Радасныя колеры жыцця

Ёсць шмат чаго, што ўпрыгожвае наша паўсядзённае жыццё, шэрыя фарбы робіць каляровымі, настрой – радасным і светлым. Для Галіны Біюць такую асалоду прыносіць яе творчасць. Таваразнавец з вялікім стажам работы, Галіна Георгіеўна ў калектыве райспажыўтаварыства вядомая і тым, што з’яўляецца аўтарам прыгожых мастацкіх работ – лялек з тэкстылю. Палюбавацца цудоўнай калекцыяй яе твораў можна было падчас раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу «Новыя імёны Беларусі-2016″.

Захапленне гэтае ў Галіны Біюць пачалося чатыры гады назад. У інтэрнэце яе ўвагу звярнулі інтэр’ерныя лялькі. Больш за ўсё здзівіла тое, што матэрыялам для іх вырабу могуць паслужыць рэчы, якія ў быце ўжо не патрэбныя: скарыстаныя панчохі, шматкі тканіны. І яна паспрабавала сябе ў гэтай творчасці. Запалу і натхнення прыдало тое, што вырабленыя ёю лялькі вельмі жывыя і з радасцю былі ўспрыняты ўсімі, хто атрымаў іх у падарунак. Вобразы ў майстра бываюць і «падгледжаныя», і створаныя самою. Заўсёды гэта прыемная праца, хоць і патрабуе фінансавых выдаткаў на набыццё матэрыялу і такога каштоўнага часу, якога заўсёды не хапае гаспадыні. Часцей за ўсё прыступае да творчасці Галіна Георгіеўна, калі сям’я ўжо адыходзіць да сну. І застаецца яна са сваімі прыгожымі лялькамі – пацешнымі, і сур’ёзнымі, і жартоўнымі. Як важна знайсці сябе ў раскрыцці таленту, які ўпрыгожвае жыццё.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>