Здатнасць

ЗАЛАТЫ АБЦАСІК «ЛЯВОНАЧАК»

Напрыканцы красавіка ўзорны харэаграфічны ансамбль «Лявоначкі» быў запрошаны ў Санкт-Пецярбург на Х юбілейны Міжнародны харэаграфічны конкурс «Золотой каблучок». У горад на Няве для удзелу ў конкурсе з’ехаліся 28 калектываў з розных рэгіёнаў неабсяжнай Расіі. І толькі «Лявоначкі» з’яўляліся адзінымі прадстаўнікамі нашай роднай Беларусі. 40 дзяўчынак і хлопчыкаў ансамбля прывезлі ў Піцер 8 конкурсных нумароў у трох узроставых групах і дзвюх намінацыях: «Народны танец. Стылізацыя» і «Дзіцячы танец».

Адкрыццё конкурсу праходзіла ў цудоўнай зале «У Фінляндскага». На адкрыцці конкурсу «Лявоначкі» прадставілі нумар «Восем дзевак – адзін я!». Гледачы цудоўна прымалі калектыў, шчодра апладзіравалі. У зале панавала атмасфера дабрыні, цяпла і нейкай асабістай радасці ад творчасці дзяцей. Калі прадстаўлялі наш ансамбль, на сцэну выклікалі з прывітальным словам дырэктара раённага цэнтра культуры Алу Сушч, якая па-беларуску, вельмі прыгожа, радкамі верша, павіталася з гледачамі і пажадала фестывалю плённай працы. Хоць удзел у конкурсе быў для нас, як кажуць, з карабля на баль, але, нягледзячы на стомленасць ад дарогі, мы змаглі сабрацца і выступілі вельмі добра.

Нашы самыя маленькія ўдзельнікі, дзеці ва ўзросце 8-9 гадоў, у намінацыі «Дзіцячы танец» выконвалі «Канкан-капкан» і  «Ой, там у садзе». Для юных артыстаў гэта быў першы конкурс у жыцці. Зразумела, усе вельмі хваляваліся, але сумелі даволі ўдала выступіць. З малодшай групай (8–10 гадоў) у намінацыі «Народны танец. Стылізацыя» мы прадстаўлялі «Беларускі сувенір» і  «Рана-раненька». Узроставая група (10–12 гадоў) танцавала «Скакуху» і «Ля рэчкі». Цудоўныя касцюмы, вясёлая і завадная музыка, цікавыя пастановачныя работы дазволілі дзецям паказаць высокі ўзровень падрыхтаванасці. Заканчвалі конкурсны дзень юнакі і дзяўчаты, якім споўнілася 13-16 гадоў. Наша старэйшая группа прапанавала на конкурс нумары «Восем дзевак – адзін я!» і  «Туды-сюды». Ацэньвала майстэрства дзяцей вельмі кампетэнтнае журы. У яго склад уваходзілі прафесары і дацэнты мастацкіх ВНУ Расіі, дзеячы мастацтваў і прафесійныя харэографы з іншых краін. Чакаць вынікаў давялося два дні. Толькі на гала-канцэрце мы даведаліся пра ўзнагароды. Малышы атрымалі лаўрэацкія дыпломы трэцяй ступені і кубак, сярэдняя група парадавала лаўрэацкім дыпломам другой ступені і таксама кубкам. А гонар ансамбля – старэйшая група – узнагароджана лаўрэацкім дыпломам першай ступені і вялікім кубкам. Кожны ўдзельнік атрымаў значок і сцяжок з эмблемай фестывалю. Перад урачыстым узнагароджаннем калектываў на сцэну запрасілі ўсіх кіраўнікоў ансамбляў і прадстаўнікоў улады, якія прысутнічалі на конкурсе. Шмат слоў удзячнасці было сказана людзям, дзякуючы якім дзеці дасягнулі пэўнага майстэрства і змаглі прыехаць на фестываль. Падзячнымі лістамі міжнароднага фестывалю былі адзначаны старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама Ю. М. Горлаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. В. Суднік, якія дапамаглі нам ажыццявіць такую далёкую паездку. Была аказана і падтрымка ў абнаўленні касцюмаў. Падзячнымі пісьмамі адзначаны дырэктар раённага Цэнтра культуры А. А. Сушч і мастацкі кіраўнік ансамбля «Лявоначкі» Л. П. Несцярук, якая ўкладвае ў кожнае дзіця душу і сэрца, творча падыходзіць да выбару рэпертуару і ўвасаблення на сцэне харэаграфічных пастановак. Да ўсіх вышэй названых узнагарод дадалася яшчэ адна, якой мы не чакалі. Журы конкурсу і ўсіх гледачоў пакарыў сваім артыстызмам саліст ансамбля «Лявоначкі» Ян Вяршына. Яму ўручылі медаль » За артыстызм» і дыплом.

Заключны гала-канцэрт праходзіў у Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным тэатры «Мюзік-Хол». Перад пачаткам гала-канцэрта калектывы танцавалі флэшмоб на двары каля Мюзік-Хола. Усе дні да апошняга ў Піцеры ліў дождж, а перад гала-канцэртам выглянула сонейка. Дзень быў проста цудоўны, і ўсе ўдзельнікі заключнага гала-канцэрта высыпалі на двор. Якіх толькі фарбаў тут не было! Усе колеры вясёлкі адлюстраваліся ў цудоўных касцюмах дзяцей. Тут можна было ўбачыць і пачкі на маленькіх балерынах, і рускія сарафаны піцерскіх калектываў, і мардоўскія нацыянальныя касцюмы, і касцюмы народаў Поўначы, Рэспублікі Мары Эл, Рэспублікі Комі, Удмурціі, Урала, Адыгеі, Забайкалля, Мардовіі, Беларусі. І калі ўсе пачалі адначасова рухацца, здавалася, што нават і Мюзік-Хол прытанцоўвае разам з удзельнікамі фестывалю. У паветры панаваў узнёслы настрой, і ўсе дзеці былі, як адзіная вялікая сям’я.

Акрамя конкурснай праграмы нас чакалі і незабыўныя экскурсіі. Мы пабывалі ў Эрмітажы, паплавалі на караблі па рэках і каналах Санкт-Пецярбурга, назіралі, як разводзяць масты, праехалі на аўтобусе па самых знакамітых вуліцах і паглядзелі экскурсійныя аб’екты Піцера на аглядавай экскурсіі. Увесь час з намі былі вадзіцелі-прафесіяналы – С. С. Маслоўскі і Д. В. Абадоўскі. Мы ўсе ім вельмі ўдзячны. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці Ю. М. Горлаву, А. В. Суднік, А. А. Сушч за падтрымку нашых дзяцей і дапамогу ў развіцці калектыву, а таксама бацькам, якія дапамаглі дзецям фінансава.

А ўзорны харэаграфічны ансамбль «Лявоначкі» пакарыў горад над Нявой сваім майстэрствам, артыстызмам і беларускай шчырай душой. Ансамбль дастойна прадставіў на конкурсе палітру беларускага танца і пазнаёміў піцерскіх гледачоў з нашай харэаграфічнай культурай.

Ала ЯРМАК,настаўніца СШ № 2 г. Стоўбцы

 

ЛІДСКІ ВЯНОК

У самых розных мастацкіх намінацыях прапаноўваецца выступіць юным талентам на прэстыжным Рэспубліканскім адкрытым фестывалі-конкурсе «ЛьВёнок», які праводзіцца ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Конкурс набыў заслужаную вядомасць і папулярнасць, вучні школ мастацтваў нашага раёна ў ім удзельнічаюць штогод.

Сваё майстэрства на «Лідскім вянку – 2016″  паказаў прыгожы ансамбль скрыпачоў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, які адзначаны высокай узнагародай – лаўрэацкім дыпломам ІІ ступені.

У складзе ансамбля іграюць выпускнікі аддзялення скрыпачоў гэтага года Раман Шайноў, Дзіяна Сарока, Сабрына Пракаповіч, а таксама Таццяна Акуліч і Юлія Карповіч, якія ўжо закончылі дзіцячую школу мастацтваў, але не парываюць сувязь з ансамблем, і дзве юныя Анастасіі – Загорская і Васільева. З ансамблем скрыпачоў працуюць і ўмела кіруюць ім загадчыца скрыпічнага аддзялення школы мастацтваў Таццяна Кот, таксама выпускніца Стаўбцоўскай школы мастацтваў, і вопытны педагог Ала Імамутдзінава, якая ўклала свой педагагічны талент і часцінку душы ў кожнага з названых музыкантаў. Педагогі таксама атрымалі дыпломы за высокую падрыхтоўку вучняў. Дыплом за майстэрства журы ўручыла і канцэртмайстру Уладзіміру Бандаровічу, які таксама з’яўляецца выпускніком фартэпіяннага аддзялення Стаўбцоўскай школы мастацтваў і пасля атрымання дыплома вярнуўся сюды працаваць. Піяніста цёпла прынялі ў калектыве школы, цяпер ужо як свайго раўнапраўнага калегу.

На памяць аб конкурсе лаўрэатам застануцца не толькі дыпломы, але і арыгінальныя статуэткі «ЛьВёнка» з гравіроўкай.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ДУША НАРОДА Ў ЦЫМБАЛАХ

Пашыраеццагеаграфія адкрытага рэгіянальнага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя К. І. Паплаўскага. Ён праводзіцца на радзіме Канстанціна Паплаўскага ў Івянцы і праходзіць з удзелам яго дачкі – вядомай беларускай спявачкі, народнай артысткі Беларусі Ядвігі Паплаўскай.

У гэтым годзе конкурс праходзіў другі раз. У ім, як і ў папярэднім годзе, прынялі ўдзел юныя выканаўцы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. Дзве дзяўчынкі ўзнагароджаны лаўрэацкімі дыпломамі ІІІ ступені. Цымбалістку Анастасію Доўнар да конкурсу падрыхтавала выкладчыца А. В. Бар’ясь, канцэртмайстрам выступіла Н. П. Сінягуб. З гітарысткай Марыяй Гарох працуе выкладчык Ю. Ю. Зачэпа. І юным талентам, і выкладчыкам узнагароды конкурсу паднялі і так выдатны настрой ад судакранання з мастацтвам, з музыкай, з прыемнай атмасферай фестывалю.

Удзельнікі фестывалю, якіх было больш, чым у мінулым годзе, маглі паглядзець відэафільм аб жыцці і творчасці заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, вядомага дырыжора і фалькларыста К. І. Паплаўскага. Яны пачаставаліся івянецкімі цукеркамі. На памяць лаўрэатам конкурсу засталіся гліняныя сувеніры і дыск з песнямі ў выкананні Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>