Мільярдныя страты

Filed under: Нумары,Пракурорскі нагляд |

Пракуратурай Мінскай вобласці па матэрыялах УБЭЗ УУС Мінаблвыканкама ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да дырэктара аднаго з прадпрыемстваў горада Жодзіна, якое ўваходзіць ў «БЕЛАЗ-Холдзінг», па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Устаноўлена, што Д., працуючы на пасадзе дырэктара прадпрыемства, дзейнічаў з асабістай зацікаўленасцю, якая знайшла выражэнне ў імкненні аказаць садзейнічанне ў ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці і атрыманні прыбытку сваім сябрам і родзічам. Ён арганізаваў закупкі тавараў, работ і паслуг у камерцыйных арганізацыях па завышаных цэнах, без прадугледжаных на прадпрыемстве канкурэнтных працэдур.

У выніку злоўжывання дырэктара сваімі службовымі паўнамоцтвамі прычынены страты на суму каля мільярда рублёў, гэта значыць у асабліва буйным памеры.

Акрамя таго, яго дзеяннямі прычынены страты дзяржаўным інтарэсам, што знайшло выражэнне ў зніжэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг прадпрыемства, якое ўваходзіць у «БЕЛАЗ-Холдзінг». Доля дзяржаўнай уласнасці ў статутных фондах удзельнікаў холдзінгу складае 100 працэнтаў, пры гэтым ён з’яўляецца адзіным вытворцам велікагрузнай кар’ернай тэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь.

За ўчыненне ўказаных супрацьпраўных дзеянняў, у выпадку даказанасці віны, Д. можа быць прызначана пакаранне тэрмінам ад трох да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да пяці гадоў.

Ігар БЫЧКО, намеснік начальніка па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>