За здаровы лад жыцця

Filed under: Нумары,Спорт |

ВЕЛАСІПЕДНЫ МАРАФОН

У Крупскім раёне прайшоў абласны  веласіпедны тур, прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у спаборніцтвах прыняла і каманда нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Юрыем Горлавым.

У прывітальным слове да ўдзельнікаў і гасцей спартыўнага свята намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Сірэнка адзначыў, што гэты прабег прысвечаны памяці тых, хто змагаўся за Вялікую Перамогу. І адначасова паслужыць прапагандзе здаровага ладу жыцця, спартыўных заняткаў.

Аб’яўляецца мінута маўчання ў памяць аб загінуўшых у гады вайны. Ускладаюцца кветкі да помніка Герою Савецкага Саюза Алене Колесавай.

І вось адбываецца старт велапрабегу. Прадстаўнікам камандаў аблвыканкама і раёнаў Міншчыны належала пераадолець на гоначных веласіпедах сапраўды марафонскую дыстанцыю – 35 кіламетраў.

Па трасе выстраілася калона веласіпедыстаў. Улічваючы, што гэта людзі рознага ўзросту, мужчыны і жанчыны, тут не патрабавалася змагацца за высокія вынікі. Аднак жа, зразумела, прысутнічаў і дух спартыўнай барацьбы.

Роўнае палатно дарогі змянялася пад’ёмамі і спускамі. Часам здараліся і невялікія няспраўнасці колавай тэхнікі, але іх хутка выпраўлялі ўдзельнікі велапрабегу. Прадуглежданы былі і кароткія прыпынкі, усяго на некалькі хвілін, у ваколіцах вёсак Худаўцы і Прошына. І зноў – у дарогу.

Зладжана дзейнічала і наша каманда, якая, як і іншыя, выдзялялася сваёй формай і атрыбутыкай.

Фінішаваў велапрабег у зоне адпачынку на беразе маляўнічага возеря Селява. Непрацяглы адпачынак, і спартсменам прапануюць праявіць сваё ўменне ў розных спаборніцтвах і конкурсах. Прызёрамі ў фігурным ваджэнні веласіпеда і дартсе сталі нашы Аляксандр і Алена Супруны. Спартыўны характар праявілі таксама Дар’я Варывоцкая і Яўген Кандратовіч. Зарад бадзёрасці і энтузіязму атрымалі ўсе ўдзельнікі спартыўнага свята. Кіраўнікі раёнаў, абласной і раённых службаў, спецыялісты – ва ўсіх іх адказная справа. І ў здаровым целе здаровы дух – ісціна неаспрэчная.

Ф. БАНДАРОВІЧ

30-08-31s 

 

БЕГ НА МЕСЦЫ

Чарговы тур першынства Беларусі ў другой лізе быў для каманды «Нёман-Агра»  выхадным. У турніры засталося 13 удзельнікаў, і для стаўбчан, згодна са спартыўным календаром, не знайшлося пары. Гэты прастой нашых дазволіў «Вертыкалі» і «Мантажніку», якія згулялі паміж сабой унічыю, апярэдзіць нёманцаў. У іх стала па 20 ачкоў, а ў «Нёмана-Агра» – па-ранейшаму 19 і ўжо восьмы радок у турнірнай табліцы. Бясспрэчны флагман – «Хваля» з Пінска, у якой 38 ачкоў, у ФК «Асіповічы» – 32, у «Маладзечна-ДЮСШ-4″ – 28, у «Забудовы-Буд» – 23.

З «Забудовай», якая прадстаўляе пасёлак Чысць на Маладзечаншчыне, нашым і належала сустракацца ў 16-м туры рэспубліканскага першынства. Пра вынік паведамім пазней. Калі перамога, малайцы. А як няўдача? Спасылацца на тое, што гульня на чужым полі, што сапернік вышэй за нашых на турнірных прыступках, што не змаглі сабраць моцны састаў? Прыгадаем толькі, што тую ж «Забудову» нашы неаднойчы адольвалі ў першынстве вобласці, дзе былі і чэмпіёнамі, і прызёрамі.

Ф. ФЯДОТАЎ

 

ШТО ВЫБІРАЮЦЬ СТАЎБЧАНЕ

Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій заўважае такі прыярытэт стаўбчан у арганізацыі адпачынку – запатрабаванасць паломніцкіх тураў.

У гэтым сезоне не адзін раз былі арганізаваны аўтобусныя экскурсіі ў Сергіеў Пасад з наведваннем Троіца-Сергіевай лаўры з заездам у Храм Хрыста Спасіцеля і Пакроўскі жаночы манастыр у Маскве – месца знаходжання мошчаў святой старыцы Матроны Маскоўскай.

Першымі апрабавалі гэты паломніцкі тур працаўнікі  аўтапарка № 17.

Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій у складзе Беларустурыста акрамя нашага абслугоўвае сем суседніх раёнаў. Ёсць заказ на паездку да маскоўскіх святынь і з іншых рэгіёнаў.

Запатрабаваным можна лічыць і маршрут у Жыровіцкі жаночы манастыр з наведваннем іншых святынь Слонімшчыны.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>