Сацыяльны ракурс

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

РЭКОРДНАЯ КОЛЬКАСЦЬ ДЗЯЦЕЙ НАРАДЗІЛАСЯ Ў БЕЛАРУСІ Ў 2015 ГОДЗЕ

Рэкордная колькасць дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў 2015 годзе, паведаміла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава на падагульняючай калегіі Міністэрства аховы здароўя.

Рэкордным па колькасці нованароджаных за апошнія 20 гадоў быў 2014 год – тады ў краіне нарадзілася 118,5 тысячы дзяцей. Аднак 2015-ты, паводле слоў Наталлі Качанавай, стаў яшчэ больш паспяховым у гэтым плане – на свет з’явіліся 119 506 дзяцей. «Гэта цудоўнае дасягненне», – адзначыла віцэ-прэм’ер.

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, мэтанакіраваная работа органаў і арганізацый аховы здароўя рэспублікі дала магчымасць павялічыць каэфіцыент нараджальнасці з 2011 па 2015 год на 9,6 працэнта з 11,5 да 12,6 праміле. У перынатальных цэнтрах выжывальнасць нованароджаных з масай 500-1000 г складае 82 працэнты.

Развітая сетка медыка-генетычных цэнтраў з дапамогай метадаў дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій за 2011-2015 гады дала магчымасць забяспечыць нараджэнне больш як 1,6 тысячы дзяцей.

Па выніках 2015 года выпадкаў мацярынскай смяротнасці не зарэгістравана.

 

УРАД БЕЛАРУСІ РЭКАМЕНДАВАЎ ПАШЫРЫЦЬ ІЛЬГОТЫ НАВУЧЭНЦАМ НА ПРАЕЗД У ТРАНСПАРЦЕ

Урад рэкамендаваў пашырыць падтрымку навучэнцаў пры праездзе на транспарце агульнага карыстання. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 58 ад 26 студзеня 2016 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакументам унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 16 лютага 2011 года нумар 202 «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў».

Прынятая пастанова пашырае рэкамендацыйныя нормы па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю, пры праездзе на транспарце агульнага карыстання на працягу навучальнага года. Размова ідзе аб паездках ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад. Калі раней гэтыя рэкамендацыі ўрада былі адрасаваны абласным і Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў, то цяпер яны распаўсюдзяцца і на раённыя.

Дапоўнены таксама пералік відаў транспарту, да якіх прымяняюцца механізмы сацыяльнай падтрымкі. Цяпер яны будуць дзейнічаць і пры праездзе навучэнцаў у паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа, а таксама аўтамабільным транспартам агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін.

Прадугледжваецца, што рашэнні Саветаў дэпутатаў па падтрымцы навучэнцаў пры праездзе на транспарце агульнага карыстання будуць прымацца пры наяўнасці сродкаў у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе.

 

УСЕ РАЁНЫ БЕЛАРУСІ Ў 2016 ГОДЗЕ ПАВІННЫ БЫЦЬ УКАМПЛЕКТАВАНЫ ВУЗКІМІ СПЕЦЫЯЛІСТАМІ

Усе раёны Беларусі ў бягучым годзе павінны быць укамплектаваны вузкімі спецыялістамі, заявіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко на падагульняючай калегіі Міністэрства аховы здароўя.

«У 2016 годзе павінны быць укамплектаваны ўсе раёны вузкімі спецыялістамі. Трэба спыніць практыку размеркавання ўсіх у абласныя гарады і не займацца неабгрунтаваным пераразмеркаваннем», – сказаў Васіль Жарко.

Пры адсутнасці вузкіх спецыялістаў намеснікі галоўных урачоў і загадчыкі адпаведных аддзяленняў павінны сумяшчаць кіруючую і вакантную пасады. Галоўнае – забяспечыць даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі насельніцтву, падкрэсліў міністр.

У цэлым, паводле яго слоў, у галіне працуюць прафесійныя кадры. У той жа час для павышэння сваёй кваліфікацыі беларускія спецыялісты павінны больш актыўна пераймаць замежны вопыт.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>