Завяршыць падрыхтоўку фермаў

Filed under: Добраўпарадкаванне,Нумары |

Навядзенне належнага санітарнага парадку ў кожным населеным пункце, на тэрыторыях кожнага аб’екта – такая надзённая задача стаіць перад сельвыканкамамі, сельгасарганізацыямі. Кожная гаспадарка раёна распрацавала свой канкрэтны план добраўпарадкавання. Увасобіць іх у жыццё дапамогуць суботнікі. Чарговы з іх праводзіўся і ў мінулую суботу.

Асаблівая ўвага звернута на належную падрыхтоўку да зімоўкі жывёлагадоўчых фермаў. Нельга дапускаць у памяшканнях скразнякі. Дзе неабходна, праводзіцца замена і ўстаноўка вокнаў. Заказы на іх выраб аператыўна выконваюць Стаўбцоўская ПМК і райаграсэрвіс. Неабходна таксама паставіць надзейную агароджу вакол тэрыторый усіх фермаў. І марудзіць з такой справай ні ў якім разе нельга. Таму тэхнікай і людзьмі сельгаставарыствам дапамагаюць прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Выкананне харчовай праграмы – справа агульная.

На кантролі і пытанне скошвання пустазелля. Культура гаспадарання – і ў знешнім выглядзе вытворчых аб’ектаў і іх тэрыторый. А дзе наведзены парадак, з дысцыплінай усё як належыць, адпаведна – і паказчыкі работы добрыя, стабільныя.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>