Акцэнты

Filed under: Нумары,Соцыум |

2-12-21k

ЗАРУЧЫЦЦА ПАРТНЁРСТВАМ

Больш за 100 журналістаў з усёй Беларусі сабраў у Мінску рэспубліканскі форум «Роля рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ў развіцці сацыяльнага партнёрства».

Яго арганізатарам стала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.Сустрэча ўдзельнікаў форуму са старшынёю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам і міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч адбылася ў штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра.

Михаіл Орда ў выступленні перад журналістамі зрабіў акцэнты на прыярытэтных накірунках работы Федэрацыі прафсаюзаў і аб’яднанняў прафесіянальных саюзаў на месцах у раёнах. Асноўнай задачай для прафсаюзаў па-ранейшаму застаецца дзейнасць па паляпшэнні сацыяльнага становішча і абароне працоўных правоў і інтарэсаў членаў калектываў. Гэта патрабуе далейшага ўдасканалення сацыяльнага партнёрства, умацавання ролі калектыўных дагавораў і пагадненняў, паляпшэння ўмоў працы, стварэння эфектыўнай сістэмы прававой і эканамічнай абароны працаўнікоў. Міхаілам Ордам было закранута такое актуальнае ў сучасны момант пытанне, як так званае «скрытае скарачэнне». На гэтым канцэнтравалася ўвага прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Вынікі маніторынгу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на прадпрыемствах краіны пацвярджаюць гэтую праблему. Аптымізацыя колькасці працаўнікоў ажыццяўляецца не за кошт скарачэння штату, а пераважна шляхам непрадаўжэння кантрактаў. У такой сітуацыі працаўнік аказваецца ў крайне неабароненым стане: ён не атрымлівае выхадной грашовай дапамогі, не трапляе пад праграмы перанавучання і губляе іншыя меры абароны. Міхаілам Ордам былі прыведзены такія факты. За 6 месяцаў бягучага года пры ўдзеле прафсаюзных юрыстаў на працы было адноўлена 79 чалавек, вернута 17 мільярдаў недэнамінаваных рублёў, незаконна ўтрыманых ці не выплачаных працаўнікам наймальнікамі. Была агучана прапанова журналістам у цесным кантакце з раённымі аб’яднаннямі прафсаюзаў ініцыяваць разгляд праблемных пытанняў, у тым ліку і скрытага скарачэння работнікаў. Журналістам цікава было паслухаць аб ініцыятывах Федэрацыі прафсаюзаў, якія былі агучаны ў бягучым годзе, у ліку іх – неабходнасць павелічэння грашовай дапамогі па беспрацоўі, увядзенне дадатковых мер абароны для тых, хто працуе па кантрактнай форме найму.

Міхаіл Орда заклікаў журналістаў працаваць у цесным супрацоўніцтве з мясцовымі аб’яднаннямі прафсаюзаў, у цэнтр увагі паставіць канкрэтнага чалавека –з яго клопатамі, інтарэсамі, патрэбамі. У прафсаюзаў нямала цікавых пачынанняў, добрых спраў і вялікае спадзяванне на журналістаў, каб аб гэтым даведалася ўся краіна, каб пазітыўная інфармацыя дайшла да кожнага куточка Беларусі.

Аб важнай ролі рэгіянальных СМІ ў паспяховай рэалізацыі пытанняў сацыяльнай палітыкі дзяржавы гаварыла ў сваім выступленні і міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч. Яна вітала добрую форму работы, ініцыяваную Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, як правядзенне такіх семінараў для журналістаў, якія могуць прыехаць з усіх куткоў Беларусі, саборна паўдзельнічаць у жывым абмеркаванні надзённых праблем. Было адзначана, что журналісты ўносяць важкую лепту ў развіццё такой практыкі як сацыяльнае парнёрства, фарміруючы грамадскае інфармацыйнае поле.

Падчас практычных заняткаў удзельнікаў форуму пазнаёмілі з прафсаюзнымі медыя – друкаванымі выданнямі, электроннымі СМІ, сайтамі. Генеральны дырэктар турысцка-экскурсійнага прадпрыемства «Беларустурыст» Людміла Сянькоўская расказала аб накірунках работы па развіцці прафсаюзнага турызму і заклікала журналістаў да супрацоўніцтва па адраджэнні нацыянальнай культурнай і этнічнай спадчыны.

Федэрацыя прафсаюзаў прадугледзела для журналістаў культурную і экcкурсійную праграмы. У Палацы культуры прафсаюзаў адбылася прэм’ера гісторыка-мастацкага праекта Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – тэатралізаванага музычнага відовішча-вандроўкі «7 таямніц Беларусі» з выкарыстаннем самай сучаснай сцэнічнай апаратуры.

Прыемныя ўражанні пакінула экскурсія па вячэрнім Мінску. Сталіца шыкоўна ззяе навагодняй ілюмінацыяй, на плошчах ужо ўстаноўлены ражджэственскія ёлкі. Асабліва ўражвае святочная ілюмінацыя Нацыянальнай бібліятэкі – яна выканана дзякуючы талентам лепшых дызайнераў. Мінск без сумнення адзін з самых прыгожых гарадоў Еўропы.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ЗДАРОЎЕ – ВЫШЭЙШАЯ КАШТОЎНАСЦЬ

Трэці чацвер месяца і ў снежні быў традыцыйна днём інфармавання насельніцтва. Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама пабывалі ў калектывах прадпрыемстваў, гаспадарак, арганізацый, адказалі на пытанні.

Зацікаўленай размове садзейнічала тэма, прапанаваная да абмеркавання: «Здароўе нацыі – вышэйшая каштоўнасць дзяржавы. Меры па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму ў Беларусі». Сапраўды, здаровы лад жыцця патрабуе агульных намаганняў сацыяльных, прафілактычных устаноў і грамадскасці.

«Ад развіцця ўсіх звенняў аховы здароўя ў многім залежыць забеспячэнне працяглага і актыўнага жыцця людзей», – падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў дакладзе на пятым Усебеларускім народным сходзе. Важна, што сістэма аховы здароўя ў нашай краіне захоўвае дзяржаўны характар. Паказчык забяспечанасці ўрачамі на 10 тысяч насельніцтва ў Беларусі вышэй аналагічнага ўзроўню ў краінах Еўрапейскага саюза і ў дзяржавах СНД. Колькасць наведванняў жыхароў медыкамі на працягу апошніх трох гадоў – 11,6, да прыкладу, у Расіі – 9,5.

Даступнасць медыцынскай дапамогі забяспечваецца і ў Стаўбцоўскім раёне. Працуюць стацыянарныя аддзяленні ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» на 264 ложкі, у Дзераўнянскай участковай бальніцы – на 60 ложкаў, Рубяжэвіцкай ўчастковай бальніцы – на 20 ложкаў. Аказваецца амбулаторна паліклінічная дапамога агульнай колькасцю 900 наведванняў за змену. На месцах кваліфікаваныя медыцынскія работнікі аказваюць дапамогу ў 10 ўрачэбных амбулаторыях і 14 фельчарска-акушэрскіх пунктах.

І на прыкладзе нашага раёна відавочныя поспехі развіцця медыцыны. Аднак большая ўвага на дні інфармавання ўдзялялася праблемам, што нясуць сур’ёзную пагрозу здароўю і дабрабыту нацыі. Адной з іх, значнай па маштабах распаўсюджання, велічыні эканамічных, дэмаграфічных і маральных страт, з’яўляецца п’янства і алкагалізм.

Дзякуючы значнай прафілактычнай рабоце ў раёне і ў цэлым па рэспубліцы штогод зніжаецца ўзровень спажывання алкаголю насельніцтвам. За апошнія пяць гадоў колькасць беларускіх грамадзян, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм і стаяць на дыспансерным уліку ў спецыялізаваных установах аховы здароўя, зменшылася на 13 працэнтаў. Аднак лічбы яшчэ значныя, і за кожнай – лёс чалавека.

На 1 лістапада 2016 г. у нашым раёне на дыспансерным назіранні знаходзілася 686 хворых на хранічны алкагалізм, з іх 140 жанчын. На кантрольным уліку стаіць 40 непаўналетніх. За 10 месяцаў года ад атручэння алкаголем памерлі чатыры чалавекі, двое – ад атручэння ядавітымі спіртамі. Летась, праўда, было ўдавая больш – 10 чалавек.

У ходзе гутаркі ў калектывах былі прыведзены вынікі вывучэння грамадскай думкі, якія паказваюць, што праблема алкагалізму займае адну з першаступенных пазіцый, што выклікаюць заклапочанасць насельніцтва.

Прафілактыкай п’янства, алкагалізму і наркаманіі займаецца наркалагічная служба, якая ўваходзіць у сістэму Міністэрства аховы здароўя. Наркалагічнай службай УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» аказваюцца важныя дапамогі. Сярод іх амбулаторнае лячэнне, эмацыянальна-стрэсавая антыалкагольная тэрапія, бясплатная ананімная кансультацыя ўрача-нарколага.

Праваахоўныя органы, кіруючыся палажэннем «Дырэктывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1″, прымаюць усе меры па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны.

Праводзяцца рэйды, у тым ліку і сіламі Стаўбцоўскага РАУС па знаходжанні і знішчэнні самагону і самагоннай брагі, фальсіфікаваных алкагольных напіткаў, этылавага спірту і нехарчовай прадукцыі, якая ўтрымлівае спірт. Распіванне алкагольных напіткаў або піва ў грамадскіх месцах ці з’яўленне ў стане ап’янення, уцягванне непаўналетніх у кампаніі з ужываннем алкаголю караецца па закону.

Адной з дзейсных прэвентыўных мер з’яўляецца ізаляцыя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Усяго за 11 месяцаў 2016 года ў Стаўбцоўскім раёне ў ЛПП адпраўлена 46 чалавек. Да грамадзян, якія ў выніку злоўжывання спіртнымі напіткамі ставяць сям’ю ў цяжкі матэрыяльны стан, прымяняецца такая мера, як абмежаванне ў дзеяздольнасці.

Праводзіцца пастаянная прафілактычная, растлумачальная работа. Адпаведна назіраецца тэндэнцыя па зніжэнні колькасці правапарушэнняў і злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення.

Працягваецца рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Пад кантролем выяўленне дзяцей, якія знаходзяца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Па стане на 1 лістапада 2016 года ў Стаўбцоўскім раёне такіх дзяцей адзначана 158 з 81 сям’і. Усё робіцца для нармалізацыі сітуацыі ў сем’ях. На месцах праводзіцца мэтанакіраваная работа па забеспячэнні, згодна з Дэкрэтам № 18, кампенсацыі абавязанымі асобамі сродкаў на ўтрыманне дзяцей.

Фарміраванню здаровага ладу жыцця садзейнічае сістэма фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых і турыстычных мерапрыемстваў. У Стаўбцоўскім раёне за апошнія гады палепшылася спартыўная база.

Усе жадаючыя могуць скарыстаць магчымасці фізкультурна-аздараўленчага комплексу, іншых спартыўных збудванняў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод моладзі. Праводзяцца круглыя сталы, сустрэчы, вечары пытанняў і адказаў, трэнінгі, кансультацыі спецыялістаў, культурна-масавыя і іншыя мерапрыемствы.

На Стаўбцоўшчыне актывізуеца рух «За жыццё без алкаголю», «Моладзь – без алкаголю». Добрыя прыклады ўсяляюць аптымізм, аднак прафілактычную работу, барацьбу з небяспечнымі заганамі нельга паслабляць. І вырашаць задачы фарміравання здаровага ладу жыцця трэба комплексна. Такія вывады зроблены падчас гутарак у працоўных калектывах на дні інфармавання.

Ф. ФЯДОТАЎ

РУБРЫКІ

One Response to Акцэнты

  1. ражджэственскія ёлкі.
    это не по-белорусски. вам слово ражджэственскія не режет слух?

    Коля
    Декабрь 22, 2016 at 11:36 дп
    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>