На прасторах жыцця

molodye-17-08ТЫДЗЕНЬ ДАБРЫНІ

Дню інвалідаў Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў першых чыслах снежня, моладзь раёна рыхтуецца прысвяціць Тыдзень дабрыні.

Маладзёжная дабрачынная акцыя з 1 па 8 снежня будзе ўключаць у сябе самыя розныя мерапрыемствы, сярод якіх варта вылучыць наведванне дзіцячых сацыяльных устаноў, збор адзення, аказанне пасільнай дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі. У валанцёраў БРСМ ёсць задумка – у адзін з дзён пабываць з забаўляльнай праграмай у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, падарыць яго наведвальнікам часцінку дабрыні і аптымізму.

 

ГОЛАС ЗА «ГАРАЧЫЯ СЭРЦЫ»

Працягваецца абласны інтэрнэт-конкурс «Добрае сэрца Міншчыны – 2016″. Прадстаўлены ў ім і стаўбчане – валанцёрскі атрад «Гарачыя сэрцы» з ліку вучняў сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы.

– У атрад уваходзяць 30 маладых людзей. Яны праявілі сябе сапраўднымі валанцёрамі. Менавіта яны бралі ўдзел у абласным сацыяльным праекце, прысвечаным Дню пажылога чалавека, які праходзіў у нашым раёне на базе Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў, а таксама ў дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі». Дзейнасцю атрада кіруе сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ школы Дзіяна Сарока, – расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Фотаздымак атрада «Гарачыя сэрцы» і кароткая інфармацыя аб яго рабоце змешчана ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» ў групе «Добрае сэрца Міншчыны». Да 28 лістапада працягваецца інтэрнэт-галасаванне, якое і павінна вызначыць пераможцаў конкурсу. Кожны з нас можа падтрымаць сваім голасам менавіта стаўбцоўскі атрад. Дзейнічайце!

 

ПАГЛЯДЗІ РОЛІК

Гэтымі днямі моладзь Стаўбцоўшчыны актыўна выказваецца ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» і на тэму тытуню.

У сувязі з аб’яўленай рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыяй было праведзена ананімнае анкетаванне па пытанні – «Як вы адносіцеся да курэння ў прысутнасці дзяцей?» Свой адказ далі больш за 50 рэспандэнтаў. З трох варыянтаў адказу 1,8 працэнта выбралі «мне ўсё роўна», 7,3 працэнта – «гэта дапушчальна» і пераважная большасць, 90,9 працэнта, – «гэта адмоўна».

Работа з інтэрнэт-карыстальнікамі ў гэтым напрамку працягваецца з дапамогай цікавых сацыяльных ролікаў. «Кожны дзень змяшчаем штосьці новае, што прыцягвае ўвагу моладзі», – падкрэслівае Анастасія Калодзінская.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>