Духоўная спадчына Стаўбцоўшчыны

Filed under: Культура,Нумары,Таленты Стаўбцоўшчыны |

ТАЛЕНТЫ КАЛЕКТЫВАЎ – НА СЦЭНУ

У раённым Цэнтры культуры адбыўся адборачны этап Рэспубліканскага конкурсу творчасці «Новыя імёны Беларусі-2016″, які праводзіцца Федэрацыяй прафсаюзаў.

Ва ўступным слове на адкрыцці конкурсу старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шапецька адзначыла:

–       Творчы маладзёжны конкурс «Новыя імёны Беларусі», які арганізавала і правяла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў мінулым годзе, настолькі спадабаўся гледачам і самім удзельнікам, што было прынята рашэнне зрабіць яго штогадовым. У гэтым годзе гэта ўжо – конкурс творчасці працоўных калектываў, і праходзіць ён пад дэвізам «Ствараючы – тварыць!». У ім цяпер удзельнічаюць члены прафсаюзаў без узроставых катэгорый, а таксама іх дзеці і іншыя члены сем’яў. Адна з асаблівасцяў другога сезона – пашырэнне жанравага напаўнення. З’явіліся намінацыі «Выяўленча-прыкладное мастацтва», «Сцэнічная творчасць». Простыя працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый могуць паказаць свае таленты ў розных жанрах і відах творчасці. Талент не павінен знаходзіцца толькі ў сценах свайго прадпрыемства. Прыемныя моманты творчасці нам зараз падораць тыя, хто выйдзе на гэтую сцэну. Перамог – удзельнікам, а гледачам – прыемных хвілін судакранання з мастацтвам!

15 майстроў прадставілі свае мастацкія работы на выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Сваіх прадстаўнікоў вылучылі прафсаюзныя арганізацыі Стаўбцоўскага доследнага лясгаса, райспажыўтаварыства, цэнтральнай раённай бальніцы, аддзела адукацыі, спорту і турызму і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аб’яднання камунальных службаў, Засульскай сярэдняй школы, Рочавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, Залужскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, Навасвержанскай сярэдняй школы.

З вакальнымі нумарамі выступілі цырульнік райспажыўтаварыства Анастасія Смірнова, педагог Рочавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Марыя Русецкая. Бардаўскую песню выканаў працаўнік Стаўбцоўскага мясакамбіната Алег Пронька. Годна была прадстаўлена намінацыя «Сцэнічная творчасць», дзе з тэатральна-музычнымі кампазіцыямі выступілі прадстаўнікі стаўбцоўскіх электрычных сетак, цэнтральнай раённай бальніцы. Прафсаюзная арганізацыя аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прадставіла спектакль «Нябесны госць» у выкананні лялечнага тэатра «Валошкі» нядзельнай школы Свята-Уваскрэсенскага прыхода ў г. Стоўбцы. Кіраўніком батлейкі з’яўляецца прыёмная маці Святлана Шайнова. Конкурс праходзіў у дні Святак, таму ражджэственская пастаноўка вельмі добра была ўспрынята ў гэтыя святыя вечары.

Журы падвяло вынікі як выступленняў на сцэне, так і мастацкіх работ на выставе.

Пераможцамі прызнаны стаўбцоўскія электрычныя сеткі з інсцэніроўкай песні «Бамбардзіроўшчыкі», цэнтральная раённая бальніца з інсцэніроўкай песні «У зале чакання» і лялечны тэатр «Валошкі». Пераможцамі ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» сталі Людміла Віцько (вышыўка крыжыкам, пляценне з папяровай лазы), якая прадстаўляла прафсаюзную арганізацыю аддзела культуры, спорту і турызму райвыканкама, Святлана Пляскач з цэнтральнай раённай бальніцы (скрапбукінг), Таццяна Гарановіч, дырэктар Засульскай СШ, з мастацкімі фотаздымкамі. Пераможцы атрымалі права ўдзелу ў абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу творчасці працоўных калектываў, які адбудзецца ў лютым – сакавіку.

–       Хачу падзякаваць прафсаюзным арганізацыям за актыўны ўдзел у творчым конкурсе, – падводзіць рысу Галіна Шапецька. – Асаблівую ўдзячнасць выказваю прафсаюзнай арганізацыі райспажыўтаварыства, якая прадставіла трох канкурсантаў – вакалістку і двух майстрых. Прафсаюзная арганізацыя цэнтральнай раённай бальніцы была прадстаўлена чатырма ўдзельнікамі ў конкурсным нумары сцэнічнага майстэрства і майстрам скрапбукінгу. Прафсаюз Стаўбцоўскага доследнага лясгаса делегаваў на конкурс двух прадстаўнікоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, Рочавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа –  вакалістку і майстрыху. У інсцэніроўцы былі задзейнічаны 10 членаў прафсаюза стаўбцоўскіх электрычных сетак. Прафсаюзная арганізацыя аддзела адукацыі, спорту і турызму прадставіла сем канкурсантаў. Будзем рыхтаваць нашых пераможцаў на абласны тур конкурсу, сачыць за іх выступленнем, падтрымліваць іх з пажаданнямі перамог.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

МАРШРУТАМІ РАДЗІМЫ

У рамках аб’яўленага рэспубліканскага конкурсу на лепшы турыстычны праект раённае аб’яднанне прафсаюзаў, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама распрацавалі тры новыя турыстычныя маршруты па Стаўбцоўшчыне.

Адзін з іх – «Духоўная спадчына Стаўбцоўшчыны», які ўключае наведванне святынь у трохдзённай веласіпеднай экскурсіі. У ліку праваслаўных цэркваў і каталіцкіх касцёлаў ёсць храмы, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Другі маршрут распрацаваны Аталезскім вучэбна-педагагічным комплексам дзіцячы сад – сярэдняя школа і прапаноўвае цікавы матэрыял з гістарычнага мястэчка Жукаў Барок, сабраны ў працэсе вялікай пошукавай работы краязнаўцамі гэтай навучальнай установы. Вёска адметная многімі гістарычнымі падзеямі і тым, што тут нарадзіліся ці працавалі ў свой час вядомыя людзі – паэты і філосафы. Трэці маршрут пралягае праз Налібаччыну і мае назву «Прырода і духоўная спадчына Налібацкай пушчы».

Абарона турыстычных маршрутаў пройдзе падчас вялікага рэспубліканскага форуму, падрыхтаванага Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі,  турысцка-экскурсійнага ўнітарнага прадпрыемства «Беларустурыст» і УП «Белпрафсаюзкурорт». На гэты семінар запрошаны тураператары 10 краін, якія маюць цікавасць да турыстычных паслуг Беларусі.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>