Пагадненне, якое дае гарантыі

Filed under: Нумары,Соцыум |

На чарговым пасяджэнні савета раённага аб’яднання прафсаюзаў у лістападзе падчас правядзення рэспубліканскага Тыдня прафсаюзнай культуры было разгледжана пытанне выканання Пагаднення паміж раённым выканаўчым камітэтам, раённым аб’яднаннем прафсаюзаў і наймальнікамі раёна на 2015-2017 гады за дзевяць месяцаў бягучага года.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў зрабіў грунтоўны даклад, у якім прааналізаваў ход выканання гэтага трохбаковага Пагаднення. Было адзначана, што на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна пабудавана стройная сістэма калектыўнага дагаворнага рэгулявання працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працаўнікоў. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкакама зарэгістраваны 85 калектыўных дагавораў арганізацый і ўстаноў раёна, 31 дагавор зарэгістраваны па месцы знаходжання вышэйстаячай арганізацыі. У бягучым годзе перарэгістраваны 30 дагавораў, у 16 унесены змены і дапаўненні, звязаныя ў асноўным з пытаннямі аплаты працы, прэміравання работнікаў.

Было адзначана, што ў некаторых галіновых прафсаюзах не праведзены перагаворы з сацыяльнымі партнёрамі па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у тарыфныя пагадненні, не ў поўнай меры праведзена арганізацыйная работа па забеспячэнні адпаведнасці нормаў калектыўных дагавораў з Генеральным, тарыфным і мясцовым пагадненнямі.

Дакладчыкам быў зроблены аналіз эканамічных і вытворчых адносін, садзейнічання занятасці, аплаты працы і працоўных адносін, аховы працы і экалагічнай бяспекі, прадастаўлення сацыяльных гарантый, развіцця культуры, адукацыі, фізічнага выхавання, аховы здароўя і адпачынку. Гэтыя пытанні былі разгледжаны у кантэксце з выступленнем Кіраўніка дзяржавы на Усебеларускім народным сходзе. Асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады глыбока абмеркаваны на ІV Пленуме Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і на месцах у раённых аб’яднаннях, у тым ліку і ў Стаўбцоўскім. Для мабілізацыі працаўнікоў на выкананне пастаўленых задач сумесна з наймальнікамі распрацаваны планы агульных мерапрыемстваў па правядзенні комплексу мер па рэалізацыі прафсаюзнымі структурамі раёна асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады. Пры гэтым асаблівая ўвага нададзена пытанням забеспячэння вытворча-тэхналагічнай, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, павышэння якасці выпушчанай прадукцыі, энергазберажэння, стварэння належных умоў працы. Ход рэалізацыі комплексу мер будзе разглядвацца перыядычна – не радзей аднаго раза ў паўгоддзе – на пашыраных пасяджэннях прафсаюзных камітэтаў, пярвічных прафсаюзных арганізацый сумесна з наймальнікамі.

Быў адзначаны такі станоўчы момант. У бягучым годзе райвыканкамам і наймальнікамі праведзена работа па стварэнні новых рабочых месцаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях рознай формы ўласнасці. Іх створана 46 пры прагнозе 40. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя да эканамічна актыўнага насельніцтва на пачатак лістапада складаў 0,6 пры дапусцімым 1,7.

Быў абагулены лепшы вопыт прафсаюзных арганізацый па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, у фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце.

З садакладамі па пытанні парадку дня пасяджэння савета раённага аб’яднання прафсаюзаў выступілі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сямён Юрчык і начальнік аддзела працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Тарарай.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>