Вялікі клад – аўтарытэт бацькоў

Filed under: Людзі і лёсы,Нумары,Соцыум |

02-09-03q

Багаццем не толькі для канкрэтнай сям’і, але і для ўсёй дзяржавы з’яўляюцца людзі, якія адзначаюць 80-гадовы юбілей. На іх долю выпалі гады вайны. Іх характар загартоўваўся ў складаных умовах аднаўлення гаспадаркі, нястач, ва ўменні пераадольваць цяжкасці, жыць самаахвярна.

Наш тата Іван Серафімавіч Валько для нас – прыклад прыгожага дастойнага жыцця, чалавека, якому прысутныя самыя лепшыя якасці беларуса: вялікая працавітасць, шчырасць, шырокая душа, уменне прыйсці на дапамогу іншым, высокі аўтарытэт сярод аднавяскоўцаў, гаспадара з залатымі рукамі.

Некалі ў маладосці яны з мамай прыехалі ў Дзераўную з Карэліцкага раёна, дзе нарадзіліся. Маладыя людзі асталяваліся тут надоўга. Дзераўная стала ім другой малой радзімай. Тут нарадзіліся трое іх дзяцей, выраслі, закончылі школу, сталі на свой самастойны шлях жыцця. Тата усё жыццё працаваў у ПМК-74.  Ён быў лепшым машыністам экскаватара, яму давяралі самыя складаныя работы па дрэнажы і асушэнні балот. Яго праца і адносіны да службовых абавязкаў ацэнены медалямі і ордэнам Працоўнай славы. Як лепшы машыніст экскаватара, тата з’яўляўся настаўнікам для маладых кадраў, падрыхтаваў шмат машыністаў, якія таксама сталі прафесіяналамі ў сваёй справе. Ён і цяпер застаецца клапатлівым, сціплым, нават у такім сваім узросце імкнецца дапамагчы ўсім, яго вочы заўсёды свецяцца дабрынёю і павагаю да людзей. Яго паважаюць не толькі родныя, але і суседзі, шматлікія сябры, былыя калегі.

З маленства мы знаходзіліся ў атмасферы любові, бацькі нам паказвалі прыклад працавітасці, трымалі гаспадарку, усё ў іх было ў парадку – і ў доме, і ў душах. Цяпер тата ўдавец. Са сваёй дарагой спадарожніцай жыцця пражылі разам больш за паўстагоддзе. Тата па-ранейшаму працягвае клапаціцца пра парадак дома, усе свае сілы аддае, каб жыць годна і прыгожа, у яго гэта атрымліваецца. Вялікай падтрымкай яму з’яўляюцца яго трое дзяцей са сваімі сем’ямі. Дзядуля багаты на унукаў, іх пяць, усе маюць вышэйшую адукацыю, і на двух праўнукаў, старэйшаму ўжо 15 гадоў.

Аўтарытэт нашага таты ў мясцовасці – гэта і аўтарытэт нашых сем’яў. Мы, усе яго дзеці, унукі і праўнукі, хочам пажадаць яму даўгалецця, моцы, радасці ад кожнага пражытага дня і сказаць, што ён для нас – самы дарагі ў свеце чалавек.

Людміла НОВІКАВА, аграгарадок Дзераўная

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>