Золата – у маленькіх стаўбчан

Filed under: Дзіцячы «Праменьчык»,Нумары |

У Мінску адбыўся ўнутрыклубны конкурс танцавальна-спартыўнага клуба «Фіеста». У конкурсе ўдзельнічалі танцавальныя пары першага і другога гадоў навучання з 16-ці танцавальных школ Мінскай вобласці, у тым ліку і са Стоўбцаў. Усяго танцавала каля 400 дзяцей. Дзеці паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Яны па-заліхвацку танцавалі ча-ча-ча з лаціна-амерыканскай праграмы, павольны вальс з еўрапейскай праграмы, а таксама польку, блюз…

Сярод усіх удзельнікаў выдзялялася танцавальная пара пад нумарам 41, якая прадстаўляла горад Стоўбцы.

Ксенія Фянько і Мацвей Александровіч займаюцца спартыўна-бальнымі танцамі толькі другі год. Іх трэнер Андрэй Аляксандравіч Казлоў, які з’яўляецца шматразовым фіналістам і прызёрам рэспубліканскіх і міжнародных турніраў па спартыўных танцах, адразу прыкмеціў здольнасці да танца ў Ксеніі і Мацвея. У сваіх першых танцавальных спаборніцтвах дзеці паказалі ўсе навыкі, здольнасці. І вось вынік: Ксенія і Мацвей сталі пераможцамі конкурсу «Фіеста» і ўзнагароджаны залатымі медалямі і каштоўнымі падарункамі.

У дзяцей акрамя танцаў ёсць яшчэ захапленні. Мацвей і Ксенія вучацца ў адной школе – СШ № 3 г. Стоўбцы. Мацвей – вучань 4 класа, а Ксенія – 2-га. Абое наведваюць Стаўбцоўскую дзіцячую школу мастацтваў. Ксенія займаецца ігрой на фартэпіяна, а Мацвей – на саксафоне.

У танцораў наперадзе конкурсы, спаборніцтвы. Ужо ў маі яны запрошаны да ўдзелу ў рэспубліканскім турніры па спартыўных танцах, які пройдзе ў Мінску. Пажадаем нашым маленькім канкурсантам толькі перамогі. Так трымаць! Малайцы!

Нэлі АСТРЭЙКА

НА ЗДЫМКУ: Ксенія Фянько і Мацвей Александровіч – залатыя прызёры конкурсу.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>