Юныя таленты

23-02-2016-1

РАЗМОВА З МАЛЕВІЧАМ

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася ІVРэспубліканская выстаўка дзіцячай творчасці «Размова з Малевічам» калектываў выяўленчага мастацтва са званнем «народны» ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка праводзіцца пад патранажам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю творчага аб’яднання УНОВІС («Заснавальнікі новага мастацтва»), створанага ў 1920 годзе ў Віцебску вядомым мастаком Казімірам Малевічам.

Экспазіцыя выстаўкі «Размова з Малевічам» складаецца з 32 творчых праектаў калектываў выяўленчага мастацтва са званнем «народны» з усіх рэгіёнаў краіны.

Народная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва «Вясёлка» Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі» таксама прадставіла на выстаўку свой мастацкі праект пад назвай «Ружовы слон і іншыя». Навучэнцы ва ўзросце ад сямі да 15 гадоў пад кіраўніцтвам педагога выканалі шэраг жывапісных работ у тэхніцы гуашы і акварэлі. У мастацкім праекце «Ружовы слон і іншыя» аб’ектам адлюстравання з’яўляюцца жывёлы. Анімалістычны жанр быў выбраны дзецьмі як сродак выражэння іх добрых адносін да навакольнага свету. Адначасовае прымяненне юнымі мастакамі стылістыкі і выяўленчай мовы Казіміра Малевіча садзейнічала дасягненню галоўнай мэты праекта – далучэнню дзяцей да творчасці і пераасэнсаванню мастацкіх ідэй генія.

Створаныя дзецьмі выявы жывёлін, як партрэтныя вобразы, валодаюць непаўторнай індывідуальнасцю. Нечаканасць колеру, экспрэсія, дынаміка, асобая пластыка формы, незвычайнае кампазіцыйнае рашэнне ўласцівы работам праекта. Кожная дзіцячая выява ўтрымлівае ў сабе злучэнне канкрэтнага і абстрактнага.

Свае работы на выстаўку прадставілі Анастасія Грыгаровіч, Ілона Прыёмка, Аляксандра Кужэльная, Любава Фенька, Алеся Станкевіч, Яна Шалькевіч, Аліна Агароднік, Арына Рэчкіна, Саманта Кавалёва, Аліна Гапончык, Дар’я Філіповіч, Паліна Трацяк, Ангеліна Марцінчык, Глеб Клімовіч.

Аўтары выставачнага праекта «Ружовы слон і іншыя» маюць надзею, што прадстаўленыя работы дапамогуць гледачу асэнсаваць каштоўнасць і важнасць творчасці вялікага мастака Казіміра Малевіча ў гісторыі сусветнай культуры.

Запрашаем чытачоў газеты «Прамень» наведаць ІV Рэспубліканскую выстаўку дзіцячай творчасці «Размова з Малевічам», якая працуе да 3 красавіка 2016 года па адрасе: г. Мінск, вуліца Кірава, 16. З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» – www.росток.бел.     

Таццяна НЕСЦЯРУК, педагог дадатковай адукацыі ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»

 

ПРЫЗНАННЕ СТАЎБЦОЎСКАЙ ШКОЛЫ БАЯНА

Юныя баяністы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў прыкметна вылучаюцца на музычных конкурсах.

Вучаніца Л. С. Крамко Ганна Абрамовіч узнагароджана лаўрэацкім дыпломам ІІ ступені на адкрытым фестывалі-конкурсе беларускай музыкі «Дзяржынскі куфэрак». Фестываль праводзіўся ў рамках праекта «Беларуская музычная спадчына – дзецям». У складзе журы быў вядомы беларускі кампазітар Рыгор Сурус. Умовамі конкурсу  прадугледжвалася выкананне ў конкурсным рэпертуары аднаго з твораў кампазітара.

Журы раённага адкрытага фестывалю-конкурсу інструментальнай музыкі «Снегавік-2016″, які прайшоў у Любанскай дзіцячай школе мастацтваў, прызнала моц стаўбцоўскай музычнай школы пасля выступлення юных баяністаў дзіцячай школы мастацтваў. Стаўбчане забралі ўсе дыпломы І ступені. Такую ўзнагароду атрымалі Ганна Абрамовіч у малодшай групе, Дзмітрый Хвалей – у сярэдняй групе, Лявон Несялоўскі – у старшай групе. У старшай групе лаўрэацкі дыплом ІІ ступені заваявала Паліна Міткевіч.

У намінацыі «Ансамблі» Лявон Несялоўскі і Паліна Міткевіч змаглі сыграць так сугучна і гарманічна, што журы прысудзіла ім і тут першае месца.

Выкладчыкі Стаўбцоўскай діцячай школы мастацтваў, якія працуюць з гэтымі таленавітымі вучнямі, Г. У. Несялоўскі, С. В. Крамко і  Л. С. Крамко атрымалі падзякі журы конкурсу за настаўніцкае майстэрства і талент у рабоце са здольнымі дзецьмі.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>