За чысціню і зручнасць

Filed under: Добраўпарадкаванне,Нумары |

У ПАРКУ ПРАЦАВАЎ КАЛЕКТЫЎ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ № 3

Значны ўклад у навядзенне парадку ў горадзе ўнесла адна з самых вялікіх школ раёна – СШ № 3 г. Стоўбцы.

На суботнік, які праходзіў у мінулую суботу, выйшаў амаль увесь працоўны калектыў школы на чале з яе дырэктарам Жаннай Лысай. Адметна, што не адстала ад калектыву і выхавацель групы падоўжанага дня Галіна Кандраценя, якая акурат у гэты дзень адзначала свой жыццёвы юбілей. «Адгукнуліся ўсе, прыйшлі са сваім рабочым інструментам, у добрым працоўным настроі», – падкрэсліла дырэктар школы.

Ударным аб’ектам для калектываў СШ № 3 і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама стаў парк «Дружба народаў». Апалае лісце ўтварыла тут суцэльны дыван, які прыйшлося ўбіраць калектыву школы. За паўдня быў дасягнуты відавочны вынік. І сярод усяго зробленага ў парку – прыбрана дзіцячая гульнявая пляцоўка, надзвычай папулярная ў мясцовай дзетвары. Для вывазу падгрэбенага лісця аб’яднанне камунальных службаў выдзеліла машыну, аднак спатрэбілася яшчэ тэхніка, якую стараннямі дырэктара школы выдзелілі ДЭУ № 62 і Стаўбцоўская ПМК.

У дзень суботніка працавалі і вучні школы. 7 «Б» клас на чале з класным кіраўніком Веранікай Грыб прыбіраў лісце вакол стэлы ў гонар вызваліцеляў Стаўбцоўшчыны ад гітлераўскіх захопнікаў.

Калектывы арганізацый раёна, якія выйшлі на суботнік, заслугоўваюць удзячнасці за нераўнадушныя адносіны да роднага горада.

 

І ПЯЦЬ ТЫСЯЧ ЛІСТОВАК

У перыяд месячніка па навядзенні парадку на зямлі, што праходзіў на Стаўбцоўшчыне ў кастрычніку–лістападзе, спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі было абследавана 2379 аб’ектаў, з іх 2266 – прыватныя домаўладанні. У выніку выяўленых парушэнняў грамадзянам выдадзена 29 прадпісанняў і 105 пісьмовых папярэджанняў, складзена 10 адміністрацыйных пратаколаў, згодна з якімі накладзена штрафаў на суму 4137 рублёў. Накіраваны два хадайніцтвы аб прыцягненні да адказнасці службовых асоб.

Праз паштовую сувязь распаўсюджана сярод жыхароў раёна пяць тысяч тэматычных лістовак. Зроблена гэта з адной мэтай – далучыць усіх нас да агульнай справы. З якім настроем мы завершым падрыхтоўку тэрыторый да зімы, з такімі ж пачуццямі нам адкрыецца будучай вясной абуджэнне прыроды.

 

І ТЭХНІКАЙ, І РЫДЛЁЎКАМІ

Снежнымі днямі, калі зіма паўнапраўна заявіла пра сябе, рабочы дзень у камунальнікаў пачынаецца значна раней звычайнага.

Ужо з чатырох гадзін раніцы выязджаюць на ачыстку стаўбцоўскіх вуліц ад снегу не менш за пяць адзінак спецтэхнікі. Работы вядуцца арганізавана, з улікам вопыту ранейшых зімаў.

– Пясчана-саляной сумесі ў нас назапашана дастаткова – 1800 тон, паліва для тэхнікі таксама ёсць з запасам. Работнікі праінструкціраваны. Праблем няма, –удакладняе начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы Стаўбцоўскага аб’яднання камунальных службаў Валерый Бохан. – Адсочваем прагноз надвор’я і, калі снегапады працягнуцца, гатовы працаваць яшчэ больш напружана.

На ачыстцы вуліц горада і пасыпцы іх супрацьгалалёднай сумессю задзейнічаны вопытны вадзіцель Леанід Уліч, трактарысты Мар’ян Калей, Дзяніс Міхайлоўскі, Віталь Гасціла і Станіслаў Калошыч. На пагрузчыку нястомна шчыруе, як заўсёды, Мікалай Дюк. Работнікі ўчастка добраўпарадкавання ўручную вядуць расчыстку ад снегу прыпынкаў грамадскага транспарту.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ 

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>