Чаго хочуць мужчыны

Filed under: Жаночы клуб,Нумары |

Добра, што ёсць такія святы, як 23 лютага і 8 Сакавіка. Кожны год менавіта яны б’юць рэкорды па аб’ёмах правільных паводзін у адносінах з супрацьлеглым полам. Няхай у астатнія трыста шэсцьдзесят чатыры дні мужчыны і жанчыны добраахвотна канкурыруюць адно з адным у сям’і, на рабоце, у дасягненні высокіх вынікаў і ўлады, прэстыжных пасад і высокай зарплаты. Няхай імкнуцца быць падобнымі, ураўняць закладзеныя прыродай знакі адрознення знешняга вобліку кароткімі стрыжкамі, моднымі штанамі. Аднак менавіта ў гэтыя дні, мяркуючы па колькасці падарункаў, кветак і шчаслівых твараў, у многіх з нас з’яўляецца жаданне паглядзець праўдзе ў вочы і адчуць прыналежнасць да свайго, моцнага ці слабага полу. Жанчыны не скупяцца дарыць мужчынам самы каштоўны падарунак – сваё захапленне іх мужчынскімі якасцямі. Гэтак жа як жанчына мае патрэбу быць каханай, так жа і для мужчын вельмі важна бачыць у яе вачах захапленне. Глыбока ў сэрцы кожны мужчына жадае выклікаць яго сваімі здольнасцямі, талентамі, справамі, дасягненнямі і мужчынскім целам. Бывае, мужчына наўмысна гаворыць ці нешта робіць у прысутнасці жанчыны, аднак яна не заўважае нічога, дастойнага павагі, і не разумее яго душэўных патрэб. У такім выпадку ён можа незнарок звяртаць увагу на іншых прывабных жанчын. Мужчынскі характар праяўляецца ў рашучасці, настойлівасці і нават агрэсіі ў выпадку неабходнай абароны. Такія рысы дэманструюць рыцарскія адносіны да жанчын і дзяцей. Сюды ўваходзіць пачуццё адказнасці і абавязку ў вырашэнні розных складаных сітуацый. Калі мужчына будзе іх ігнараваць, і жанчына перахопіць  ініцыятыву, то ён проста не зможа адчуваць сябе мужчынам.

 Пры знаёмстве жанчына ў першую чаргу звяртае ўвагу на розум, інтэлект мужчыны. Потым – на асабістыя якасці і характар. Пазней яна можа захапляцца яго фізічнымі данымі – спартыўнай паходкай, барадой, вынослівасцю, пачуццём гумару і ўсім, што ўласцiва яму, як прадстаўнiку моцнага полу. Асэнсоўваць сваю мужнасць і атрымаць доказы гэтага – вельмі важна для мужчыны. Таму жанчыне патрэбна ўмець не звяртаць увагі на яго чалавечыя слабасці і старацца ўзвысіць яго.

Пры знаёмстве ў мужчын усё наадварот. Спачатку яны звяртаюць увагу на фігуру, ножкі, вочы, адным словам, на знешнія даныя. І калі дама не выклікала сімпатыі на гэтым узроўні, наўрад ці мужчына праявіць інтарэс да яе асабістых якасцяў і багатага ўнутранага свету. Апранаючыся па-мужчынску ці вельмі адкрыта, жанчыны першапачаткова сваімі ж стараннямі скажаюць першае ўражанне мужчыны аб сабе, якое амаль немагчыма змяніць.

Мужчына можа быць уладальнікам розных жыццёвых рэсурсаў, такіх, як важкі  сацыяльны статус, высокая пасада, свой бізнес ці рахунак у банку, аднак не жадае дзяліцца гэтым рэсурсам з вамі. Калі ён хавае вас ад сваіх сяброў, прыспешвае з фізічнай блізкасцю, кваліфікуйце гэта як недастойныя паводзіны мужчыны і адмаўляйце ў працягу адносін.  У шлюбе жанчына шчаслівая, калі адчувае каханне і абароненасць.

Адчуванне сваёй мужнасці – гэта адно з самых радасных пачуццяў для мужчыны. Адчуваць сябе патрэбным – адна з галоўных жыццёвых патрэбнасцяў. Скурожаным жаночым характарам, штодзённымі няправільнымі паводзінамі, нежаданнем мяняцца ў бок шчасця сучасныя жанчыны пастаянна намерваюцца перашкодзіць здзейсніць мужчыне дзеля іх хоць бы маленькія подзвігі. Яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя Андэлін Хелен у кнізе «Очарование женственности» разважала: «Мужчыны перасталі быць рыцарамі, таму што жанчыны могуць абысціся без рыцараў. Жанчыны больш не маюць патрэбы ў моцных і галантных мужчынах. Мужчыны адчуваюць абавязак абараняць і праяўляць клопат толькі аб тых жанчынах, якія ў гэтым маюць патрэбу, ці хоць бы робяць выгляд, што маюць патрэбу. Калі жанчына сама спраўляецца з «мужчынскімі» праблемамі, то навошта прапаноўваць ёй мужчынскую дапамогу? Мужчына адчувае сябе зняважаным, калі такую дапамогу адхіляюць. Калі рыцары вымерлі, то іх знішчылі жанчыны. Яны знішчылі рыцарства тым, што самі сталі здольнымі, кампетэнтнымі і незалежнымі, умеючы абараніць сябе. Яны даказалі ўласнай сілай і здольнасцямі, што ім не патрэбна ні мужчынская абарона, ні мужчынскі клопат, паколькі яны могуць аб сабе самі паклапаціцца. Яны пастаянна і паўсюдна праяўляюць сваю здольнасць спраўляцца з уласнымі праблемамі і самі вядуць усе жыццёвыя войны. Каб адрадзіць да жыцця рыцараў, жанчынам патрэбна зноў стаць жаноцкімі. Мы павінны пераўтварыцца ў пяшчотных, мяккіх, залежных жанчын у адпаведнасці з першапачатковай задумай. І тады мы, жанчыны, зноў адчуем патрэбнасць у мужчынскай абароне і клопаце. Тады мужчыны з радасцю будуць праяўляць свае мужчынскія вартасці. Калі вы станеце жаноцкай, многія праблемы знікнуць самі сабою».

Сучасная жанчына незваротна згубіла многія гарантаваныя чароўнасці жаночага жыцця, набыўшы сумніўныя «чароўнасці» жыцця мужчынскага.

Давайце паспрабуем мець зносіны з мужчынам па-жаночы. Вось некалькі парад ад Андэлін Хелен:

1.      Задавайце пытанні: «Ты раней уяўляў вырашэнне такіх пытанняў такім чынам? ці «Ты не падумаў аб такой магчымасці?». Ключавым словам у такіх пытаннях з’яўляецца слова «ты».

2.      Слухайце. Пасля такіх пытанняў выслухайце яго. Час ад часу праявіце знакі ўвагі да яго слоў, затым зноў уважліва слухайце.

3.      Падзяліцеся сваім разуменнем, пакажыце сваё ўспрыманне данай сітуацыі. Скажыце: «Мне так здаецца…», «я адчуваю», ці «наколькі я разумею…» Ён не стане спрачацца з вашымі пачуццямі і ўспрыняццем. Не гаварыце такіх фраз, як  «я думаю…», «я ведаю».

4.      Не імкніцеся даказаць, што вы ведаеце больш за яго, што вы перасягаеце мужчыну сваім інтэлектам. Не спрабуйце праявіць сябе экспертам у яго галіне.

5.      Не іграйце ролю маці. Яго не патрэбна абараняць ад нягод і непрыемнасцяў.

6.      Не размаўляйце з ім, як мужчына з мужчынам. Не гаварыце жорстка, г. зн. не стаўце сябе на адзін узровень з ім. Не гаварыце так: «Думаю, я зразумела, у чым наша праблема», «Давай прымем рашэнне». Дайце яму магчымасць займаць дамініруючы стан.

7.      Не вядзіце сябе так, як быццам вы смялейшая, чым ён. Скажыце: «Гэтая ідэя мне здаецца ўдалай, аднак мне крышку страшна. Ты ўпэўнены, што сапраўды хочаш зрабіць гэта?» Калі мужчына бачыць у жанчыне баязлівасць, у яго праяўляецца натуральная для мужчын смеласць.

8.      Не настойвайце, каб ён паступаў па-вашаму. Няхай ён выслухае вашу параду, аднак не аказвайце на яго ніякага ціску. Няхай ён лепш зробіць па-свойму і памыліцца, чым, пры аказаным на яго ціску,  прычыніць шкоду вашым адносінам.

Паспрабуйце гэтыя рэцэпты, мілыя дамы. Няхай іх смак натхняе вашага каханага мужчыну захацець чарговы раз зрабіць вас шчаслівай.

У наступным выпуску рубрыкі мы пагаворым аб тым, чаго хочуць жанчыны.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>