за выкананнем заканадаўства ў лясной галіне сведчаць, што парадак у лясной гаспадарцы не наведзены.

Маюць месца факты незаконнай высечкі драўніны, нанясення шкоды навакольнаму асяроддзю, невыканання патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства, нясвоечасовага выканання работ па распрацоўцы ветравальных участкаў ляснога фонду і інш.

Так, у ДДЛГУ «Старадарожскі доследны лясгас» і ДЛГУ «Лагойскі лясгас» выяўлены нераспрацаваныя ўчасткі пашкоджанага ветравалам лесу з аб’ёмам пашкоджанай драўніны ў памеры 91,5 куб. м і 204,6 куб. м адпаведна. Работнікі Старадарожскага лясгаса «не заўважалі» пашкоджаных ветрам лесапасадак ужо амаль тры гады, а Лагойскага – каля двух.

Страты дзяржаўнай маёмасці нанесены ў памеры 7,4 млн руб.

Узмоцненых падыходаў патрабуе работа па ахове лесу. У Лагойскім лясгасе дапушчана самавольная высечка 40 дрэў хвойных парод. Дыяметры пнёў ссечанага лесу – ад 20 да 56 см, што ўказвае на ўзрост спеласці. Аб’ём незаконна атрыманай драўніны склаў 27,8 куб. м, страты навакольнаму асяроддзю нанесены на 19,8 млн руб.

У Барысаўскім, Валожынскім, Смалявіцкім, Старадарожскім раёнах выяўлена транспарціроўка лесапрадукцыі па несапраўдных дакументах.

Напрыклад, ДЛГУ «Смалявіцкі лясгас» згодна з дакументамі аказвала паслугі па перавозцы дроў даўжынёй два метры, фактычна ж перавозілі лесаматэрыялы даўжынёй чатыры метры.

Асаблівай увагі патрабуюць пытанні выканання нормаў прыродаахоўнага заканадаўства. На жаль, лесагаспадарчыя ўстановы не выконваюць патрабаванняў па рабоце з адходамі, дапускаюць захоўванне адходаў вытворчасці ў неўстаноўленых месцах, а таксама захоўванне другасных матэрыяльных рэсурсаў, якія павінны ісці на перапрацоўку.

Напрыклад, Лагойскі лясгас з-за несанкцыянаванага размяшчэння тоны змешаных адходаў будаўніцтва, зносу будынкаў нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 9,4 млн руб., а таксама «пазбег» экалагічнага падатку за захоўванне вышэйназваных адходаў у памеры 19,4 млн руб.

Ёсць выпадкі, калі адходы незаконна складваюцца непасрэдна на тэрыторыі лясных угоддзяў (Валожынскі раён, вёскі Сакоўшчына, Цаюны). На гэтых землях мог бы расці новы лес.

У ходзе праведзеных кантрольных мерапрыемстваў выяўлены і іншыя парушэнні заканадаўства. Вінаватыя ва ўстаноўленым парадку будуць прыцягнуты да адказнасці.

З мэтай выяўлення і недапушчэння падобных фактаў нядбайных адносін да прыроды і лесу Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці просіць грамадзян, якія сталі сведкамі парушэнняў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, паведаміць аб гэтым на сайт www:kgk.dov.by і па тэл. (8-017) 331-61-08.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>