Энерганагляд папярэджвае

Filed under: Нумары,Соцыум |

ПАЖАР СПРАВАКАВАЛІ ФЕН І АБАГРАВАЛЬНІК

З надыходам халадоў востра паўстае пытанне бяспечнага выкарыстання электраабагравальнікаў і іншых бытавых электрапрыбораў.

Невыкананне рэкамендацый вытворцы пры іх эксплуатацыі можа прывесці да пажару, таму важна ўважліва вывучыць перад прымяненнем інструкцыю і не адступаць ад яе патрабаванняў. Пакінутыя ў рабочым стане і без нагляду электранагравальныя прыборы, асабліва электраабагравальнікі, фены, прасы, паяльнікі і т. п., тояць небяспеку. Неабходна пастаянна сачыць за спраўным станам электраправодкі і бытавых прыбораў. Карыстацца самаробнымі прыстасаваннямі забаронена.

Разам з тым, сустракаюцца выпадкі, якія сведчаць аб адваротным. Так, на тэрыторыі Заямнаўскага сельсавета, у садовым таварыстве «Улыбка», былі выяўлены факты эксплуатацыі электраабагравальніка без падстаўкі з негаручага цеплаізаляцыйнага матэрыялу, у непасрэднай блізкасці з гаручымі матэрыяламі. Артыкулам 20.12 КоАП Рэспублікі Беларусь «Нездавальняючы тэхнічны стан электраўстановак» прадугледжаны за гэта ў адносінах да фізічных асоб штрафныя санкцыі ў памеры да 20 базавых велічынь.

Калі вы заўважылі награванне правадоў, штэпсельных вілак або разетак, пачулі патрэскванне або ўбачылі іскрэнне з электрапрыбораў, адчулі пах гарэлай гумы ці пластмасы, варта неадкладна адключыць электрапрыбор ад сеткі, а пры іскрэнні праводкі – выключыць прыстасаванне, якое адключае электрычнасць (пробкі ці аўтаматычныя выключальнікі), выкарыстанне якога ў такім выпадку небяспечна – узнікае пагроза пажару або паражэння электрычным токам. Далейшая іх эксплуатацыя дапускаецца толькі пасля агляду і заключэння спецыяліста і, пры неабходнасці, пасля правядзення рамонту.

Акрамя таго, варта памятаць, што з надыходам халадоў нагрузка на электраправодку ўзрастае – многія ўключаюць ацяпляльныя электрапрыборы. Некаторыя ўмудраюцца падключыць у адну разетку праз трайнік або падаўжальнік некалькі дастаткова магутных прыбораў (напрыклад, электраабагравальнік разам з прасам ці фенам). Ахоўныя прыстасаванні (засцерагальнікі, аўтаматычныя выключальнікі), калі яны падабраныя правільна, не вытрымліваюць далучаную нагрузку і адключаюць падачу электраэнергіі. І тады асобныя дамарослыя «ўмельцы» не знаходзяць нічога лепшага, як замест перагарэлай плаўкай устаўкі зрабіць так званы «жучок», пры гэтым намотваюць дрот як мага больш тоўсты або ставяць аўтамат большай магутнасці. У выніку, электраправодка пераграваецца і ад перагрузкі ў сетцы ўзнікае пажар. Падобны выпадак быў зафіксаваны ў Наваколасаве, дзе падаўжальнік працаваў у аварыйным рэжыме.

Памятайце, што выкананне элементарных правіл бяспекі дазволіць карыстацца электраэнергіяй з карысцю і камфортам, без непажаданых наступстваў.

Таццяна ГЕРАСІМОВІЧ,інспектар Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»

 

ПАГРУЗЧЫКАМ ПАШКОДЖАНЫ КАБЕЛЬ

Земляныя работы ў межах ахоўных зон ліній электраперадачы ўяўляюць небяспеку і патрабуюць атрымання дазволу на іх вытворчасць.

Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні, а таксама распаўсюджанне спецыяльных памятак, факты парушэнняў усё роўна маюць месца. Так, у Стоўбцах пры падрыхтоўцы грунту для пабудовы дзіцячай пляцоўкі ў раёне парку «Дружба народаў» пагрузчыкам РУП «Стаўбцоўскае АКС» былі пашкоджаны кабелі 0,4 кВ. Работы праходзілі без узгаднення з арганізацыяй, якая эксплуатуе гэтыя кабельныя лініі.

Разам з тым, статыстыка няшчасных выпадкаў не змяншаецца. Так, 24 жніўня 2016 года няшчасны выпадак адбыўся з работнікам КУП «СМЭП Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта», які спрабаваў разбіць бетон на дне траншэі з выкарыстаннем электрамалатка. Адбылося пашкоджанне кабельных ліній 6 кВ. Работы выконвалі без атрымання дазволу на вытворчасць земляных работ.

Нагадваем, што забаронена вытворчасць земляных работ у межах ахоўных зон ліній электраперадачы напружаннем да 1000 В без пісьмовага дазволу арганізацыі, якая эксплуатуе гэтыя лініі, на глыбіні больш за 0,3 м і ажыццяўленне планіроўкі грунту з дапамогай бульдозераў, экскаватараў і іншых землярыйных машын.

У перыяд праверкі гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду 2016-2017 гадоў актуальным будзе абнародаваць вынікі абследаванняў электраўстановак жылых дамоў, якія знаходзяцца на балансе РУП «Стаўбцоўскае АКС». У ходзе аглядаў выяўлена адсутнасць замкоў у размеркавальных прыстасаваннях наступных жылых дамоў: №№ 4-а і 5 па вуліцы Энгельса і №№ 33 і 34 па вуліцы Свярдлова ў Стоўбцах, № 3 па вуліцы Энергетыкаў у Коласаве. У доме № 1 па вуліцы Энгельса адсутнічаюць дзверы ў электрашчытавой. У дамах №№ 33 і 34 па вуліцы Свярдлова, доме № 7 па вуліцы Энгельса не закрыты токавядучыя часткі ў размеркавальных каробках, месцах скрутак. Адносна ўсіх выяўленых парушэнняў выдадзены прадпісанні АКС аб іх ухіленні.

Валерый ШЫДЛОЎСКІ, інспектар Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>