Слова пра маці

11-10-12hКожны год мы заўважаем такую асаблівасць рэдакцыйнай пошты – водгук нашых юных аўтараў на асобныя значныя даты календара. У ліку іх, безумоўна ж, і Дзень маці.

Вучні школ расказваюць аб мерапрыемствах, якія праходзяць у навучальных установах з нагоды гэтага светлага прыемнага дня: традыцыйныя ранішнікі, ушанаванні матуль, бабуль.

Прыемна чытаць допісы членаў аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт» Дзераўнянскай СШ.

Анастасія Пракаповіч так піша пра сваю матулю: «Яна самая лепшая ў свеце. Кожную раніцу нас з сёстрамі Аксанай і Таняй яна адпраўляе ў школу, гатуе нам смачны сняданак. Мы вельмі любім адпачываць разам з ёю на ўлонні прыроды. Ездзім на экскурсіі ў парк Чалюскінцаў у Мінск, наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Максім Прыгожы таксама знайшоў добрыя словы пра сваю маці: «Мая матуля Святлана Іосіфаўна працуе настаўніцай матэматыкі, а таксама з’яўляецца намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў Дзераўнянскай сярэдняй школе. Мая мама строгая, калі патрэбна праверыць урокі, і адначасова вельмі добрая. Я заўсёды магу разлічваць на яе дапамогу ва ўсіх выпадках майго жыцця. Я яе вельмі люблю, стараюся аддзячыць ёй паслухмянасцю і добрай вучобай».

Таццяна Пракаповіч апавядае пра паход у лес: «Радасныя і вясёлыя мы вярталіся дамоў з дарамі лесу. Дома нас пахваліла матуля за карысную справу. З сабраных ягад яна зварыла смачнае варэнне».

Добрымі справамі і словамі няхай сагрэюць матуль іх дзеці!

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>