Эканоміка

ДЫСКАВАЙ БАРАНОЙ

У рамонтнай майстэрні ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» даводзіцца да ладу прычапная дыскавая барана KUHNDISCOWERXL. Як расказвае дырэктар таварыства Сяргей Мельнік, сельскагаспадарчую машыну ўзялі ў арэнду ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

– Тэхніка гэтая даволі высокапрадукцыйная і запатрабаваная, – кажа Сяргей Мікалаевіч, – аднак на рамонт трэба было ўкласці даволі немалыя сродкі, што сельгаставарыству аказалася не па сіле. Мы ўзяліся яе аднавіць з такім разлікам, каб аказваць паслугі гаспадаркам раёна ў правядзенні такіх важных агратэхнічных прыёмаў, як лушчэнне ржышча і перадпасяўная апрацоўка глебы. У данай справе нас падтрымлівае кіраўніцтва раёна. 

Пасля таго як тэхніку адрамантуюць, яе задзейнічаюць на палетках гаспадарак. З дапамогай дыскавай бараны плануецца выканаць вялікі аб’ём палявых работ. І не толькі вярнуць затрачаныя на яе рамонт сродкі, а і паймець прыбытак.

 

ТЭХНІКА АДПАВЯДАЕ ПАТРАБАВАННЯМ

Касьба траў з’яўляецца адной з самых важных тэхналагічных аперацый падчас нарыхтоўкі кармоў. І ад таго, як якасна яна будзе праведзена, залежаць у далейшым ураджайнасць травастою і пажыўная каштоўнасць сенажу. А гэта значыць, што касілка павінна адпавядаць усім неабходным патрабаванням. Вядучыя вытворцы корманарыхтоўчай тэхнікі  прапануюць вялікі набор касілак, і аграрыям бывае даволі нялёгка вызначыцца, якую набыць. Абнаўляць жа тэхніку неабходна. Кіраўніцтва ААТ «Агранёманскі» папярэдне азнаёмілася з каталогамі шэрагу фірмаў, пралічыла ўсе «за» і «супраць» і спыніла свой выбар на навясной аўстрыйскай дыскавай касілцы Nova Disk 400 кампаніі Pottinger.

– Гэта чатырохметровая высокапрадукцыйная касілка з узмоцненай канструкцыяй касілачнай бэлькі, – гаворыць галоўны інжынер таварыства Аляксандр Крывель. –  У параўнанні з іншымі аналагамі яна лягчэйшая па вазе і таннейшая. Выгадна адрозніваецца нізкімі затратамі на запчасткі. Універсальная, добра капіруе рэльеф поля.

Цяпер у гаспадарцы налічваецца чатыры касілкі, сярод якіх «КПР-9″ і дзве «Кронэ». Для грамадскага статка сельгаставарыству сёлета неабходна нарыхтаваць звыш 15 тысяч тон сенажу, і новая касілка стане добрым падспор’ем для выканання пастаўленай задачы падчас трэцяга ўкосу траў. Зараз у гаспадарцы нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы каля дзесяці цэнтнераў кармавых адзінак, што больш, чым за адпаведны перыяд летась.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>