Заставайцеся з «Праменем»!

Filed under: Калонка Рэдактара,Нумары |

timthumbЖыццё ідзе – усё змяняецца. Так і павінна быць. Змяняецца наша грамадства, змяняецца воблік горада, змяняюцца густы, погляды людзей, змяняецца і газета.

За час існавання газеты змянілася многае: фармат самога выдання, тыраж, колернасць, чытацкая аўдыторыя. Нязменнае адно – «Прамень» застаецца папулярнай газетай у раённай медыяпрасторы. І ўсё гэта – дзякуючы працы калектыву рэдакцыі. У «раёнкі» існуе цесная сувязь з чытачом. Калі раней чытачы дасылалі пісьмы ў рэдакцыю, то цяпер – гэта тэлефонныя званкі, SMS. Пішуць людзі і на электронную пошту. Вельмі прыемна, што наша аўдыторыя не абмяжоўваецца газетай, а да яе дабаўляецца больш тысячы наведвальнікаў сайта pramen-news.by. Час бярэ сваё. Змяняецца жыццё. Шмат цікавых навін. Хочацца, каб нашы чытачы ведалі ўсё пра Стаўбцоўшчыну, чым жыве Міншчына і рэспубліка (рубр. «Кароткім радком»). Газета па суботах пачала выходзіць на 16-ці старонках, каляровай. Гэтых 24-х старонак за тыдзень ужо мала, каб расказаць аб жыцці раёна. Упэўнена, што хтосьці незадаволены рэкламнымі палосамі. Але рэклама – таксама інфармацыя, магчымасць для любога з вас расказаць аб сваім бізнесе, прыцягнуць увагу кліентаў да сваёй дзейнасці. Гэта дапамагае газеце быць на самаакупнасці, уплывае і на яе кошт. За 3 руб. 80 кап. вы ўсёй сям’ёй зможаце чытаць газету цэлы месяц.

У сваім развіцці газета не стаіць на месцы, імкнецца быць заўсёды на плыні часу.

Сёння я хачу выказаць словы падзякі вам, нашы падпісчыкі і чытачы, за ўвагу і давер да выдання. Мы жывём надзеяй на тое, што газета будзе радаваць чытачоў вострымі цікавымі публікацыямі. Наша пазіцыя – стаяць на варце людзей, пісаць для людзей і пра людзей – застаецца нязменнай. У сваіх газетных публікацыях мы, безумоўна, будзем асвятляць актуальныя падзеі рэспублікі, вобласці і раёна. Мы прадставім чытачам розныя погляды і пастараемся знайсці адказы на хвалюючыя пытанні.

Набліжаецца Новы год. У кожнага з вас ёсць свае планы, мары, жаданні. Пакуль яшчэ не закружылі пераднавагоднія клопаты, прапаноўваем вам аформіць падпіску на раённую газету «Прамень», бо газет многа, а раёнка – адна. Можаце нават падарыць на навагоднія святы падпіску на «раёнку» сваім блізкім, родным людзям.

Нагадваем, што падпісацца на «Прамень» можна ў любым аддзяленні сувязі, у вашага паштальёна.

Спадзяёмся ў 2017 годзе ўбачыць вас і вашу арганізацыю сярод падпісчыкаў нашага выдання.

Заставайцеся з «Праменем»!

З самымі добрымі пажаданнямі і шчырай павагай

Нэлі АСТРЭЙКА, рэдактар газеты «Прамень», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>