• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

З важкім словам свяшчэнніка

Filed under: Нумары,Соцыум |

У раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе клуб маладой сям’і «Любавушка». Арганізатарам выступіла спецыяліяст па сацыяльнай рабоце Зінаіда Катлашэўская. На дзейнасць клуба ўскладваюцца вельмі важныя задачы: павышэнне прэстыжу і ролі сям’і ў грамадстве, аказанне дапамогі маладым сем’ям у захаванні і ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў, павышэнне матывацыі маладых людзей да ўсвядомленага духоўнага і маральнага развіцця асобы, вядзення здаровага ладу жыцця.

Нядаўняе пасяджэнне клуба «Любавушка» паказала, што маладым сем’ям шмат карысці прыносіць членства ў гэтым клубе. У падрыхтоўцы пасяджэння клуба прынялі ўдзел усе супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра. Загадчыца аддзялення Вераніка Кажамяка заручылася падтрымкай свяшчэнніка касцёла Святога Казіміра – ксяндза Адама Врубэля. Яго мудрае павучальнае слова ажывіла інтарэс прысутных да такога важнага аспекту, як хрысціянскія традыцыі ў сямейных адносінах і выхаванні дзяцей.

Пасяджэнне клуба на гэты раз было сумешчана з правядзеннем псіхалагічнай гасцінай «Мы – разам» для асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Кіруе клубам псіхолаг аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі псіхолаг Іна Сенька. Размова адбылася за салодкім сталом з прыемным чаяпіццем са свяшчэннікам. Айцу Адаму было зададзена шмат пытанняў. Яны датычылі паўсядзённых жыццёвых момантаў. У нашым раёне нямала шлюбаў паміж праваслаўнымі і католікамі. Прысутныя маглі атрымаць адказы па пытаннях веры і іншых пытаннях у арганізацыі сямейнага жыцця.

Пасяджэнне праходзіла напярэдадні вялікага хрысціянскага свята – каталіцкай Пасхі. Вельмі дарэчы было правядзенне майстар-класа па вырабе паштовак-выцінанак. Умельства ў гэтым відзе творчасці паказала кіраўнік гуртка «Кожны дзень – свята» дзённага прабывання грамадзян пажылога ўзросту Людміла Няверава.

–       Чарговае пасяджэнне клуба маладой сям’і «Любавушка», – гаворыць кіраўнік гэтага аматарскага аб’яднання Зінаіда Катлашэўская,  – паказала: вельмі важна рабіць акцэнты на галоўным, што павінна стаць падмуркам кожнай сям’і – захаванні спрадвечных хрысціянскіх ідэалаў. У праграме работы нашага аб’яднання ўвага скіравана і на такія важныя моманты, як развіццё псіхалагічнай культуры, культуры выхавання дзяцей у сям’і, аказання інфармацыйнай, сацыяльна-юрыдычнай, сацыяльна-псіхалагічнай і іншых відаў дапамогі маладым сем’ям. Клуб «Любавушка» як форма работы з маладымі сем’ямі ўключае такія накірункі дзейнасці, як лекцыі, гутаркі-сустрэчы, круглыя сталы, інфармацыйна-асветніцкія заняткі, кансультацыйную дапамогу, трэнінгі, групавыя дыскусіі і, безумоўна, мерапрыемствы з мэтай сумеснага адпачынку. Нам бы хацелася запрасіць у клуб тых маладых людзей, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, жывучы са статусам дзеці-сіроты і дзеці, якія аказаліся без бацькоўскай апекі. Як паказвае практыка, менавіта ім з-за таго, што яны не маюць вопыту сямейнага жыцця, вельмі няпроста арганізаваць свой быт, стварыць сям’ю і будаваць яе моцнай і шчаслівай. Таму, калі ласка, прыходзьце да нас у клуб «Любавушка» , у псіхалагічную гасціную «Мы – разам» за парадай, за падтрымкай. Яна будзе аказана вам па-бацькоўску з любоўю, з вялікай увагай і клопатам. Чакаем у клуб і іншыя маладыя сем’і. Улічым вашы пажаданні, арганізуем дзейнасць клубаў так, каб у іх кожнаму было цікава, каб хацелася яшчэ і яшчэ раз прыйсці на пасяджэнне гэтых аматарскіх аб’яднанняў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>