Кірыл Борыс – майстар спорту

Filed under: Нумары,Спорт |

Майстар спорту – званне, якое сведчыць аб стабільна высокім майстэрстве атлета. І з радасцю трэнер ДЮСШ Анатоль Турчановіч паведаміў аб тым, што яго выхаванец Кірыл Борыс дасягнуў гэтага адметнага рубяжа.

На рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы Кірыл заваяваў другое месца ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Знамянальна, што юніёр заняў прызавую прыступку п’едэстала ў саперніцтве з вядомымі, спрактыкаванымі спартсменамі. А галоўнае — менавіта гэтая ўзятая вяршыня, выкананы нарматыў майстра спорту. Віншуем і спартсмена, і яго трэнера.

У юнага спартсмена насычаны далейшы графік выступленняў. Ён рыхтуецца да міжнародных спаборніцтваў у Польшчы і Літве. Здольнаму спартсмену жадаем поспехаў у яго шчыраванні.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>