Асвоілася ў калектыве

У ААТ «Рочавічы» працуе нямала маладых спецыялістаў, некаторыя з іх прыехалі ў гаспадарку менавіта сёлета. У ліку нядаўніх выпускнікоў і Жанна Пракапенка, якая загадам па гаспадарцы назначана ў жніўні галоўным эканамістам. Малады дырэктар Дзмітрый Вашкевіч стварае каманду аднадумцаў і дае магчымасць праявіць сябе на справе маладым людзям. Жанна скончыла Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці эканаміст-арганізатар вытворчасці ў галінах аграпрамысловага комплексу. У вышэйшай навучальнай установе атрымала неблагія веды, якія прымяняе на практыцы. Зразумела, вопыту ў дзяўчыны было малавата, але ёй пашанцавала з настаўніцай. Жанна змяніла на пасадзе Ядвігу Урбан, якая на працягу доўгага часу працавала галоўным эканамістам. Жанчына на пенсіі, але засталася пакуль на рабоце і дапамагае маладому спецыялісту адаптавацца ў прафесіі.

4-13-12-14d

– Мне і сапраўды пашанцавала, – гаворыць Жанна Пракапенка. – Калектыў дружалюбны. Сустрэлі ветліва. Ядвіга Францаўна вельмі добры чалавек, яна ўвяла мяне ў курс спраў. Паказала, як трэба афармляць справаздачы і правільна складаць дакументацыю. Прыслухоўваюся да яе слушных парад, бо ў рабоце эканаміста нямала розных нюансаў, якія трэба абавязкова ведаць.

Культурная, ветлівая і сціплая дзяўчына змагла знайсці агульную мову з калектывам. Яна хутка асвоілася, праяўляе старанне. Зразумела, паказчыкі работы сельгаставарыства невысокія, і гэта выклікае занепакоенасць. Хочацца, каб лічбы былі вышэйшымі. І Жанна думае аб тым, як зменшыць затраты, каб вытворчасць прадукцыі была прыбытковай. Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена яе работай.

Жанна Пракапенка са Смалявіч. Падчас размеркавання выбірала гаспадарку, якая размешчана бліжэй да сталіцы, таму спыніла свой выбар на Рочавічах. Жыллё выдзелілі. Транспартны рух тут неблагі, на сталіцу курсіруе маршрутнае таксі, таму бацькоў наведвае часта.

Кола абавязкаў галоўнага эканаміста шматграннае, ушчыльную звязана з работай сельгаспрадпрыемства, мае шэраг асаблівасцяў і вялікую нагрузку.

Але маладому спецыялісту гэта не цяжка. Жанна праяўляе цікаўнасць да работы і з лёгкасцю прыступае да вырашэння складаных задач. Хочацца верыць, што ўсё, аб чым яна марыць, абавязкова здзейсніцца.

Надзея БАТАЛКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>