Дэпутаты павінны настройвацца на складаную і цяжкую заканатворчую работу

Filed under: Выбары-2016,Нумары |

Дэпутаты павінны настройвацца на складаную і цяжкую заканатворчую работу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 верасня журналістам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, як правіла, на выбарах перамагаюць каля 25-30 працэнтаў кандыдатаў у дэпутаты, якіх раней ужо выбіралі ў парламент, а 70-75 працэнтаў – гэта новыя людзі. Аднак, як правіла, палітыкамі яны становяцца ўжо толькі ў парламенце. «Настройвацца трэба не на тое, што ты будзеш палітыкам у тым савецкім сэнсе, як мы гэта разумелі некалі, а на складаную і цяжкую заканатворчую работу. Згодна з Канстытуцыяй, парламент – вышэйшы заканадаўчы орган», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што заканатворчасцю могуць займацца розныя органы дзяржаўнай улады, у тым ліку і звычайныя грамадзяне. «А вось функцыя прыняцця законаў – выключна функцыя парламента. Таму галоўнае гэта, усё астатняе потым», – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Дэпутаты павінны быць больш палітычна актыўнымі ўнутры краіны і на міжнароднай арэне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам.

«Калі мы некалькі разоў абмяркоўвалі пытанні падрыхтоўкі і правядзення выбараў, я не адзін раз гаварыў, што нашым дэпутатам трэба дабавіць палітычнага складніка, у тым ліку ў нейкай ступені дыпламатычнага, каб дэпутаты былі больш актыўнымі палітычна як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што вырашаць важныя для краіны пытанні павінен не толькі кіраўнік дзяржавы, але і самі дэпутаты. «Хто, як не дэпутат, павінен падставіць сваё плячо, а недзе, можа, і наперад Прэзідэнта забегчы? Народная дыпламатыя падобна да дыпламатыі дэпутата. Гэтага складніка ў нашых дэпутатаў якраз і не хапае», – лічыць кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў высокую канкурэнцыю на выбарах. «Тое, што ў нас 4-5 чалавек на адно месца, – гэта вельмі добрая канкурэнцыя», – рэзюмаваў Прэзідэнт.

 

ПА ДАНЫХ ЦЭНТРВЫБАРКАМА

Яўка выбаршчыкаў на выбарах депутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання склала 74,32 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама.

У Брэсцкай вобласці на выбарах у Палату прадстаўнікоў прагаласавалі 77,53 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, у Віцебскай – 79,98 працэнта, Гомельскай – 75,14 працэнта, Гродзенскай – 76,19 працэнта. Яўка выбаршчыкаў у Мінскай вобласці склала 75,35 працэнта, Магілёўскай – 80,9 працэнта. У сталіцы прагаласавалі 61,11 працэнта выбаршчыкаў ад агульнага спісачнага складу. На ўчастках, сфарміраваных за межамі Беларусі, яўка склала 66,12 працэнта.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>