Лета – на карысць

Filed under: Нумары,Соцыум |

Аздараўленчая кампанія 2016 года закончылася. На тэрыторыі нашага раёна ў летні перыяд працавалі 36 аздараўленчых лагераў, у тым ліку стацыянарных кругласутачных – тры, профільных кругласутачных – шэсць, з іх спартыўна-аздараўленчых – два,  кругласутачных працоўных – адзін, 27 дзённых лагераў, з іх – тры лагеры працы і адпачынку.

Даведзеныя нашаму раёну планы па аздараўленні дзяцей выкананы. Усяго аздароўлены 1453 школьнікі, план выкананы на 104,5 працэнта. У тым ліку ў лагерах з кругласутачным прабываннем прайшлі аздараўленне 563 школьнікі, план выкананы на 112,6 працэнта, у лагерах  з дзённым прабываннем адпачылі 890 дзяцей.

Большасць дзяцей атрымалі пуцёўкі ў стацыянарны лагер «Нёман» аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, які працаваў у чатыры змены. У першую і чацвёртую змены на яго базе былі адкрыты профільныя дзевяцідзённыя лагеры: лінгвістычны «Эўрыка» для 20 дзяцей; «Эрудыт» – для 66 высокаматываваных вучняў, для зборнай каманды па футболе і лыжных гонках лагеры «Спорт-кэмп-1″ і «Спорт-кэмп-2″ –  48 дзяцей; для 24 падлеткаў, якія патрабуюць да сябе павышанай увагі, – патрыятычны лагер «Абаронца Айчыны».

Усяго за чатыры змены ў аздараўленчым лагеры «Нёман» аздароўлены 507 дзяцей. За поўны кошт прададзена 11 пуцёвак.

На тэрыторыі нашага раёна размешчаны два ведамасныя стацыянарныя лагеры – імя Я. М. Чайкі, які знаходзіцца на балансе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблгаз», і дзіцячы аздараўленчы лагер «Церамок» адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод». У лагеры імя Я. М. Чайкі за тры змены аздаравіліся 550 дзяцей, з іх 47 – школьнікі нашага раёна. Дзіцячы аздараўленчы лагер «Церамок» таксама прымаў дзяцей у тры змены і аздаравіў 579 чалавек, з іх 216 дзяцей нашага раёна.

На базе 22 устаноў адукацыі працавалі лагеры дзённага прабывання. У першую змену ў 24 лагерах адпачылі 860 дзяцей. У чацвёртую змену на базе Вішнявецкай СШ, Цясноўскага і Залужскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа дзейнічалі тры лагеры працы і адпачынку, дзе аздароўлены 30 падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Старшакласнікі былі заняты ўборкай тэрыторыі, сушкай збожжа на таках і пляцоўках. Па папярэдняй дамоўленасці працоўную занятасць школьнікаў забяспечылі ААТ «Агранёманскі», ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Радзіма  Дзяржынскага».

Летняе аздараўленне школьнікаў мела акрэсленую накіраванасць. Кожнае дзіця з сацыяльна неабароненай катэгорыі магло разлічваць на дапамогу дзяржавы і мясцовых органаў улады. Увага да дзяцей-сірот – у ліку  прыярытэтаў летняга аздараўлення. У летні перыд у лагерах адпачылі 45 дзяцей-сірот, 17 дзяцей-інвалідаў, 43 дзіцяці з малазабяспечаных сем’яў, 279 – са шматдзетных. З раённага бюджэту было запланавана выдзеліць 7880 рублёў на даплату да поўнага кошту пуцёвак для 30 дзяцей-сірот, 17 дзяцей-інвалідаў, 30 дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, падлеткаў, якія стаяць на розных відах уліку.

Уласнікамі лагераў былі створаны неабходныя камфортныя ўмовы для прабывання дзяцей. Для максімальнай бяспекі тэрыторыі летнікаў абгароджаны па перыметрах, арганізаваны прапускны рэжым, вялося відэаназіранне, было арганізавана кругласутачнае дзяжурства супрацоўнікаў РАУС, вартавой аховы, начное дзяжурства адміністрацыі і выхавацеляў лагера, устаноўлена пажарная сігналізацыя, праходзіла навучанне дзяцей мерам бяспекі.

На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы лагераў выдзелены сродкі ў наступных аб’ёмах: для лагера «Нёман» – 21 710 рублёў, з іх 3700 – сродкі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, 5050 рублёў – сродкі раённага бюджэту, 10 000 рублёў – сродкі суботніка, 2960 рублёў – сродкі ўласніка; для лагера імя Я. М. Чайкі –  32 142 рублі, з іх 3300 рублёў – сродкі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

 Створаныя належныя ўмовы ў лагерах далі магчымасць дзяцям удзельнічаць у рэалізацыі творча-гульнявых праектаў, культурна-забаўляльных і пазнавальных праграм, наведваць заняткі па інтарэсах, прымаць удзел у конкурсах, спартыўных гульнях, спаборніцтвах, паходах, экскурсіях.

Аздараўленчая кампанія 2016 года праходзіла пад дэвізам рэспубліканскай акцыі «Лета – на карысць». Ставілася задача на ахоп максімальнай колькасці дзяцей аздараўленчымі мерапрыемствамі, на захаванне і ўмацаванне іх здароўя, творчае і інтэлектуальнае развіццё. Праведзена вялікая работа і зроблена ўсё, каб адпачынак дзяцей быў цікавым, паўнацэнным, каб яшчэ і яшчэ ім захацелася правесці час у аздараўленчых лагерах.

Раіса ЛАЗАР,галоўны спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Стаўбцоўскім раёне

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>