На Міншчыне выбраны члены Савета Рэспублікі

Filed under: Актуальна,Выбары-2016,Нумары |

1509-71l

13 верасня 2016 года ў горадзе Маладзечна адбылося пасяджэнне дэпутатаў базавага ўзроўню Мінскай вобласці па выбарах членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Савет Рэспублікі – гэта адна з дзвюх палат парламента Беларусі. У яе ўваходзяць 64 чалавекі, і яна лічыцца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. У адпаведнасці з артыкулам 97 Выбарчага кодэкса ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласці і горада Мінска выбіраецца па восем членаў Савета Рэспублікі, г. зн. 56 чалавек. Яшчэ восем назначае Прэзідэнт.

Сенатараў ад Мінскай вобласці выбралі шляхам тайнага галасавання, у якім прынялі ўдзел 639 дэпутатаў, ці 85% ад усяго дэпутацкага корпуса вобласці. Кандыдаты ў члены верхняй палаты парламента пазнаёмілі ўсіх прысутных на пасяджэнні са сваімі праграмамі, расказалі пра сябе. У выніку тайнага галасавання ў Савет Рэспублікі ад Мінскай вобласці выбраны ўсе восем кандыдатаў. Такім чынам, сенатарамі ад цэнтральнага рэгіёна сталі: Сяргей Гайдукевіч – старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, Святлана Герасімовіч – старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, Іван Галаваты – генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій», Ніна Жалязнова – дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Азярыцкі-агра» Смалявіцкага раёна; Аляксандр Марчанка – дырэктар па прамыслова-тэхнічнай палітыцы і развіцці ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага абсталявання» – кіруючая кампанія холдынгу «Аўтакампаненты»; Мікалай Радаман – старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна; Віктар Сірэнка – намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; Алег Суконка – дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава».

Ад Стаўбцоўскага, Нясвіжскага і Валожынскага раёнаў у члены Савета Рэспублікі была прапанавана кандыдатура М. В. Радамана, 1955 года нараджэння, старшыні СВК «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна, беспартыйнага.

Мікалай Вячаслававіч Радаман ужо меў вопыт работы сенатарам. Ён працаваў у складзе Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага склікання. З’яўляўся членам Пастаяннай камісіі верхняй палаты рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні і адначасова ўзначальваў СВК «Агракамбінат Сноў» Нясвіжскага раёна.

СВК «Агракамбінат Сноў» М. В. Радаман узначаліў у 2004 годзе. Да прызначэння на гэтую пасаду працаваў у гаспадарцы галоўным энергетыкам. Усё свядомае жыццё гэтага чалавека звязана з Нясвіжчынай, са Сновам.

Рэкордныя паказчыкі, якіх штогод дабіваецца двухтысячны калектыў, – вынік інавацыйнага развіцця вытворчасці, асваення перадавых тэхналогій. СВК «Агракамбінат Сноў» – гэта эталон вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі. Тут створана ўласная паглыбленая мясная і малочная перапрацоўка. Сноўская фірменная прадукцыя паспяхова рэалізуецца ў краіне і ідзе на экспарт.

За перыяд старшынёўства ў СВК шмат зроблена па рэканструкцыі і мадэрнізацыі жывёлагадоўчай галіны, па развіцці аграрнага сектара. Актыўна абнаўляецца сацыяльная сфера. Сноў мае ўсю неабходную інфраструктуру, развітое гандлёвае і бытавое абслугоўванне. Працуюць амбулаторыя з дзённым прабываннем, басейн, стабільна развіваюцца спорт, культура і іншыя сферы.

Сенатар шмат працуе і ў сваёй выбарчай акрузе: гэта ўдзел у розных мерапрыемствах, пасяджэннях, асабісты прыём грамадзян.

Вельмі прыемна, што член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання будзе прадстаўляць інтарэсы і Стаўбцоўскага раёна ў верхняй палаце парламента. Не пазней за 30 верасня ЦВК установіць вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі і зарэгіструе выбраных сенатараў.

НА ЗДЫМКАХ: М. В. Радаман знаёміць дэпутатаў са сваёй праграмай; дэпутаты ад Стаўбцоўшчыны на чале са старшынёй райвыканкама Ю. М. Горлавым у Маладзечне.

Нэлі АСТРЭЙКА, рэдактар газеты «Прамень», дэпутат раённага і Мінскага абласнога Саветаў дэпутатаў, фота аўтара

РУБРЫКІ

One Response to На Міншчыне выбраны члены Савета Рэспублікі

  1. ПОздравляем!

    Александр
    Ноябрь 15, 2016 at 2:06 пп
    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>