У маладых і пажылых

Filed under: Нумары,Соцыум |

КЛУБ СТАЎ ГРАМАДСКАЙ АРГАНІЗАЦЫЯЙ

У нашым раёне зарэгістравана яшчэ адна грамадская арганізацыя. Такі статус атрымаў ваенна-патрыятычны клуб «Абаронца Айчыны». Гэтае аб’яднанне для дзяцей працуе на базе сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы. Кіруе клубам старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане, настаўнік фізічнай культуры СШ № 3 Рыгор Мамайка. Клуб паспяхова выконвае задачу ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, спартыўнай загартоўкі, падрыхтоўкі юнакаў да службы ў радах беларускай арміі і для паступлення ва ўстановы адукацыі сілавых структур.

Клуб цяпер функцыянуе са сваім рахункам, пячаткай  і іншымі атрыбутамі самастойнай арганізацыі.

 

ДЛЯ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

Актуальнай тэме – зменам у разліках з дапамогай банкаўскай пластыкавай карткі – былі прысвечаны заняткі ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту, якія праходзяць у тэрытарыяльным цэнтры.

Як вядома, з 1-га жніўня ўводзіцца спагнанне ўзнагароджання за прагляд на картцы балансу, а з 1-га кастрычніка – аб спагнанні ўзнагароджання за прыём плацяжоў наяўнымі. Аб банкаўскіх новаўвядзеннях расказала галоўны спецыяліст сектара продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 624 ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк» Таццяна Гардзіевіч. Спецыяліст, акрамя таго, пазнаёміла з працэнтнымі стаўкамі па ўкладах насельніцтва і парадкам іх афармлення, а таксама адказала на пытанні, якія ўзніклі падчас гутаркі.

– Для пажылых людзей заняткі на факультэце эканамічнай і фінансавай граматнасці асабліва карысныя. Яны для іх, якія імкнуцца не адставаць ад жыцця, фактычна з’яўляюцца асноўнай крыніцай рознай актуальнай інфармацыі, – звяртае ўвагу загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс.

Дарэчы, сустрэча была аздоблена і прыемным – для наведвальнікаў універсітэта трэцяга ўзросту кіраўніцтва ААТ «Вішнявецкі-агра» выдзеліла 100 кг алычы, за што асобая падзяка ад тэрытарыяльнага цэнтра. Гэтая гаспадарка не першы раз аказвае цэнтру спонсарскую падтрымку.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>