Ідзе месячнік навядзення парадку

Filed under: Добраўпарадкаванне,Нумары |

11-10-12d

Нават восеньскія капрызы надвор’я не могуць патушыць яркія фарбы кветкавых клумбаў, што аздабляюць вытворчую тэрыторыю ААТ «Стаўбцоўская ПМК».Тут з ранняй вясны да позняй восені клапоцяцца аб добраўпарадкаванні, падтрымліваюць чысціню і парадак каля адміністрацыйнага будынка, цэхавых памяшканняў.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПЕРШАЯ І НАСТУПНЫЯ СУБОТЫ

У першы дзень кастрычніка на Стаўбцоўшчыне распачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. І адкрыў яго суботнік.

Аб’екты для суботніка ў межах горада былі вызначаны раённай камісіяй у складзе прадстаўнікоў аддзелаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, санслужбы, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якая ажыццявіла аб’езд вуліц Стоўбцаў і ўнесла свае прапановы. І, як слушна заўважае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Галіна Радзіон, на гэтыя прапановы адгукнуліся прадпрыемствы і арганізацыі, школы, жыхары раёна, якія выйшлі на суботнік.

– Фронт работ, уключаных у план мерапрыемстваў па навядзенні парадку, быў звязаны ў першую чаргу з абкошваннем і ўборкай тэрыторый – як прылеглых і замацаваных, так і нейтральных, так бы мовіць, нічыйных, але якія з’яўляюцца неад’емнай часткай горада, – падкрэслівае ўрач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Рык.

У цэнтр грамадскай увагі трапілі пустыры, лясныя масівы, якія прылягаюць да жылой забудовы і да палігона цвёрдых бытавых адходаў у Новым Свержані, скверы, а таксама поймы рэк Нёман і Альхоўка, абочыны рэспубліканскіх дарог і пешаходныя дарожкі ў межах горада, аўтастаянкі, тэрыторыі вакол гарадскога возера і помнікаў, і т. п.

Работнікі аб’яднання камунальных службаў працавалі падчас суботніка на праваслаўных і каталіцкіх могілках – высякалі лішняе кустоўе. «Нам дапамагалі работнікі лясгаса і школы мастацтваў, – адзначае начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы АКС Валерый Бохан. – Вучні школы № 3 разам з педагогамі зграбалі лісце ў парку «Дружба народаў», наводзілі парадак ля стэлы воінаў-вызваліцеляў на скрыжаванні вуліц Казлова і Сацыялістычнай».

Пры падвядзенні вынікаў суботніка Галіна Радзіон таксама вылучыла асобныя арганізацыі:

– Рамонтна-механічныя майстэрні станцыі Стоўбцы прывялі ў парадак вуліцу Сацыялістычную ад вакзала і да ўезду ў Задвор’е, Стаўбцоўская ПМК – участак вуліцы Ленінскай ад ведамаснага інтэрната ўніз да скрыжавання. Работнікі райвыканкама папрацавалі на добраўпарадкаванні пляцоўкі побач з 60-кватэрным жылым домам па вуліцы Міру, які неўзабаве будзе ўведзены ў эксплуатацыю, фінансавага аддзела – на ачыстцы берагавой лініі ракі Нёман, аддзела статыстыкі – на ачыстцы лесапаласы ад мясакансервавага камбіната да мікрараёна Акінчыцы. Уборкай прылеглых і замацаваных тэрыторый займаліся работнікі культуры і адукацыі, цэнтральнай раённай бальніцы. Удзячнасць і многім жыхарам горада, якія шчыравалі вакол сваіх падворкаў.

На суботніку работнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна працавалі на сваіх рабочых месцах.

Зразумела, завяршыць усе заданні за адзін дзень суботніка наўрад ці магчыма. Для гэтага, уласна кажучы, і быў аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку. Увесь кастрычнік – месяц чысціні. Пра гэта нагадвае і лістоўка-зварот, падрыхтаваная раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.

У ёй гучыць заклік да прыватных домаўладальнікаў, для кожнага з якіх павінна стаць справай гонару навядзенне парадку вакол уласнай сядзібы. Зусім не праблема, пакуль надвор’е дазваляе, сабраць апалае лісце, скасіць пры неабходнасці траву, падрамантаваць плот. Тады і вуліцы нашы будуць сустракаць зіму чыстымі і дагледжанымі. Жыльцам шматкватэрных дамоў неабходна засяродзіцца на «генеральнай» уборцы месцаў агульнага карыстання. Калектывам прадпрыемстваў, якія папрацавалі на першым асеннім суботніку, не трэба забываць і далей падтрымліваць парадак на замацаваных за імі тэрыторыях. Сельгаспрадпрыемствы, сельвыканкамы – таксама ў ліку актыўных удзельнікаў месячніка, павінны наводзіць парадак на сваіх аб’ектах і тэрыторыях у адпаведнасці са складзенымі планамі. У некаторых былых грамадскіх пабудоў (да прыкладу, былой школы-інтэрната ў Задвор’і) з’явіліся новыя ўладальнікі. Ім неабходна парупіцца пра стан тэрыторыі вакол сваёй маёмасці. Заклік накіраваны і да спадчыннікаў дамоў, у якіх ніхто не жыве: прыкладзіце намаганні для іх добраўпарадкавання.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

БЕРАЖЫЦЕ СВОЙ ДВОР

На працягу жніўня–верасня змяніліся многія ўнутрыдваровыя тэрыторыі ў шматпавярховым жылым мікрараёне Стоўбцаў.

28 лавачак, якімі аздоблены двары, адрамантаваны, з’явілася яшчэ 16 новых. Радасць і дзеткам, што пражываюць па вуліцах Цэнтральнай (дамы №№ 17, 2-а, 3-а, 6-а), Энгельса (дамы №№ 1, 5, 6, 7), Магістральнай (дамы №№ 1 і 3), Галаўскога (дом № 4), – для іх у дварах устаноўлены новыя пясочніцы. У дварах па вуліцах Энгельса (дамы №№ 1 і 5), Цэнтральнай (дамы №№ 2-а, 2-б, 3-а, 6-а, 15-а) работнікі аб’яднання камунальных службаў парупіліся абнавіць свежай фарбай элементы спартыўных, дзіцячых і гульнявых пляцовак.

Добра папрацавалі работнікі АКС Ірына Мішкевіч, Святлана Бохан, Святлана Саўчук, Таццяна Чэкай. Між іншым, Таццяна, будучы абавязанай асобай і працаўладкаванай на прадпрыемства ў адпаведнасці з Дэкрэтам № 18, пад уздзеяннем працавітай брыгады перавыхоўваецца і сама імкнецца быць у ліку лепшых работнікаў. На ўчастку добраўпарадкавання, які ўзначальвае Валерый Красоўскі, шчыруюць Валянціна Лосік, Іна Дайлідава, Ігар Камяндант і іншыя. У нашым горадзе работнікаў камунальнай службы, якія заняты непасрэдна на ўборцы яго вуліц і двароў, не так і шмат. Іх, абазначаных ярка-аранжавымі камізэлькамі, мы можам убачыць на рабочых месцах яшчэ да таго, як пачынаецца рабочы дзень. Да «ранніх» умоў працы, пакуль усе спяць, трэба дабавіць яшчэ і спецыфіку. Нельга не ўлічваць і ўзровень санітарнай культуры людзей.

Застаецца звярнуцца да жыльцоў мікрараёна: беражыце камунальную маёмасць у сваіх дварах, і яна вам будзе служыць доўга!

Пр

 

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>