Мілана і яе сяброўкі

14-31-12

Паўгода назад на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў райцэнтры пачаў працаваць клуб аздараўленчай гімнастыкі «Акуна-матата», у якім займаюцца дзеці ва ўзросце ад двух з паловай да дванаццаці гадоў. За параўнальна кароткі тэрмін яго арганізатарам, якія адначасова з’яўляюцца і трэнерамі, удалося многага дасягнуць.

– Мы набралі групу, якая складаецца пераважна з дзяўчынак, і пачалі трэніроўкі, – расказвае галоўны трэнер Арцём Бабей. – Усе дзеці займаюцца старанна. Вызначыўся і асноўны састаў, у які ўвайшлі дванаццаць дзяўчынак. Групу назвалі Acrogirl. На фестывалі ў Баранавічах мы паказалі харэаграфічна-акрабатычную кампазіцыю, якая выклікала сімпатыі журы. Першымі ўзнагародамі сталі дыплом аб высокім узроўні падрыхтоўкі і падзяка за развіццё харэаграфіі. Акрыленыя поспехам, мы вырашылі паказаць свой калектыў на больш прадстаўнічых спаборніцтвах – прыняць удзел у міжнародным фестывалі-конкурсе MusicStars, які праходзіў у Маскве. Бацькі дзяцей нашу прапанову падтрымалі. Дзяўчынкі напружана трэніраваліся.

І трэнеры, і іх падапечныя, зразумела, хваляваліся. Прысутнічалі і некаторыя сумненні: як-ніяк, а гэта першы сур’ёзны конкурс. Аднак дзяўчынкі экзамен вытрымалі на выдатна. Паказальны танец «Вака-вака» спадабаўся аўтарытэтнаму журы. І асабліва пяцігадовая салістка групы Мілана Міцякіна.

– Гэта наша маленькая зорачка, на якую немагчыма глядзець без замілавання, – працягвае размову Арцём Міхайлавіч. – Яна асвоіла многія складаныя акрабатычныя элементы і выконвае іх нараўне са старэйшымі дзяўчатамі. Мілана пастаянна ўсміхаецца, чым прыцягвае ўвагу публікі. Удзельнікі групы пакарылі суддзяў і сваім артыстызмам.

Такім чынам, дэбют удаўся – трэцяе месца сярод дванаццаці калектываў рознага узросту. Нашы дзяўчаты абышлі нават дарослыя калектывы. У родны горад група вярнулася з кубкам, дыпломам прызёраў і ўладальнікам спецыяльнага прыза дырэктара конкурсу.

– Мы задаволены, – сказаў дырэктар клуба Ігар Яршоў. – І ў нас, і ў дзяцей з’явіўся стымул развівацца надалей. Ужо маем запрашэнні на ўдзел у іншых конкурсах. Хочацца паказаць сябе з самага лепшага боку. Таму будзем працаваць над харэаграфіяй, сінхроннасцю і дабавім у танец больш складаных элементаў.

Дарэчы, дзеці не толькі прынялі ўдзел у конкурсе, а і здзейснілі вандроўку па расійскай сталіцы, экскурсію ў Крэмль, прайшлі па Краснай плошчы, пабылі ў музеі аптычных ілюзій. 

Надзея БАТАЛКА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>