І талент, і прыгажосць

Filed under: Адукацыя,На прасторах жыцця,Нумары |

ПРЫЗНАННЕ ТАЛЕНТУ

Падведзены вынікі XI міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «На сваёй зямлі». У гэтым годзе за ўзнагароды  змагаліся юныя мастакі 36 краін свету. Кампетэнтнае журы разгледзела 13 233 работы і выбрала лепшыя. Прыемна, што ўдзельніцай і дыпламантам выставы стала маленькая зорачка нашай студыі васьмігадовая Таня Дзерашава. У акружэнні  карцін з Іспаніі, Ірана, Польшчы і Латвіі яе работа «Падарожжа ў этнаграфічны музей» выглядала  дастойна. Танечка вельмі адказна падышла да выбранай тэмы. Яна азнаёмілася з этнаграфіяй, народнымі промысламі  нашай мясцовасці, цікавілася адметнасцямі беларускіх строяў. А чым можа цікавіцца і  любавацца дзяўчынка, як не прыгожымі строямі?! Карціна была ацэнена заслужана. У падарунак выхаванка студыі атрымала з рук старшыні журы конкурсу Леаніда Гоманава прафесійныя мастацкія матэрыялы з пажаданнямі далейшых поспехаў.

Варта адзначыць, што студыю наведваюць чацвёра таленавітых дзетак шматдзетнай сям’і Дзерашавых. Дынастыі – гэта адметная асаблівасць «Раніцы», якая на працягу чвэрці стагоддзя гасцінна адчыняе дзверы ў свет прыгажосці.

Святлана КАЛКОЎСКАЯ, кіраўнік народнайстудыі «Раніца»Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў

 

ФАЙНАЯ «МІС ЭКАЛОГІЯ»

Якія толькі формы работы не практыкуюць настаўнікі, каб выканаць важную функцыю выхавання маладога пакалення, далучэння вучняў да прыгожага, добрага, вечнага. Педагог дадатковай адукацыі Вішнявецкай СШ Леаніда Нарановіч правяла, напрыклад, незвычайны конкурс – «Міс Экалогія». Яна падрыхтавала і распрацавала сцэнарый экалагічнага конкурсу, які стаў сапраўдным яркім шоу. Падрыхтоўка да мерапрыемства і ўдзел у ім дапамаглі вучням авалодаць экалагічнай культурай, навучыцца жыць у гармоніі з наваколлем, беражліва адносіцца да прыродных багаццяў роднай зямлі. Да таго ж, удзел у спаборніцтве матываваў праявіць творчасць, ініцыятывы, даў магчымасць у поўнай меры раскрыць сябе ў дараваных талентах.

Вучні падрыхтавалі эксклюзіўныя эмблемы, прадумалі музычнае афармленне конкурсу. Дамашняе заданне ўключала і распрацоўку экавізіткі, экапраекта, экаўбору. Патрэбна было мець і ўласную экадумку ў калектыўнай тэматычнай рабоце.

Задавальненне ад конкурсу атрымалі не толькі вучні, але і настаўнікі, якіх падлючылі да ўдзелу ў журы, прапанавалі адпачыць у якасці гледачоў. На конкурсе было на што паглядзець. Фантазіі ў падрыхтоўцы экалагічных убораў перасягнулі ўсе чаканні – у ход пайшлі розныя прыродныя матэрыялы. А атрымалася эстэтычна, файна, нечакана арыгінальна. Экалагічная тэма паўнацэнна гучала і ў музычных нумарах, і ў выказаных меркаваннях.

Карону «Міс Экалогія» надзелі васьмікласніцы Алесе Ермаковіч. «Віцэ-міс Экалогія» сталі Дар’я Лабанава і Паліна Грышан. Тытул «Міс Беражлівасць» журы аддало Аляксандры Джамгаран, тытул «Міс Сімпатыя» – Кацярыне Мусік. Пазнанні Аляксея Вяршыніка дазволілі атрымаць яму тытул «Містэра Прыродазнаўцы». Ксенія Прымаковіч –  чароўная «Міс Грацыя», Анжэла Мхаян – «Міс Прыгажосць». Усе дзевяць удзельнікаў конкурсу атрымалі ўзнагароды, што з’яўляецца добрым стымулам праяўляць актыўнасць у школьным жыцці і прысвячаць свой час карыснай творчай справе.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>