Аб уліку кармоў

Filed under: Нумары,У Камітэце дзяржкантролю |

Камітэт Дзяржкантролю Мінскай вобласці неаднойчы інфармаваў чытычоў аб выяўленых фактах скажэння статыстычнай справаздачнасці ў вытворчасці сельгаспрадукцыі – прыпісках. Яны датычылі надояў малака, пагалоўя жывёлы і яе прывагаў, вырашчанага ўраджаю збожжавых і г. д.

   Сёння хочацца абмеркаваць сітуацыю, калі прычынай прыпісак з’яўляецца няведанне заканадаўства. Найболшая колькасць такіх правапарушэнняў была выяўлена пры запаўненні статсправаздачнасці «Справаздача аб ходзе сельскагаспадарчых работ» формы 6-сх, якая датычыць аб’ёмаў нарыхтаваных грубых і сакавітых кармоў. Як устаноўлена, данымі для запаўнення ўказанай статсправаздачнасці з’яўляюцца акты прыёму-перадачы грубых і сакавітых кармоў (форма 204-АПК). У гэтых актах указваюцца аб’ёмы фактычна нарыхтаваных кармоў у «бруднай вазе», затым робіцца разлік скідкі на страты (угар) і выводзіцца чыстая вага нарыхтаванай прадукцыі, якая павінна ўключацца ў статсправаздачнасць.

   Практычна ўсімі праверанымі сельгасарганізацыямі пры запаўненні ўказаных актаў былі прыменены няправільныя памеры скідак – у большасці заніжаныя. Асобныя ўмудрыліся іх увогуле не прымяняць.

   Напрыклад,  у СБФ «Туча» ААТ «Мінск Крышталь» скідка на страты (угар) пры закладцы ў траншэі сенажу ў 2014 годзе прымалася ў памеры 5% (пры норме 10%), а ў КСУП «Э/б «Танежыцы» ад 31.07.2014 № 19 скідка не прымянялася.

   Інфармуем, што парадак уліку грубых і сакавітых кармоў рэгламентаваны ў Метадычных указаннях па бухгалтарскім уліку сельскагаспадарчай прадукцыі і вытворчых запасаў для сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцю (зацвержданы загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 14.08.2007 № 363). У адпаведнасці з падпунктам 2.1.5 пункта 2.1 колькасць нарыхтаванага сіласу вызначаецца на аснове ўзважвання закладзенай у сховішчы сіласнай (зялёнай) масы са скідкай на страты (угар), якія залежаць ад віду сіласнай масы і яе вільготнасці і складаюць ад 10 да 20%, улічваецца на аснове актаў прыёму-перадачы грубых і сакавітых кармоў (форма 204-АПК); колькасць нарыхтаванага сенажу вызначаецца на аснове ўзважвання закладзенай у сховішчы сянажнай масы са скідкай 10% на страты пры закладцы ў траншэі і ўлічваецца на аснове актаў прыёму-перадачы грубых і сакавітых кармоў (форма 204-АПК).

   У гэтай сувязі пры складанні актаў прыёму-перадачы грубых і сакавітых кармоў на нарыхтаваныя сянаж і сілас неабходна кіравацца ўказанымі нормамі, што будзе садзейнічаць падачы дакладных даных у дзяржаўную статыстычную справаздачнасць.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>