Справы моладзі

5-13-12-14f

ХЛЕБАРОБЫ І БОЎЛІНГ

Ушанаванне маладзёжных лідараў уборачнай кампаніі можа праходзіць не толькі ў полі ці на афіцыйных мерапрыемствах і святах. На Міншчыне стала добрай традыцыяй штогод запрашаць гэтых людзей у сталічны боўлінг-цэнтр Madison, на абласны турнір па боўлінгу.

Раённы камітэт БРСМ сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК арганізавалі каманду маладзёжных лідараў уборачнай кампаніі-2016 у складзе механізатара ААТ «Вішнявецкі-агра» Васіля Крыкалы, трактарыста-машыніста ААТ «Жацерава» Віталя Тарабэша і вадзіцеля ААТ «Шашкі» Паўла Лысага. Маладыя хлебаробы бралі ўдзел у турніры па боўлінгу ўпершыню, але, не зважаючы на своеасаблівы дэбют, у агульным заліку трапілі ў залатую сярэдзіну. А атрыманыя ад турніру і паездкі ўражанні – увогуле па-за канкурэнцыяй.

Як расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская, акцыя «Маладая Міншчына – за ўраджай!» – аб’ёмная і шматпланавая, сярод яе мэтаў і задач – заахвочванне маладзёжных лідараў уборачнай кампаніі, стымуляванне працоўнай дзейнасці моладзі, узняцце прэстыжу работнікаў сельскагаспадарчых прафесій, папулярызацыя праектаў і праграм грамадскага аб’яднання «БРСМ», прыцягненне маладых працаўнікоў у грамадскую дзейнасць.

 

З АКТЫЎНЫМ УДЗЕЛАМ

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў у сваёй дзейнасці робіць акцэнты на паспяховай рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Асаблівая ўвага надаецца абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў маладых членаў прафсаюзаў, прыцягнення іх да актыўнай прафсаюзнай дзейнасці.

З гэтай мэтай у кастрычніку бягучага года створаны маладзёжны савет аб’яднання прафсаюзаў. У склад яго ўвайшлі 11 прадстаўнікоў галіновых прафсаюзаў.

Вынікам паспяховай дзейнасці ў гэтым накірунку можна лічыць актыўны ўдзел маладых працаўнікоў, членаў прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў і ўстаноў, у прафсаюзных акцыях, азнаменаваных правядзеннем творчых конкурсаў.

 

ФАРБЫ ЖЫЦЦЯ

На Стаўбцоўшчыне і ў Мінскай вобласці завяршыўся Тыдзень дабра, арганізаваны па ініцыятыве БРСМ і прысвечаны Дню інвалідаў.

Падчас яго адбыліся кірмашы і розныя акцыі па аказанні адраснай дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Валанцёры руху «Добрае сэрца» з сярэдняй школы № 3 і гімназіі № 1 пабывалі ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Яны пазнаёміліся і пасябравалі з дзецьмі і маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі падчас гульнявых праграм, а таксама арттэрапіі – разам ляпілі на тэрыторыі цэнтра фігуры са снегу і расфарбоўвалі іх.

Фіналам Тыдня дабра стаў дабрачынны нон-стоп марафон «Усе фарбы жыцця – для цябе», які прайшоў у Слуцку.

 

ПА МАРШРУЦЕ НЕКУРЭННЯ

Заўзятыя аматары здаровага ладу жыцця, актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, сустрэліся з жыхарамі і гасцямі Стоўбцаў на аўтавакзале і пракаціліся па «маршруце некурэння».

Пабывалі яны таксама ў рамках акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» у працоўных калектывах, наведалі раённую паліклініку, не прайшлі міма гандлёвых цэнтраў. Усё гэта з адной мэтай – нагадаць пра тое, што нельга прапальваць жыццё цыгарэтай. Медыкі сцвярджаюць: курэнне – шкодна для здароўя, выратавальнікі дадаюць: і небяспечна для жыцця.

Некаторыя здзіўляліся, як цыгарэта можа прынесці бяду, стаць прычынай няшчасця. Аднак статыстыка, пацверджаная рэальнымі фактамі, – рэч не проста ўпартая, а неабвержная.

– На Стаўбцоўшчыне розных вогненных гісторый аб курэнні ў стане алкагольнага ап’янення, на жаль, больш чым дастаткова. Дык можа не варта працягваць курыць, а трэба знайсці занятак больш цікавы і, безумоўна, больш бяспечны?! – звяртаецца інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей.

Традыцыйна падчас акцыі грамадзянам была ўручана тэматычная наглядная прадукцыя, якая таксама заклікае расстацца са шкоднай звычкай і зрабіць выбар на карысць жыцця без цыгарэт.

Пр

 

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>