Здольнная змена падрастае

Filed under: Адукацыя,Нумары,Таленты Стаўбцоўшчыны |

 ЗОРКА –ЗА ВАКАЛ

«Мир без песен неинтересен…» Трапіў на вочы гэты паэтычны радок і, здаецца, стаў заклікам да ўдзелу ў новым конкурсе пачынаючых выканаўцаў «Шлях да зорак – 2016″.

Песня – гэта такі шмагранны цуд! Яна напаўняе нас і свет вакол нас самымі рознымі вобразамі і марамі, дружбай і любоўю…

– Я ведаю, у цябе ўсё атрымаецца! Твая ўдача чакае цябе! – з такім наказам адпраўляла Дзмітрыя Янушкевіча на конкурс пачынаючых выканаўцаў дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Леановіч. І не памылілася. Дзмітрый заваяваў дыплом ІІІ ступені ў конкурснай намінацыі «вакал» музычнага праекта «Шлях да зорак – 2016″, арганізатарам якога з’яўляецца прадпрыемства «Музычны цэнтр «Арс Нова».

У маі пройдзе міжнародны конкурс «Арс Нова», і нашы дзеці вырашылі прыняць у ім удзел. Мы чакаем новых творчых перамог. А сёння ў нашых выхаванцаў – ізноў будні, сур’ёзныя ўрокі па вакале ў цэнтры дзіцячай творчасці, таму што поспех і дарога да слухача дасягаюцца вялікай працай.        

Вольга ЦЯЎЛОЎСКАЯ,педагог дадатковай адукацыі ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»    

 

КРЫНІЧКІ ЧЫСТЫЯ СТРУМЕНІ

У Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы прайшоў IX абласны адкрыты конкурс «Крынічка». Конкурс праводзіўся ў розных намінацыях. У намінацыі «Баян» прымалі ўдзел 57 выканаўцаў: 35 у малодшай узроставай групе і 22 – у старэйшай.

Толькі пяць юных талентаў прадстаўлялі Мінскую вобласць, чатыры з іх – вучні Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Журы адзначыла высокі музычны і тэхнічны ўзровень выканання твораў (адзін твор быў абавязковы), прафесіяналізм выкладчыкаў. Школе ёсць чым ганарыцца: у малодшай групе Дзмітрый Хвалей (выкладчык С. В. Крамко) стаў лаўрэатам І ступені, лаўрэацкі дыплом ІІ ступені атрымала Ганна Абрамовіч (выкладчык Л. С. Крамко).

У старэйшай групе званне дыпламанта прысуджана Лявону Несялоўскаму (выкладчык Г. У. Несялоўскі). Паліна Міткевіч, з якой таксама працуе Г. У. Несялоўскі, атрымала грамату ўдзельніка конкурсу.

Пераможцам уручаны каштоўныя падарункі.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>