З сотым нумарам «Праменя» і Новым годам!

Filed under: Калонка Рэдактара,Нумары |

4-31-12Паважаныя чытачы і падпісчыкі «Праменя»! Сёння вы трымаеце ў руках 100-ы нумар раённай газеты «Прамень», выдадзены ў 2016 годзе, гэта значыць, што за год мы з вамі сустрэліся 100 разоў. Паверце, рэдакцыя імкнулася, каб газета была жаданым госцем у вашых дамах, мы стараліся, каб наша выданне было інфармацыйна насычаным, цікавым і сучасным. Спадзяёмся, што вы нам не здрадзілі і аформілі падпіску на 2017 год. Будзем пісаць для вас і пра вас, пра наш родны куточак, імя якому – Стаўбцоўшчына. Вы заўсёды будзеце валодаць актуальнай інфармацыяй, будзеце ў курсе ўсіх навін нашай краіны, Міншчыны, раёна. У новым, 2017 годзе ў газеце будзе адкрыта шмат новых праектаў, тэматычных старонак, аўтарскіх рубрык. Не будзем раскрываць сакрэты, а будзем заўсёды чакаць свежага нумара газеты «Прамень».

Гадзіннік адлічвае апошнія хвіліны 2016 года. Наступае новы, 2017 год… Жадаем вам, вашым родным і блізкім добрага здароўя, душэўнай цеплыні, міру і кахання, удачы і дабрабыту, поспехаў у паўсядзённых справах на карысць нашай Стаўбцоўшчыны і любімай Беларусі.

З Новым годам, з Калядамі, са святам вас! Да сустрэчы ў 2017 годзе.

З павагай, калектыў рэдакцыі газеты «Прамень»

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>