Здатнасць

ТАНЕЦ КВЕТАК НА СЁМУХУ

Па добрай традыцыі, у Новым Свержані гучаць на Сёмуху народна-абрадавыя песні і здзіўляе асобы танец – танец кветак.

І сёлета работнікі мясцовага Дома культуры запрасілі новасвяржан на свята, калі зямля, вада і лес лічацца імяніннікамі. Сёмуха, Зялёныя святкі – так яшчэ называюць у народзе свята Троіцы, якое з’яўляецца адным з самых важных святаў праваслаўнага календара. Людзі ішлі на яго з дзецьмі, цэлымі сем’ямі. А колькі было «транзітных» слухачоў, якія рухаліся ў гэты час праз Новы Свержань па аўтадарозе і не маглі не спыніцца, не далучыцца да прыгожага дзейства.

Фасад Дома культуры, ля якога ладзілася свята, адмыслова ўпрыгожылі  бярозкамі – сімвалам дабра, чысціні і любові, а таксама зелянінай. Вечарам загучалі абрадавыя песні ў выкананні народнага хора народнай песні «Панямонь». Дзяўчынкі, удзельніцы дзіцячага харэаграфічнага калектыву «Знічка», выканалі танец кветак. І ўвесь вечар не змаўкалі песні ў выкананні гэтага знакамітага хору, яго салістаў. Вядучая, хармайстар Ала Янская расказала пра існуючы на Беларусі старадаўні «сёмухаўскі» абрад «Завіванне бярозкі», калі маладыя дзяўчаты ішлі ў лес і закручвалі на бярозе галінкі ў выглядзе вянка, упрыгожвалі іх стужкамі, а затым вадзілі карагоды і спявалі прыпеўкі. Хто ведае, магчыма, ён будзе адроджаны, дзякуючы энтузіязму збіральніцы спадчыны продкаў Але Янскай, і ў нас? Для дзяцей былі арганізаваны гульні, для дарослых атрымаўся вечар адпачынку.    

Сёмуха супала сёлета з прафесійным святам медыкаў, таму навасвержанскія культработнікі не прамінулі завітаць у мясцовую амбулаторыю, каб сваімі спевамі і цёплымі пажаданнямі павіншаваць яе калектыў. Шмат гадоў узначальвае амбулаторыю вопытны ўрач, ураджэнка гэтых мясцін Рэгіна Шпіль. Усе разам і сфатаграфаваліся на памяць.   

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

  ГРОДЗЕНСКІ АРБАТ

Народная студыя «Пралеска» раённага Цэнтра культуры здзейсніла паездку ў Гродна, дзе прыняла ўдзел у рэспубліканскім фестывалі нацыяльнальных культур.

Узначаліла групу майстроў майстар саломкапляцення, кіраўнік студыі «Пралеска» Аліна Халявінская. Свае работы ў імправізаваным святочным Горадзе майстроў прадставілі рэзчык па дрэве Валерый Чараднічэнка, майстрыцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва маці і дачка Ганна і Хрысціна Мартыненка, мастакі Андрэйі і Ірэна Зянько, майстар бісерапляцення Святлана Карніцкая, стаўбчанін Уладзіслаў Шайноў з беларускімі сувенірамі.

Фестываль сабраў майстроў з усёй Беларусі,  Гродна расквеціўся ўсімі колерамі мастацтва, былі шырока прадстаўлены розныя віды народнага рамяства. 

Гэты фестываль аб’ядноўвае ўсе нацыянальныя мяньшынствы, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, садезйнічае захаванню нацыянальнай самабытнасці і ўзаемнаму абагачэнню нацыянальных культур.

Пр

 

МАСТАЦКІ ВЕРНІСАЖ

Выставай дзяцей, вучняў пачатковага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў, раённы Цэнтр культуры адкрыў новы творчы праект «Вернісаж».

– Мы ставім мэтаю, – расказвае ініцыятар гэтага праекта, дырэктар раённага Цэнтра культуры Ала Сушч, – зрабіць фае пастаянным месцам арганізацыі мастацкіх вернісажаў. І гэта не толькі жывапіс. Услед адкрылася выстава майстроў фота. Прэзентацыя яе сабрала не толькі майстроў светапісу, але і спецыялістаў па макіяжы, па капіраванні фотаздымкаў на майкі. Гараджанам цікава было паглядзець на гэты від творчасці. Мы хочам, каб стаўбчане прывыклі да таго, што, праходзячы міма Цэнтра культуры, кожны можа зайсці ў фае і палюбавацца на творчасць сваіх землякоў. Дыяпазон мастацкіх захапленняў бязмежны, а той, хто мае талент у якім-небудзь накірунку творчасці, можа прапанаваць свае работы на суд гледача. Адкрыццё кожнай выставы, як плануецца, будзе суправаджацца прэзентацыяй, дзе можна будзе даведацца аб аўтары, сустрэцца з ім, пазнаёміцца. Такія мерапрыемствы дадуць магчымасць арганізавацца людзям па інтарэсах, што так важна для карыснага правядзення свайго часу, самаразвіцця і далучэння да свету прыгожага.

Што ж, праект заслугоўвае ўвагі і добрай ацэнкі. Цэнтр культуры па праву становіцца месцам цікавых сустрэч і скарбонкай мастацкіх ідэй і твораў.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>