…І падарункі бяспекі

Filed under: Нумары,РАНС інфармуе |

Да Дня ведаў прыўрочана і прафілактычная акцыя раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – «У цэнтры ўвагі – дзеці!»

Акцыя, якая працягнецца да 23 верасня, заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў па прычыне пакідання іх адных, без нагляду. Яна арганізавана ў некалькі этапаў.

Як расказала інспектар Вольга Салей, першы этап пройдзе на аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, падчас другога этапу выратавальнікі наведаюць школы, падчас трэцяга – выхаванцаў дзіцячых садкоў.

З удзельнікамі акцыі будуць чарговы раз праведзены прафілактычныя гутаркі аб правілах бяспечных паводзін і праз гульнявыя моманты нагадана, як дзейнічаць у той або іншай надзвычайнай сітуацыі. І, безумоўна, традыцыйна ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымаюць на памяць ад выратавальнікаў «падарункі бяспекі».

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>